BELARUSIUM


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі,
Далучаймася!
Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень.

NO POLITICS

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Падзеі 25 лістапада:

1795 — кароль польскі й вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца на карысьць расейскае імпэратрыцы Кацярыны II.

1920 — падчас Слуцкага паўстаньня ў Семежаве прайшоў парад беларускіх адзьдзелаў.

Нараджэньні:

1714 — Тамаш Жаброўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, матэматык, архітэктар.

1908 — Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец.

1911 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

1922 — Эўфрасіньня Бондарава, беларускі кінакрытык.

1925 — Анатоль Дзям’янаў, беларускі скульптар.

1936 — Іван Крэнь, беларускі гісторык.

Сьмерці:

1979 — Мікалай Купчын, беларускі філёзаф.

1988 — Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтка.

2019 — Андрэй Жук, францускі жаўнер беларускага паходжаньня.


Адкрыцьцё помніка Элізе Ажэшцы ў Горадні. 1929 год.


24 лістапада 1917 году быў сфармаваны 1-ы Менскі беларускі пяхотны полк у складзе ад 350 да 2000 чалавек, які стаўся асноваю ўзброеных фармаваньняў Выканаўчага камітэту Вялікае Беларускае рады Ўсебеларускага зьезду.

Полк удзельнічаў у баях супраць бальшавікоў ў студзені — лютым 1918 году, дзейнічаючы сумесна з польскім корпусам Доўбара-Мусьніцкага.


Forward from: BELARUSIUM
24 лістапада 1899 году ў вёсцы Кляньнік Ігуменскага павету нарадзіўся Міхал Мікалаевіч Ганчарык — беларускі навуковец-біёляг, фізыёляг расьлін і пісьменьнік.

Кіраўнік Аршанскага філіялу "Маладняка" ў 1925-1928 гадох.

Арыштаваны ў 1930-ых гг. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру», прыгавораны да 10 гадоў лягераў.

Аўтар навуковых прац па фізыялёгіі і біялёгіі расьлін. Распрацоўваў навуковыя асновы палярнага земляробства, вывучаў пытаньні вырошчваньня бульбы, капусты і іншых культур ва ўмовах Крайняе Поўначы. Усталяваў розную патрабавальнасьць бульбы да вільготнасьці глебы ў антагенэзе, дасьледаваў фотасынтэз у бульбе, адток асымілятаў, уплыў ёнаў хлёру і хлёрзьмяшчальных паташовых угнаеньняў на фізыялягічныя працэсы расьлін, асабліва бульбы.

На другім фатаздымку —
Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (зьлева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.


Forward from: BELARUSIUM
24 лістапада 1996 году быў праведзены другі ў гісторыі незалежнае Беларусі рэфэрэндум.

На фатаздымках — у дзень рэфэрэндуму.


Forward from: BELARUSIUM
24 лістапада 1729 году ў Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню, што працавала да 1746 году.

На фатаздымку — выява касьцёла й калегіюма езуітаў, 1882 г.


Падзеі 24 лістапада:

1729 — езуіты заснавалі Пінскую друкарню.

1996 — Рэфэрэндум у Беларусі, што скасаваў падзяленьне ўлады.

1997 — зьліквідаваная газэта «Свабода».

2006 — Расея разьмясьціла ў Беларусі на мяжы з Польшчай 4 дывізіёны сыстэмы С-300.

Нараджэньні:

1826 — Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расейскае імпэрыі.

1899 — Міхал Ганчарык, беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі расьлін і фотасынтэзу.

1902 — Мікалай Арэхва, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.

1905 — Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.

1913 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.

1956 — Сяргей Абламейка, беларускі матэматык, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафэсар, рэктар БДУ.

1965 — Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар.

Сьмерці:

1943 — Мікалай Азбукін, беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

1970 — Адольф Клімовіч, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.


Forward from: BELARUSIUM
23 лістапада 1871 году ў мястэчку Раманава Слуцкага павету Уладзімір Васілевіч Тэраўскі (Цяраўскі) — беларускі дырыжор, кампазытар і фальклярыст, што стаяў ля вытокаў нацыянальнае опэры й нацыянальнае музычнае школы.

Вядомы перадусім напісаньнем мэлёдыі да «Ваяцкага маршу» й мэлёдыі да «Беларускае марсэльезы» («Адвеку мы спалі...»).

Ствараў музыку да спэктакляў БДТ-1, найбольш вядомай сталася музыка да спэктаклю «На Купальле» аўтарства Міхася Чарота. За 1920-ыя гг. спэктакль вытрымаў ажно 432 паказы!

Любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская сьвітка, пад ёй вышываная кашуля з саматканым поясам.

Займаючыся з моладзьдзю‚ Тэраўскі стараўся рабіць зь яе нацыянальна сьвядомых людзёў. Хор Тэраўскага меў велізарны ўплыў і на беларускае грамадзтва‚ і на развіцьцё беларушчыны.

Прыгавораны 1 лістапада 1938 году тройкай НКУС як «агент польскае разведкі» да вышэйшае меры пакараньня. Расстраляны 10 лістапада 1938.


Forward from: BELARUSIUM
23 лістапада 1906 году ў Вільні пачалося выданьне "Нашае Нівы" — штотыднёвае беларускае газэты нацыянальна-адраджэнскага кірунку.

На фатаздымку — першы нумар газэты.


Forward from: BELARUSIUM
23 лістапада 1793 году скончыўся Гарадзенскі сойм, апошні сойм Рэчы Паспалітае.

Сойм вядомы перадусім сваім маўчаньнем падчас астатняга паседжаньня, якое цяпер завуць «нямым». На чарговы зварот Сывэрса прыняць прапанову Кацярыны ІІ, паслы маўчалі. Гэта працягвалася некалькі гадзінаў. Урэшце кракаўскі пасол Ёсіф Анквіц сказаў, што маўчаньне азначае згоду. Дамова была прынятая.

У выніку сойму Расейская імпэрыя зноў сталася пратэктарам Рэчы Паспалітае. Была скасавана Канстытуцыя 3 мая, а разам зь ёй Таргавіцкая канфэдэрацыя. Замацоўваўся другі падзел Рэчы Паспалітае.


Падзеі 23 лістапада:

1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1793 — Жамойцкае староства ВКЛ пераўтворанае ў Жамойцкае ваяводзтва.

1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва».

1953 — уведзеная ў эксплюатацыю Асіповіцкая ГЭС на рацэ Сьвіслач.

1959 — Крывіцкае навуковае таварыства атрымала правы культурнае й навуковае ўстановы ў ЗША.

Нараджэньні:

1871 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст.

1966 — Міхась Скобла, беларускі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, эсэіст.

Сьмерці:

1886 — Адам Кіркор, беларускі грамадзкі дзеяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст.

1938 — Мікалай Красінскі, беларускі праваслаўны і сьвецкі культурна-грамадзкі дзяяч, пэдагог.

1970 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар.


Forward from: BELARUSIUM
22 лістапада 1889 году ў вёсцы Дуброва Беластоцкая нарадзіўся Люцыян Хвецька — беларускі каталіцкі сьвятар і адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст.

Стаў адным з заснавальнікаў «Хрысьціянскае дэмакратычнае злучнасьці» і беларускае каталіцкае газэты «Krynica». Супрацоўнічаў зь віленскім каталіцкім штотыднёвікам «Biełarus» (1913—1914).

Займаўся ўнійнай працай сярод праваслаўных.

Польская паліцыя сачыла за сьвятаром. Згадваецца, што ад пачатку працы ў Пінскай рыма-каталіцкай сэмінарыі праводзіў прапаганду «беларуска-ўкраінскага апартунізму».

З верасьня 1939 па 1944 служыў пробашчам у рыма-каталіцкай парафіі ў Хатаве ў Налібоцкай пушчы. Падчас нямецкае акупацыі ён быў аб'ектам нападаў і пабояў мясцовых рабаўнікоў, якія называлі сябе партызанамі. У лютым 1944 падчас нападу гэтых бандытаў сьвятар Люцыян Хвецька ўцёк басанож і ў адной бялізьне з плябані, моцна прастудзіўся, захварэў і 28 красавіка 1944 памёр у стаўпецкім шпіталі. Паводле іншых зьвестак зьбіты нямецкай паліцыяй.


Forward from: BELARUSIUM
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Словы тагачаснага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас цырымоніі перапахаваньня паўстанцаў у Вільні.


Forward from: BELARUSIUM
22 лістапада 2019 году ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаваньне ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гг.

Труны паўстанцаў знаходзяцца на могілках Роса, у могілкавай капліцы.

14 last posts shown.