Калі Украіна пераможа, беларусам таксама стане лягчэй дыхаць Чалец «Каманды Латушкі і Руху "За Свабоду"»
Ігар Сігоў падзяліўся сваімі думкамі ў інтэрв'ю для выдання «
Салідарнасць» пра будучыню беларусаў:
«Самае складанае зараз — зразумець, што тое, пра што мы марылі, не адбылося ні праз год, ні нават праз чатыры. Людзі стамляюцца. Я называю гэта стратаю веры ў тое, што ўсё будзе добра. Але рана ці позна ўсё заканчваецца: і дрэннае, і добрае.
Найцяжэй тым, хто прайшоў праз катаванні, Акрэсціна, гвалт і турмы. Вось ім трэба дапамагаць — і мы з жонкай стараемся гэта рабіць па магчымасці. Знаходзім сэнс у нашым "сёння": так, эміграцыя, але трэба жыць, рухацца, нешта рабіць. Проста сесці, уткнуцца ў сцяну і плакацца — гэта нікога не ўратуе».Але будзе і новае кола «Калі Лукашэнка толькі стаў прэзідэнтам у 1994 годзе, кола людзей, якія яму супрацьстаялі, было невялікім. Пазней беларусы пачалі разумець, і кола пашыралася. У 2020 годзе ўзнікла вялікае кола людзей, якое ён быў вымушаны задушыць.
Апошняе кола, ведаеце, ужо ператвараецца ў велізарнае мора. Не думаю, што гэта адбудзецца адразу пасля чарговых так званых "прэзідэнцкіх выбараў", але ў Беларусі абавязкова будзе вясна». Улада баіцца і працягвае запалохваць беларусаў «Рэжым хоча запалохаць людзей перад выбарамі, у тым ліку з прафілактычнай мэтай. Але ж улада сама баіцца. Лукашэнка баіцца нават тых, хто побач, нават сваіх сілавікоў. У яго манія пераследу, таму ён увесь час ператасоўвае іх.
Свой ілюзорны "спакой" у краіне ён утрымлівае толькі сілай — амонам і міліцыяй. Яго "дажынкі", карцінкі і прапаганда працуюць толькі ад страху.
Лукашэнка, можа, і хацеў бы неяк вярнуць мінулае, каб яму зноў крычалі "Бацька!" з радасцю. Але ён разумее, што зараз гэта магчыма толькі пад жорсткім прымусам».
Хочацца, каб гэта хутчэй скончылася перамогай Украіны«Тэрыторыі Украіны нельга аддаваць Расіі. Я супраць гэтага, хоць і не ўкраінец. Я разумею, што гэта няправільна. Калі Украіна пераможа, беларусам таксама стане лягчэй дыхаць».