N.Y.
Репост из: Генеалагічная дрыгва
З вамі зноў наша сталая рубрыка «Справы сакрэтнага стала Віленскай навучальнай акругі, альбо 1000 і 1 спосаб вылецець з гімназіі ў 1910-я».
LVIA 567-26-982 Дело об исключении ученика Гомельской частной гимназии Ратнера Каганскаго И., отказавшегося читать стихотворение со словами “Святая Русь” 1913
Гомель, 1913 год. У прыватнай гімназіі Ратнера па сутнасці адбываецца радавы выпадак: ніякіх самагубстваў, кашчунстваў і ліг кахання — звычайны канфлікт выкладчыка і вучня. Апошняму было прапанавана прачытаць на юбілейным вечары верш, а вось далей паказанні разыходзяцца. Настаўнік Арлоў сцвярджае, што адмова была з-за перакананняў вучня, і бо ў творы занадта часта згадваюцца словы «Святая Русь». Вучань Каганскі у сваю чаргу кажа, што гэта хлусня, і што настаўнік проста так абгаварыў яго перад класным настаўнікам. Падчас высвятлення адносін у настаўніцкай Каганскій выходзіць з сябе, «размахвае рукамі і вельмі гучна і злосна размаўляе з Арловым».
Уласна, усё. Аднакласнікі Каганскага пацвярджаюць, што той проста адмовіўся чытаць верш, без усялякіх падтэкстаў. Іншых сведкаў у абодвух бакоў няма. Папячыцелю акругі паведамляць не сталі.
Але, як і заўсёды, знаходзяцца добразычліўцы — у дадзеным выпадку спадар Сіляеў, старшыня гомельскага аддзела Саюза Рускага Народа ў Гомелі, які піша данос у акругу, характарызуючы тое, што адбылося, як «факт, абразлівы для Рускага сэрца». У даносе Каганскі з вучня шостага класа ператвараецца сямікласніка, і ўжо не проста размахвае рукамі, а «ледзь не накідваецца на выкладчыка». І ўвогуле, у гімназіі ў педсавет уваходзяць адны яўрэі (гімназія яўрэйская, калі што :) і пакрываюць сваіх. У канцы добразычлівец робіць выснову, што «...выпадак гэты толькі асобная праява дзейнасці такіх навучальных устаноў, дзе выхоўваецца нянавісць і пагарда да Расіі».
Папячыцель патрабуе тлумачэнняў і арыгінальны рапарт Арлова. На што атрымлівае адказ, што не было ніякага рапарта, таму даслаць і няма чаго. Тым не менш, быў праведзены педсавет, які не знайшоў доказаў словам настаўніка, але тое, што вучань паводзіў сябе груба і нявытрымана — гэта факт, таму «далейшае яго знаходжанне ва ўстанове з вучэбна-выхаваўчага пункту гледжання не можа быць цярпімым». І хоць доказаў у справе з вершам няма, але ж справа ёсць. Таму падалей ад граху бацькоў Каганскага просяць забраць сына з гімназіі, паставіўшы «2» за паводзіны.
Які адказ быў дадзены акругай добразычліўцу, і ці задаволіў ён яго — гісторыя замоўчвае. Затое ў справе ёсць копія пасяджэння педсавета і кандуіт Каганскага (з цудоўнай характарыстыкай «сын малаінтэлегентных бацькоў»).
Расчытка тут.
У папярэдніх серыях
• Міфічная Мінская Ліга свабоднага кахання
• Як шукалі кашчунства ў Слуцкай жаночай гімназіі