ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ РАЗМОВАХ ПРА МІР І ПЕРАМОВЫЦяпер, пасьля абраньня Трампа на прэзыдэнта ЗША, узьнікла пастаянная тэма пра перамовы аб міры паміж ваюючымі бакамі -- Расеяй і Украінай.
Нягледзячы на заявы Трампа, размовы пра мір могуць быць адкладзены, зыходзячы з простай логікі: у цяперашняй сітуацыі ўсялякі мір з Расеяй пры захаваньні статус-кво будзе азначаць у міжнародным плане перамогу Расеі над Украінай і паразу Амэрыкі.
Але неабходнасьць перамоваў аб заканчэньні вайны ўсяроўна ўзьнікне. Верагоднасьць пагадненьняў пра мір абмяркоўваюць ужо цяпер. Гэта сур'ёзная тэма.
Першае пытаньне -- аб прадстаўніцтве. Адразу мушу сказаць. Якое б ні было прадстаўніцтва -- на перамовах мусяць быць прадстаўнікі Беларусі. Гэта зьвязана з тым, што Беларусь, як і Украіна, стала аб'ектам націску і акупацыі з боку Расеі. Толькі ў Беларусі зроблена ўсё іншымі мэтадамі, шляхам гібрыднай вайны цераз здрадніцтва Лукашэнкі, што дазволіла Маскве ў 2022 годзе скарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.
Антыбеларускі нелегітымны рэжым Лукашэнкі, скарыстаны Масквой у выглядзе саюзьніка, які адобрыў агрэсіўныя дзеяньні Масквы супраць Украіны.
У перамовах пра мір могуць узьнікнуць розныя пытаньні абмену, прэстыжнай кампэнсацыі, разьмеркаваньня сфэраў уплыву і т.п. Расея прэтэндуе на пашырэньне свайго ўплыву на Беларусь і зь яе падачы можа ўзьнікнуць нечаканая сытуацыя, а інтарэсы Беларусі ня будзе каму нават патлумачыць. Прысутнасьць прадстаўніцтва Беларусі на магчымых перамовах аб міры ёсьць рэч бясспрэчная і абавязковая.
На перамовах павінны быць палітычныя прадстаўнікі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя інтарэсы Беларускага народа. Рэальным палітычным прадстаўніком нацыянальных інтарэсаў народа зьяўляецца цяпер Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь". Яго палітыкі павінны прысутнічаць на перамовах і прадстаўляць беларускія пазыцыі. (У рамках дыскусіі ўжо названа маё прозьвішча. Я таксама лічу, што ў дэлегацыі павінен быць доктар Павел Усаў)
Узьнікне пытаньне пра Лукашэнку (запатрабуе Расея і Нямеччына). Ягоная прысутнасьць ня выключана (магчыма, з адметным статусам).
Паўтаруся. Сітуацыя, калі Беларусь ня будзе прадстаўлена нікім, недапушчальная. Калі б такое здарылася, то яно ўсімі беларусамі мусіць быць аспрэчана і апратэставана.
Мушу асобна растлумачыць, чаму Беларусь і Беларускі народ ня могуць прадстаўляць на перамовах падстаўныя ўтварэньні палітычнай імітацыі, якіх фінансуюць і на якіх робяць сваю палітыку іншыя дзяржавы. Маюцца на ўвазе так званыя "ОСЦ" (Офіс Сьвятланы Ціханоўскай), "НАУ" (Народнае Антыкрызіснае Упраўленьне), утварэньні тыпу "Пераходны кабінет" і т.п.
Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэньнем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту). Гэтая перавага існуе па факту, які ў палітычных адносінах прыходзіцца ўлічваць, незалежна ад характару ўлады.
Паводзіны "ОСЦ" і "НАУ" ёсьць палітычная калабарацыя, дэманстратыўная падтрымка чужой антыбеларускай палітыкі (эканамічныя санкцыі рэальна супраць Беларускага Народа, закліканьне, каб беларусы йшлі галасаваць на антыдэмакратычныя псэўдавыбары Лукашэнкі, адмаўленьне кантактаў з рэжымам дзеля вызваленьня палітвязьняў, якія гінуць ў лукашысцкай турме, адсутнасьць дапамогі Палку Каліноўскага пры шалёным шматмільённым фінансвым уліваньні ад заходніх утрымальнікаў і т.п.), і пры гэтым -- утварэньні існуюць на сродкі тых, хто прапануе, замаўляе і аплочвае такую "палітыку". Усё гэта нядобра характарызуе імітаваныя дачыненьні, нават на маральным узроўні.
Магчыма, пры пэўных абставінах эўраструктуры паспрабуюць прасунуць сваіх офісных выканаўцаў з ОСЦ і НАУ ў перамоўны працэс. Вынік можа стацца горшы, чым з Лукашэнкам. Сатрап прадае Беларусь за сваю ўладу, гэтыя -- прададуць за камфорт і панюшку табакі.
[ ПРАЦЯГ ]