Права на справядлівасць і дух сістэмы
Можа скажу жорсткія словы, але, трэба ўмець не толькі выбачаць, але і ненавідзець. Ненавісць дапамагае памятаць пра злачынствы, асабліва пра мэтанакіраваны гвалт.
Тыя, хто іх здзейсняе тады і цяпер, павінны ведаць, што пакаранне непазбежнае для ўсіх, ад шэраговага надзорцы ў вязьніцы, да квазіміністра".
Таму, калі нехта яшчэ захоча паплакацца над смерцю чарговага чыноўніка Лукашэнкі, нейкага кішэннага алігарха, паклапаціцца пра лесы йх дзяцей ці бізнэса.
Калі яшчэ ў некага паверніцца язык сказаць, "ну не ўсе так адназначна, не ўсе так кепска было".
Няхай той прачытае гэты тэкст:
*****
«Аднойчы я ў СІЗА разьвітвалася з жыцьцём, я думала, што паміраю і мне ніхто не дапаможа з мэдыкаў. Памятаю, як я ляжала, плакала і ў думках разьвітвалася з блізкімі.
Я ня ведаю, як гэта — апынуцца ў іх у закладніцах на гады. Каб спалохацца за сваё жыцьцё, мне хапіла некалькі месяцаў хворых нырак ад холаду на Акрэсьціна, двух ковідаў, выкашліваньня лёгкіх, пары прыступаў страўніка, парушаных гармонаў, запаленьня суставаў і анальных крывацёкаў ад нерухомасьці, зьніжанага зроку, поўнага роту крыві пасьля некалькіх тыдняў адсутнасьці зубной шчоткі і ўсякіх іншых „дробязяў“. Калі я не магла дыхаць і задыхалася, мэдык хацеў слухаць мае лёгкія праз кармушку. На хвіліначку — маёй сяброўцы менавіта так, праз кармушку, праводзілі агляд кутняй кішкі (не ў СІЗА): ён проста ёй сказаў „станьце сьпінай да дзьвярэй і нахіліцеся“.
„Ды нічога страшнага, проста зэчка ёб*улася са шконкі!“ і „Здохні, толькі не на маёй зьмене!“ — сказаў "медык".
(допіс былой палітзьняволенай Вольгі Гарбуновай).
Вось, нават не Карпянкоў, не Галоўчанка твар "Дзяржавы", а гэты "медык", шэрая, прагніўшая, невядомая постаць. Ен - сэрца сістэмы. Без ідэнтыфікацыі такіх ценяў, дух сістэмы будзе існаваць.
Я не ведаю, ці вядзецца сістэмная, інстытуцыянальная праца ў гэтым накірунку (гвалт, катаванні, адказныя за прысуды і тэррор). Знайшоў некалькі іныцятываў-старонак ў інтэрнэце, але хто, якая група адказвае за агульную, сістэмна-інстытуцыянальную працу і следства па кожнаму ўчынку (палітычнае дзеянне таксама).Тым больш, што ў медыя-прасторы не гучаць голасна назвы і маштабы дзейнасці, акрамя сумна вядомай Чорнай Кнігі Беларусі. Гэта, хутчэй сітуцыйныя ініцыятывы, а такая дзейнасць павінна голасна гучаць і мець усебаковую падтрымку. Функцыянаванне такога інстытуту, на дадзеный момант, і на будучыню, з’яўляецца ключовым для перамен, бо гэта інструмент вынішчэння духу сістэмы, а ен ўсцяж не створаны.
Людзі, якія займаюцца гэтай дзейнасцю важнейшыя за ўсі іншыя палітычныя ініцыятывы (можа быць параўнальны бадай толькі з каліноўцамі), штабы і кабінеты, бо даюць беларусам вельмі важную рэч: надзею на справядлівасць.