Здароўе па-беларуску


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


Канал, дзе распавядаецца пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, ды 'шчэ да гэтага ўсё гэта па-беларуску!
Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!
Не мэдыцынская парада. Усё індывідуальна.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


🔥 Хто я?

Такі самы беларус, як і ты. Які ў адпаведным часе сутыкнуўся з праблемамі са здароўем.


😓 Усё сваё жыцьцё я меў лішнюю вагу. Было шмат спробаў схуднець, кожная зь якіх заўсёды заканчвалася расчараваньнем.

Аднойчы я натрапіў на кэта-дыету. Цуд, падумаў я: голаду няма, моцных намаганьняў яна таксама не патрабавала.


Страта прытомнасьці ў адзін зь дзён сталася падставаю для трывогі, а яе сьлед у выглядзе шнара да гэтага часу красуецца на маім твары.

🙏 Менавіта тады й пачалося маё падарожжа ў сьвет здароўя.

Усе аналізы паказвалі толькі жудасны стан здароўя. Разам з фізычным, я пачаў адчуваць праблемы з псыхічным здароўем.

🧑 Уся сытуацыя непакоіла мяне на працягу доўгага часу.

Але ў адзін дзень я зразумеў.

Гэта ўсё рана альбо позна скончыцца.

І я вырашыў.

❤️‍🔥 Што ніколі не вярнуся ў тое, праз што прайшоў. І буду дапамагаць беларусам, такім, як я, каб яны не прайшлі праз усё тое, праз што мусіў прайсьці я.

Я пачаў вывучаць чалавечы арганізм. Пачаў шукаць спосабы выйсьці са стану, у якім знаходжуся.


📖 З таго моманту я прачытаў велізарную колькасьць кніг. Набыў велізарную колькасьць курсаў.

Я праверыў на сабе велізарную колькасьць рэчаў, і цяпер ведаю, якія зь іх працуюць, а якія — не.


🌤 Я тут, каб дапамагчы табе. Такому ж беларусу, як і я.


💧 БАДы на вядомых у нашай краіне маркэтплэйсах маюць жахлівую якасьць.

Амаль усе зь іх — падробкі, якія часам могуць прынесьці больш шкоды, чым карысьці.


☀️ Таму я хачу параіць спадарству спраўджаную краму дадаткаў і ня толькі, у якім вы знойдзеце якасны прадукт па прыемнай цане ад майго добрага знаёмага (сам ён, дарэчы, беларускага паходжаньня).

https://t.me/GREENHILLSTORE


🌞У сучасным сьвеце дасягненьні й посьпехі ў першую чаргу вызначаюцца ўзроўнем энэргіі чалавека.

Энэргія — гэта той нябачны паліўны рэзэрв, які дазваляе нам дасягаць пастаўленых мэт, пераадольваць цяжкасьці й атрымліваць асалоду ад жыцьця.

Але дзе ж крыецца крыніца гэтай энэргіі?

У нашым здароўі.


🔆 Здароўе арганізма наўпрост уплывае на ўзровень энэргіі. Калі чалавек не здаровы, ягоная энэргія зьніжаецца, што адбіваецца на прадуктыўнасьці й энтузіязьме.

Здароўе гэта падмурак, на якім будуюцца ўсе нашыя дасягненьні. Калі за здароўем даглядаюць, яно забясьпечвае нас неабходнай энэргіяй.


Без энэргіі нам становіцца цяжка засяродзіцца на разумовай працы. Прадуктыўнасьць падае, нават простыя задачы здаюцца непераадольнымі. Нястача энэргіі таксама адбіваецца й на эмацыйным стане: энтузіязм з матывацыяй зьнікаюць, а адзінае жаданьне, якое зьяўляецца — адпачыць.

Энэргія й прадуктыўнасьць не зьяўляюцца з анічога — яны ёсьць вынікам клопату аб сабе й сваім арганізьме.

🟠 Здаровае цела — ваш надзейны хаўрусьнік на шляху да высокіх мэтаў і вялікіх дасягненьняў.


🧘‍♂ Чалавечы арганізм можна параўнаць з машынай. Як і ў любое тэхнікі, унутры нас адпаведна ёсьць свае дэталі.

Калі ў машыны гэта рухавік, хадавая частка, сыстэмы кіраваньня, падвеска й гэтак далей, тады ў нас гэта ЖКТ, выдзяляльная сыстэма, крывяносная сыстэма, мозг і гэтак далей.


🧘 Як і ў тэхніцы, адна няспраўная дэталь адразу прыводзіць да няспраўнасьці ўсёй машыны. Так і ў чалавечым арганізьме — паломка адное дэталі немінуча прыводзіць да збояў ва ўсім арганізьме.

Нованароджаны арганізм можна параўнаць з найноўшай машынай найлепшае якасьці. Яе патэнцыял — бязьмежны.


👁 Але што мы робім з гэтай машынай?

Мы ўсё сваё сьвядомае жыцьцё ўліваем у яе паліва найгоршае якасьці. Зношваем наш арганізм усімі магчымымі спосабамі.

🧍Але ўявіце, як працавала б такая сыстэма, калі б мы ўвесь час сачылі за ёй? Калі б мы давалі ёй найлепшае паліва?

Выкарыстоўваць такую машыну стала б толькі ў радасьць, а любая паездка сталася б крыніцаю задавальненьня.

🗣 Так і з чалавечым арганізмам. Калі б вы сачылі за ім, давалі яму найлепшае паліва — кожны дзень стаў бы для вас радасным і прыемным, а выкарыстоўваць яго вы б змаглі нашмат даўжэй.

Цяпер вы «езьдзіце на машыне», эфэктыўнасьць і якасьць якой не складае нават 70% ад таго, што магло б быць.


🟣 Можа, варта зьмяніць падыход да яго й пачаць «езьдзіць на машыне» сваёй мары?


Запрашаем вас у захапляльнае касмічнае падарожжа з падкастам «Праз космас».

Вы даведаецеся гісторыі аб загадках космасу, захапляльных экспедыцыях да іншых планет і мноства фактаў аб Сусвеце.

Ці гатовыя вы да вялікіх адкрыццяў? Падпішыцеся на канал падкасту.


Шмат хто адказаў, што яны ня чуюць праблем са здароўем.

❤️‍🔥 А ці вы ў гэтым ўпэўненыя?

Залішняя вага — ня норма.

Непапраўная выправа — ня норма.

Ацёкі — ня норма.

Смярдзючы пот — ня норма.

Непрыемны пах з рота — ня норма.

Праблемы са скурай — ня норма.

Уздуцьці — ня норма.

Частыя галаўныя болі — ня норма.

Болб падчас мэнструацыі — ня норма.

Частыя зьмены вагі — ня норма.

Боль у суставах — ня норма.

Дакучлівая цяга да салодкага — ня норма.

Прачынацца стомленым — ня норма.

Быць сонным пасьля абеду — ня норма.

Пацямненьні ў вачох пасьля фізычнае актыўнасьці — ня норма.

Дыхавіца пасьля прыступак — ня норма.

Праблемы з канцэнтрацыяй — ня норма.


👁 Мы часта не ўсьведамляем, наколькі моцны ўплыў аказваюць незаўважныя дробязі, якія неўзаметку падрываюць нашае здароўе.

Няякасны сон уплывае на абсалютна кожную сфэру вашага жыцьця. Усяго толькі адна ноч дрэннага сну й стан на ўвесь дзень ужо сапсаваны.

Здаровае харчаваньне забясьпечвае арганізм неабходнымі рэчывамі для нармальнага функцыянаваньня. Адзін малы ня вельмі здаровы перакус нам амаль ня шкодзіць, але паслухайце, хто з нас можа зьесьці толькі кавалачак шакаладкі замест цэлай адразу? З часам "раз на нейкі час можна" ператворыцца ў "можна заўсёды". Так гэта было ў мяне, так гэта ёсьць і ў іншых.


Такія незаўважныя дробязі мы ня бачым на фоне дзённае руціны, але потым выпадкова заўважаем, як невядома скуль прытылі, як паступова наш псыхічны стан пагоршыўся, як паступова мы страцілі энэргію да жыцьця й энтузыязм.

❤️‍🔥 Вы яшчэ не адчувалі, кім здаровы чалавек ёсьць на самой справе. Вы яшчэ не былі здаровым чалавекам і не адчувалі ўсяго таго, што ён адчувае кожны дзень.

10 гадоў таму 95% (цэлых 95%!) людзей нельга было назваць здаровымі. Думаеце, што вы ёсьць часткаю тых 5%?

Спартыўная фігура — норма.

Прыгожая выправа — норма.

Якасны й прыемны сон, які аднаўляе й дадае табе сілаў кожны дзень — норма.

Пачуцьцё бадзёрасьці й энэргіі на працягу ўсяго дня — норма.

Чыстая скура без высыпаньняў — норма.

Прыгожыя й крэпкія валасы й пазногці — норма.

Стабільны эмацыйны стан — норма.

Адсутнасьць паху з рота — норма.

Адсутнасьць дыхавіцы падчас фізычнае нагрузкі — норма.

Здаровае страваваньне — норма.

Моцны імунітэт — норма.

Адсутнасьць хранічных боляў - норма.


Ты ўсё яшчэ ўпэўнены, што іх не адчуваеш?

🌤 Ці проста ігнаруеш?


Наколькі моцна цябе турбуюць твае праблемы са здароўем? ❤️
Опрос
  •   Мае праблемы са здароўем мяне замоцна турбуюць ды замінаюць мне нармальна жыць 💧
  •   Чуваць, было б нашмат прыемней і прасьцей жыць у добрым стане 💧
  •   Сьцерпна. Пакуль што не надаю гэтаму значэньне, адкладаю вырашэньне праблемаў на будучыню 🙁
  •   Я слаба адчуваю ўзьдзеяньне сваіх праблемаў са здароўем ды не пляную іх вырашаць 👏
  •   Я амаль не адчуваю праблемаў са здароўем. Мне ўсё падабаецца 😄
28 голосов


Шмат хто піша пра вынікі мінулага году, напішу й я.

Апавяду шчыра.

Год быў цяжкі. Напэўна, найцяжэйшы за ўсё мае жыцьці. Але ўсе цяжкасьці па выніку сталіся толькі новымі магчымасьцямі.

Нягледзячы на ўсе перашкоды, якія выглядалі як паражэньні, я перамог. Я вырашыў 90% праблемаў са здароўем, што турбавалі мяне ўсё жыцьце. Ды вырашыў тыя, што прыйшлі да мяне ў гэтым годзе. Вырашыў тыя праблемы, якія выглядалі як не вырашальныя.

Усё толькі пачынаецца.

Найвялікшыя цяжкасьці пераўтварыліся на найвялікшыя перамогі.

Найважнейшая думка, зь якой я раю кожнаму ўвайсьці ў 2025 год:

Паражэньняў не існуе. Ёсьць толькі перашкоды на шляху да мэты. Вынікі непазьбежныя.

Гэты год будзе нашым. Галоўнае — рабіць і працаваць. Атрымліваецца ў мяне. Атрымліваецца ў вас.


Са сьвятам!


🧍Я трэнуюся, бо я шаную сваё цела ды стараюся даваць яму ўсё самае найлепшае.

Я трэнуюся, бо я жадаю быць здаровым.

🧍Я трэнуюся, бо гэта дае мне моц для дасягненьняў і перамог у глябальных справах.

Я трэнуюся, бо гэта паляпшае мае кагнітыўныя функцыі.

🧍Я трэнуюся, бо хачу паляпшаць якасьць і працягласьць свайго жыцьця.

Я трэнуюся, бо вынікі маіх трэнаваньняў дазваляюць мне чуць захапленьне ад людзей навокал.

🧍Я трэнуюся, бо гэта эстэтычна.

Я трэнуюся, бо гэта дае мне пачуцьцё сілы й упэўненасьці.

🧍Я трэнуюся, бо я люблю трэнавацца.


Здароўе — абсалютная каштоўнасьць для беларускае мовы й сьветапогляду беларусаў.

Этымолягі ўглядаюць у ім корань дрэва/дзерава — гатовы магічны эпітэт-параўнаньне у адным слове.

Спрадвеку стрыжням беларускага традыцыйнага этыкету былі менавіта зычэньні здароўя. Яны і ў вітаньнях (здароў быў!), і ў разьвітаньнях (бывай здароў!), і ў падзяках (дай Бог табе здароўя!).


💕 Здароўе — лідар першае тройкі народных каштоўнасьцяў у сьвяточных зычэньнях і тостах (Зычу табе разам трое: шчасьця, долі і здароўя!).

Здаецца, найбольш тыповае параўнаньне здаровы як бык, яно здаўна бытуе на ўсёй тэрыторыі беларускае мовы — ад Беластоку ды да Смаленску. Але ня надта ўзьнёслае.


🦋 Маем мы як і ня надта, так і несумненна станоўчыя параўнаньні. Напрыклад, у зычэньнях будзь здаровы як дуб; будзь здаровы, як вада, багаты, як зямля!

Аднак найбольш калярытны выраз (запісаны на Наваградчыне), які раўняе чалавека не з банальным парнакапытным, а зь міталягічным старажытным волатам:

Здаровы як тур.


❤️ Калі здароўе было такім важным для нашых продкаў, чаму мы сьвядома ад яго адмаўляемся й не шануем?


🌤 Здароўе гэта найважнейшае, што ёсьць у тваім жыцьці.

Адсутнасьць праблем са здароўем — гэта раскоша, якую людзі такой ня лічаць.


😠 Людзі пачынаюць зьвяртаць на яго ўвагу толькі тады, калі заўважаюць свае праблемы. Яны пачынаюць гарлапаніць аб тым, як такое магло стацца, але ў той момант адзінае, што яны змогуць — шкадаваць аб страчаным.

Фізыялёгія гэта грунт, на якім будуецца ўсё астатняе. Цябе наогул нічога ня будзе цешыць, калі ты будзеш адчуваць сябе дрэнна.


🔥 Быць здаровым гэта адзіны сьвядомы шлях у чалавека. Гэта тое, аб чым трэба дбаць перадусім.


Калі любіш Беларусь — цісьні ❤️


🥤 Яблычны воцат, або як прасьцей схуднець?

Навукоўцы знайшлі 120 чалавек з залішняй вагай ды атлусьненьнем і вырашылі паглядзець, як спажываньне яблычнага воцату будзе ўплываць на вагу, ровень глюкозы ў крыві, трыгліцэрыдаў ды халестэрыну.


❤️‍🔥Выявілася, што штодзённае спажываньне трох мерак яблычнага воцату працягам 4 да 12 тыдняў прывяло да значнага зьніжэньня антрапамэтрычных зьменных (вага, індэкс масы цела, акружнасьць таліі/сьцёгнаў ды суадносіны тлушчу ў арганізьме), роўню глюкозы ў крыві, трыгліцэрыдаў ды халестэрыну.

Паводле дасьледаваньня, яблычны воцат можа стаць пэрспэктыўным дадаткам для барацьбы з атлусьненьнем, што не выклікае пабочных эфэктаў.


🙏 Колькі трэба трэнавацца кожны дзень?

Кожны дзень варта практыкавацца прынамсі 20 хвілін.


🌤 Пажадана інтэграваць у лад жыцьця парады Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя:

СААЗ раіць займацца аэробнымі практыкаваньнямі сярэдняе інтэнсыўнасьці мінімум 150 хвілін на тыдзень або аэробнымі практыкаваньнямі высокае інтэнсыўнасці 75 хвілін на тыдзень. Цягліцавыя трэнаваньні раіцца рабіць мінімум двойчы на тыдзень, выкарыстоўваючы ўсе асноўныя групы цягліц.
[Крыніца]


🥺 Аэробныя практыкаваньні — бег, хуткая хада, веславаньне, хада ў гару, высокаінтэнсыўныя інтэрвальныя трэнаваньні, велатрэнаваньні, бег з перашкодамі (паркур), пліамэтрыка ды шматлікія іншыя.

🧑 Цягліцавыя трэнаваньні — калістэніка, падыманьне цяжараў, цягліцавая электрастымуляцыя, гіравы спорт ды гэтак далей.

Вельмі часта анаэробныя (цягліцавыя) й аэробныя практыкаваньні часткова перасякаюцца — напрыклад, падчас сілавых практыкаваньняў у вас таксама інтэнсыўна працуе сэрца, як і ў некаторых практыкаваньнях на аэробіку.


Як вызначыць патэнцыйнае разьвіцьцё інсульту?

🟡 Зрабіць КТ галаўнога мозгу.

Як інтэрпрэтаваць вынікі?

Калі ўсё добра — межы шэрага й белага рэчыва выразныя й сымэтрычныя.

Калі мяжа паміж шэрым і белым рэчывам становіцца размытай — гэта сьведчыць аб парушэньні кровазвароту ў гэтай вобласьці.


🤩 Як аднавіць зрок?

Навукоўцы вылучылі з размарыну такое рэчыва, як карнозная кіслата, якая, як выявілася, можа нядрэнна бараніць нашыя вочы ад пашкоджаньняў, выкліканых яркім сьвятлом ды ўсялякімі шкоднымі працэсамі, кшталту акісьляльнага стрэсу.


🤩 Яны пратэставалі гэтую кіслату на вузах сіткавіцы й пацуках, якіх адмыслова падвергнулі яркаму сьвятлу, каб пашкодзіць вочы.

Выявілася, што калі перад гэтым выкарыстаць карнозную кіслату, вузы вачэй менш пакутавалі, а зрок у пацукоў пасьля сьвятла быў лепшы, чым у тых, хто кіслату не атрымаў.


🤩 Высьветлілася, што карнозная кіслата актывуе ў вузах ахоўныя гены, якія дапамагаюць ім змагацца з усялякімі шкоднымі працэсамі.

Таму, гэтая карнозная кіслата можа сапраўды дапамагчы хворым на вочы, асабліва калі праблемы зь імі выкліканыя сьвятлом альбо старасьцю.


🥤Размарынавы алей — ня толькі прыемны пах.

Калі ты ўдыхаеш размарынавы алей, ён ня проста прыемна пахне, але й сапраўды ўплывае на тваё цела й мозг.


🦡 Навукоўцы вырашылі спраўдзіць, як гэты алей узьдзейнічае на нашую нэрвовую сыстэму. Яны сабралі 20 ахвочых ды правялі тэсты, зьвязаныя з рознымі функцыямі нашага арганізму.

Вынікі паказалі, што пасьля ўдыханьня алею ў людзей паскаралася сэрцабіцьце, павышаўся ціск ды пасілялася дыханьне. Прытым яны адчувалі сябе больш бадзёрымі й сьвежымі.

Мозг таксама рэагаваў: памяншалася актыўнасьць альфа-хваляў, якія зьвязаныя з расслабленьнем, ды павялічвалася актыўнасьць бэта-хваляў, якія адказваюць за бадзёрасьць і канцэнтрацыю.


🤩 Карацей кажучы, размарынавы алей — файны спосаб зрабіць сябе больш засяроджаным і энэргічным.

Калі табе трэба быць у тонусе ды мабілізаваць як мага болей рэсурсу — размарынавы алей можа быць вельмі карысны.

Размарынавыя алеі на iHerb


"Лёгкая Мова" @lohkaja_mova — праект, створаны з любоўю да беларускай мовы і беларусаў усяго свету 🩵

Першапачаткова існаваў у якасці блогу ў вядомых сацсетках. У 2021 годзе блог "перабраўся" на старонкі каляндарыка, і сёння — гэта ўжо 4-е выданне!

🪄Абноўлены сучасны дызайн,
абсалютна новыя і самабытныя беларускія словы, фразеалагізмы, прымаўкі, цытаты і хуткамоўкі з перакладам на расейскую і ангельскую мовы.

🧸Каляндар-слоўнічак «Лёгкая мова» — гэта:

🔹️Штодзень новыя беларускія словы — агулам 365 словаў!
🔹️На кожнай старонцы — яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на дзве мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкай літаратуры.
🔹️Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну.
🔹️Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы.
🔹️У камплекце — два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік.

Заказаць: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdRxTeerKQBkqrSy6RCfmxIbhzq8vCD2JHNWSKYdxGPp_SZkg/viewform


Ці табе дапамаглі мае парады?
Опрос
  •   Так, вядома 🦬
  •   Не, не дапамаглі 😔
53 голосов


Ці ты карыстаесься парадамі, што я даю ў дапісох?
Опрос
  •   Так, вядома 🌚
  •   Не, не карыстаюся 😌
78 голосов

Показано 20 последних публикаций.