ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НІШТО НЯ СПЫНІЦЬ БЕЛАРУСІПачалася адчайная атака на Вольную Беларусь. Толькі мы цярпець ня станем. Маскалі і гэб'ё нешта адчулі. Мы ведаем, што яны адчулі. Іх непакоіць зацятае маўчаньне беларускіх людзей у Беларусі ў той час, калі рэжым іх страшыць, катуе і забівае. Іх непакоіць тое, што мы, Вольныя Беларусы, не спадзяемся ні на каго, але толькі на гэтых нашых людзей у Беларусі. Таму здрада шалее, абкідвае нас сьмецьцем перад нашым народам.
А праяўляецца гэта дробненька, гадзенька, лжывенька. Напрыклад, зьмяшчаюць здымачак з выступоўцам з нашага інфармацыйнага пікету і хіхікаюць задаволена, прапануюць сваім чытачам, маўляў глядзіце, там нікога не было, адзін выступовец, а на фестывалі вунь колькі. Спадзяюцца, што іхныя чытачы не разумеюць розьніцы паміж сэнсам і фарматам мерапрыемстваў.
Дарэчы, крыху нагадаю. Пра пікет да 10 асобаў можна нават не паведамляць у паліцыю. Звычайна паведамляецца пра 20-40 удзельнікаў. Мы паведамілі пра 50. (Удзельнічалі акурат столькі і крыху болей). Былі запрошаныя палітыкі, палітвязьні, дэпутаты, грамадзкія актывісты. Галоўная задача пікету -- інфармацыйная, з паведамленьнем і распаўсюджаньнем у сеціўных рэсурсах. Таму ўсе выступы былі пра стан Беларусі, але ў розных тэмах. Я вельмі раю беларусам-адраджэнцам і патрыётам паглядзець відэа і паслухаць гэтыя выступы. Лінк унізе пад тэкстам.
28 студзень 2025 г.
Зянон Пазьняк
https://www.youtube.com/watch?v=OAHp7H2VlSs