«Гэта наш агульны абавязак: вызваліць палітвязняў, прывесці краіну да свабодных і сумленных выбараў»
У Бруселі адбылася канферэнцыя высокага ўзроўню Еўрапарламента ў падтрымку народа Беларусі, арганізаваная ў межах Дзён Беларусі
Ад беларускага боку ў мерапрыемстве ўдзельнічала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, прадстаўнікі палітычных інстытутаў, ініцыятыў і арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці.
ЕС на канферэнцыі прадстаўлялі прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола, еўрадэпутаты, высокія прадстаўнікі Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх сувязей, амбасадары і спецпасланнікі па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
У выступленні на канферэнцыі Святлана Ціханоўская адзначыла:
«Нягледзячы на шматвяковы прыгнёт імперыямі і тыраніямі, беларусы заўсёды змагаліся за еўрапейскую будучыню. Беларусам не патрэбная імперская Расія, каб паказваць нам, як жыць і што рабіць. У нас ёсць свой гонар, культура, ідэнтычнасць. І гэта тое, што мы баронім. Гэта тое, што Расія спрабуе знішчыць. Яны сціраюць нашую культуру і перапісваюць нашую гісторыю.
Я заўсёды кажу: ніхто не можа вызваліць Беларусь у адзіночку. Гэта наш агульны абавязак: вызваліць палітвязняў, прывесці краіну да свабодных і сумленных выбараў».
Павел Латушка ў сваю чаргу заявіў:
«Некаторыя сцвярджаюць, што неабходна перагледзець стратэгію ў адносінах да Лукашэнкі. І я кажу тут – так, сапраўды неабходна. Нам трэба адмовіцца ад стратэгіі няпоўнай дакладнасці. Варта ясна ўсведамляць: Лукашэнка не зменіць сваёй унутранай палітыкі ў Беларусі.
Ён адмовіўся падзяліцца ўладай з беларускім народам у 2020 годзе, а ўзамен падзяліўся ўладай з Крамлём. Лукашэнка рэальная пагроза для Еўропы – гуманітарная, ваенная і палітычная. І гэтыя адзнакі важна разумець пры выпрацоўцы стратэгіі».
Павел Латушка заклікаў еўрадэпутатаў не прызнаваць той фарс, які Лукашэнка плануе зладзіць у студзені 2025 года пад выглядам выбараў, і падтрымаць зварот урада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд.
Намеснік кіраўніцы Кабінета звярнуў увагу еўрапейскіх партнёраў на тое, што за час свайго праўлення Лукашэнка пяць разоў сутыкаўся з увядзеннем санкцый з боку ЕС і ЗША і кожны раз праходзіў праз гэты цыкл і ішоў на пэўныя саступкі. Лукашэнка – найлепшы эксперт па санкцыях.
«Калі вы спытаеце мяне, ці ёсць выйсце з сённяшняй сітуацыі, я адкажу: так, ёсць. Неабходна быць цвёрдымі, не вагацца і стратэгічна, сістэмна падтрымліваць дэмакратычныя змены ў Беларусі, колькі б часу на гэта ні спатрэбілася. Дыктатары разумеюць толькі мову сілы. Нам трэба быць моцнымі і аказваць максімальны ціск», – падкрэсліў Латушка.
@CabinetBelarus