Полк Каліноўскага


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Адносна выдачы ў Беларусь былога байца

Ці была гэта спецаперацыя КДБ — невядома, але падзея паказвае, што рэжым з асаблівым "піяэтэтам" ставіцца да тых былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі, якія выбралі бок дабра.

Хаця пад вялікай пагрозай знаходзяцца ўсе добраахвотнікі без выключэння. Таму, да моманту перамогі, Украіна з'яўляецца самай бяспечнай краінай для легіянераў.

Разам з тым, варта адзначыць, што забароны на ўезд ва Украіну ад ГУР, як пішуць некаторыя медыя, для добраахвотнікаў не існуе. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі СБУ і памежнай службы Украіны.

Полк імя Кастуся Каліноўскага заклікае ўнесці былога байца ў абменны фонд і разам з іншымі палоннымі каліноўцамі, пры першай магчымасці, абменяць на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў.

13k 3 92 1.2k

1000 дзён вайны.
Мала хто верыў, што яна працягнецца больш за тыдзень.

Беларускаму рэжыму нагадваем, што для беларускіх дабравольцаў гэта 1000 дзён баявога вопыту і нянавісці да вас.
І кожны наступны дзень робіць нас мацнейшымі.

Памятай...це.


Падаўжаць будзеце?

Лукашэнка прызначыў дату сваіх перавыбараў - 26 студзеня 2024 года.

У сваім жыцці ён займаў толькі дзве кіруючыя пасады: дырэктара саўгаса і прэзідэнта Беларусі.

А балатаваўся цэлых шэсць разоў - у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015 і 2020 гадах і амаль кожны раз фальсіфікаваў вынікі.

2025 - падаўжаць будзем?


Лукашэнка крычаў яму: "Малайцы", а ён пайшоў у Полк Каліноўскага

Яшчэ ўчора інтэрнэт узарваўся навіной аб тым, што былы ахоўнік Лукашэнкі ваюе на баку Украіны. Спадарства, па-сакрэце вам скажам - зусім не адзін ахоўнік 😉.

Як ні імкнецца беларуская прапаганда абясцэніць добраахвотнікаў, яны ведаюць - супраць рэжыму паўсталі самыя смелыя, моцныя і разумныя беларусы. І нават набліжаныя да фюрэра. І яны - страшны сон Лукашэнкі.

Прачытайце гісторыю нашага пабраціма і памятайце - наша галоўная бітва яшчэ наперадзе.


Украінскія сацсеткі падарвала: грамадзянін лукашэнка заявіў, што будзе дапамагаць Украіне ў пасляваенным аднаўленні.

І тут у нас ёсць дзве навіны:

1. Канечне будзе.

2. Толькі не лукашэнка. Цяжкі груз рэпарацый ляжа на плечы кожнага простага беларуса.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сябры, а вы пілі сёння каву? А колькі разоў?
Давайце скінемся па кошце адной порцыі, каб артылерыя ўжо нарэшце выкупіла і прывяла ў парадак гэтае аўто.
А яны наўзамен часцей будуць радаваць нас кадрамі з утылізацыяй акупантаў.

Дапамажыце наблізіць перамогу вашымі данатамі.

Банка:
https://send.monobank.ua/jar/5Bm4JnyhHZ

PayPal:
zoria.katerina@gmail.com


Самы масавы растрэл палонных. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор

Рашысты расстралялі 16 салдат ВСУ, якія здаліся ў палон у Данецкай вобласці.

На кадрах з дрона відаць, як вайскоўцы становяцца ў шэраг, пасля чаго нелюдзі адкрываюць агонь. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор.

ААН і Чырвоны крыж, вядома, выкажуць глыбокую заклапочанасць. Але беларускія ваяры помсцяць за кожнага пабраціма. Дзеля таго, каб рускія барбары пасля паражэння ва Украіне прыбраліся і з Беларускай зямлі.

Нагадаем, два ваяры Палка Каліноўскага знаходзяцца ў рускім палоне. Лёс іх невядомы.


Паглядзіце, як украінскі андэграўнд дапамагае беларусам

На мінулым тыдне у Кіеве прайшла серыя спецыяльных кінапраглядаў і кірмаш. Моладзь, дзеячы культуры і нават іх сабачкі сабраліся, каб падтрымаць Тактычную групу беларускіх добраахвотнікаў ім Мікіты Крыўцова. Мэтай культурнага івэнта ў Кіеве быў збор сродкаў на зімовую форму для байцоў.

Далучайцеся да збору!
Засталося зусім крыху і нашы байцы будуць забяспечаны якасным цёплым абмундзіраваннем. А рускія акупанты будуць грэцца ў пеклі.


Forward from: SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha
Супрацоўнікі КДЦ павіншавалі са святам ваяроў і патранатную службу ПКК.

@kalinoucy

@belwarriors

@krama.1863








Forward from: Инсайдер UA | Україна | Новини
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Запад не помогает сбивать нам ракеты. Пока помогает только Беларусь, — Зеленский

Подписаться на Инсайдер | Прислать контент


Пан Прэзідэнт, гэта бліскучая праца агентаў уплыву Палка Каліноўскага 🤫

Калі такія справы, можа наступным тактычным крокам стане разблакіроўка банкаўскіх рахункаў беларусам Украіны?


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Бясконца можна глядзець на тры рэчы:
- як група акупантаў не даехала на вячэрнюю ратацыю,
- як гараць тры іх базы пражывання,
- як узлятае ў паветра варожая мінаметная пазіцыя.

Мэты выяўлены і знішчаны ТГ Крыўцова.

Прыемнага прагляду і дзякуй усім, хто данаціць на дроны.


Беларусы, вы агонь!
Палова сумы ўжо сабрана і аўтамабіль перададзены добраахвотнікам за аванс.

Хлопцы ўжо працуюць, а збор працягваецца.
Дзякуем кожнаму і кожнай, хто дапамагае.

Так пераможам!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
510 гадоў барацьбы з маскавітамі

Па задуме Масквы, Вялікае Княства Літоўскае, як найбуйная і ўплывовая еўрапейская дзяржава, павінна было спыніць сваё існаванне, а яго землі адысці да Масквы. Лёс яго вырашаўся ў бітве пад Оршай.

На барацьбу з маскавітамі стала аб'яднанае войска ВКЛ і Польскага Каралеўства (сучасныя ўкраінцы, беларусы, палякі, літоўцы та інш). Армія маскоўскага цара была разбіта. Шэраг земляў вызвалены ад маскоўскай акупацыі.

Такі "сорамны" для крамля факт не стыкуецца з прапагандай аб яднанні славянскіх народаў вакол Масквы. Таму яшчэ за савецкім часам яго прыбралі з падручнікаў гісторыі.
Маскву тая бітва, нічому не навучыла. Расіяне па-ранейшаму аб'яднаны царысцкай ідэяй.

Але для Беларусаў тая бітва стала важнай часткай нацыянальнай ідэі. Таму тысячы беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў сёння ва Ўкраіне працуюць для агульнай перамогі над маскавітамі.

Здаецца, гэта той самы выпадак, калі дарэчна сказаць "можам паўтарыць"?


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Канцэнтрат баявога жыцця ў адным відэа ад ТГ Крыўцова

Рух з пабрацімамі. Дарога ў сектар. "Прылёты" і "адказы". Бачыш мэту. Знішчаеш мэту. Ты сам - нечая мэта. Вечары з гітарай. Ноч у разведцы. Узыход з кубкам кавы. На пазіцыях ўжо пахне восенню. Побач - свае.

Жыве Беларусь!


Сёння сусветныя ЗМІ паказалі чарговыя страшныя кадры вайсковага злачынства акупантаў. Украінскія палонныя былі расстраляныя адразу пасля таго, як склалі зброю і паднялі рукі.

Забойства бяззбройных, цывільных, адпраўка ракет у жылыя раёны гарадоў - гэта ўчынкі баязліўца, а не ваяра.

Рускі салдат - гэта марадзёр, гвалтаўнік і маньяк. Гэта тое, што сабой уяўляе рускі свет. Гэта людзі, якія называюць Беларусь "сваёй губерняй" і "братамі".

Марадзёры, трусы і гвалтаўнікі нам не браты. А на полі бою акрамя як агіды нічога не выклікаюць.

Мы не паказваем гэтае відэа з этычных меркаванняў.
@belwarriors


- Чаму вы ішлі пешшу?
- Таму што не самазабойцы.


На фота адзін са шматлікіх небяспечных момантаў працы нашых медыкаў.
Пазіцыі шчыльна абстрэльваліся, таму тэхніка "залятала" толькі за параненымі.
"Калі мы туды заязджалі, пры высадцы нас ледзь не забіла. Таму выходзілі з сектара пешшу, як і ўсе" - кажа ваяр медроты.

На здымку: так выглядала дарога ў тыл са стабілізацыйнага пункта для параненых

@belwarriors

20 last posts shown.