LVIA 567-26-910 Дело о снятии иконы в классе Слуцкой женской гимназии Струковского и о кощунстве над ней 1911
Як і ў мінулых справах (Ліга, самагубствы, Даўгінава) не апошнюю ролю тут граюць чуткі і прэса. Як і жаданне знайсці казла адпушчэння, у выніку чаго дурное дзіцячае свавольства скончыцца крыміналкай, а гімназію і ўвогуле закроюць.
Цяпер па парадку.
Слуцк, 1911 г., у горадзе дзве гімназіі: мужчынская і прыватная жаночая, як мінімум святар-законанавучальнік у іх адны на дваіх. 11 лютага той дакладвае дырэктару мужчынскай Якушэвічу, што ў жаночай знікла ікона, і нібы каталічкі кідалі яе па класе і закінулі на печ. Якушэвіч у абыход дырэктара жаночай паведамляе аб выпадку Папячыцелю ВНА.
Як пазней высветлілася, вучаніца 6 класа Марыя Мысліцкая прыйшла з раніцы адцерці сваё імя са сцяны ў класе Закона Божага для каталікоў, у якім чамусьці вісела праваслаўная ікона (дырэктар тлумачыць гэта тым, што ніхто не прасіў яе замяніць). У класе было яшчэ дзве дзяўчыны, ім стала цікава бліжэй зірнуць на ікону, Мысліцкая зняла яе са сцяны, але з-за званка павесіць назад не паспела, таму схавала ў шафку для рукадзелля, якая стаяла побач. Праз тры дні настаўніца знайшла там ікону цэлай і непашкоджанай. Педсавет пастанавіў абмежавацца вымовай і паніжэннем бала за паводзіны да 3.
Струкоўскі дае такую характарыстыку: «выпадак сам па сабе быў малаважны і зусім не меў характару якога-небудзь зневажання». Якушэвіч дадае, што апытваў тых, на чые словы спасылаўся святар: «На маё пытанне, ці самі яны бачылі, як вучаніцы-каталічкі здзекаваліся з абраза, ці чулі ад іншых, абедзве вучаніцы адказвалі, што самі гэтага не бачылі, але чулі ад іншых у класе; ад каго менавіта, не памятаюць; некаторыя казалі, быццам каталічкі нават плявалі на абраз, тапталі нагамі, іншыя ж (праваслаўныя) абвяргалі першых». А таксама, што Мысліцкая, «ніякага здзеку з абраза, паводле яе слоў, сабе не дазваляла, будучы перакананая, што Ісус Хрыстос адзін у каталікоў і праваслаўных». Выснова Якушэвіча: «кашчунства ў дадзеным выпадку не было, а была толькі недарэчная цікаўнасць».
Праз два месяцы Папячыцель раптам успомніць пра гэты інцыдэнт і загадае яшчэ раз пашукаць у гэтай справе кашчунства (хіба ўсё ж завалялася дзесьці), правесці педсавет і даслаць яму копію пратакола. Другі педсавет (у які ўваходзіць і святар) салідарны з рашэннем першага, але ўспамінае пра яшчэ пра дзвюх дзяўчынак (Пласкавіцкая і Жалнеркевіч), што прысутнічалі ў класе, хаця на той момант Жалнеркевіч, як і Мысліцкая, у гімназіі ўжо не вучылася.
Выпадак №2.
2 сакавіка каля калодзежа знойдзена іншая і ўжо сапраўды пашкоджаная ікона. Даводзіцца падключыць паліцыю, выпадак даходзіць да Губернатара (у якога дзяўчынкі з выпадку №1 ператвараюцца ў «фанацічак-полек») і Міністэрства народнай асветы (якое ахрысціць абодва выпадкі «праявай рэлігійнага фанатызму»).
У роўнай меры падазраюць як дзвюх вучаніц-яўрэек, так і прыслугу, якая не атрымала ўзнагародных грошай. Шмат перапісак і гучных слоў, але ў выніку следчы закрывае справу «за не выяўленнем вінаватых». Але шуміха ўжо паднялася. У газеце «Мінскае слова» выходзіць артыкул: нібы Мысліцкая і яшчэ 3 дзяўчынкі (якія ў расследаванні нават не згадваліся) ікону знішчылі, а ў сакавіку ікону з таго ж класа апаганілі «полькі-гімназісткі 7 класа (нявесты 17-19 гадоў)». Плюс цудоўная фраза «вучаніцы названай гімназіі па вечарах позна гуляюць па горадзе, наведваюць кандытарскія і наогул паводзяць сябе не так, як належыць вучаніцам», і пляваць, што факты з рэальнасцю банальна не сыходзяцца.
Наверсе патрабуюць крыві, увосень у гімназію адпраўляецца праверка з мінадукацыі рэвізор, а з ім следчы па найважных справах і пракурор. Ніхто, вядома, нічога не знаходзіць, але для выгляду хоць нешта трэба зрабіць, таму вырашана: 1) гімназію закрыць у канцы навучальнага года 2) ...парам-пам-пам... прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па арт. 73 тых трох дзяўчат з выпадку №1.
Маралі не будзе.
Расчытка з усімі прозвішчамі/перапіскамі/планамі/дагаворамі тут.
Падрабязнасці пра артыкул у газеце і артыкул з Укладання аб пакараннях у каментах ⬇️