Не – свінцу ў дзікай прыродзе
У 2023 годзе ў ЕС паляўнічым забаранілі выкарыстоўваць свінцовы шрот (дробь) на водна-балотных угоддзях. А ў наступным годзе свінцовы шрот і свінцовыя рыбалоўныя грузілы ў ЕС могуць забараніць цалкам.
Што не так са свінцом?
☣️ Свінец – таксічны цяжкі метал. Яго ўздзеянне можа мець сур'ёзныя наступствы і для людзей, асабліва дзяцей і цяжарных жанчын.
Любая колькасць свінцу небяспечная для здароўя. Свінец можа паражаць усе сістэмы і органы чалавека. Уздзеянне свінцу можа зніжаць кагнітыўныя здольнасці і IQ, прыводзіць да антысацыяльных паводзін і праблем у вучобе. Свінец выклікае анемію, гіпертэнзію і можа пашкодзіць ныркі, імунную і рэпрадуктыўную сістэмы.
У вялікіх дозах ён можа прывесці да комы, сутаргаў і смерці, а ў дзяцей – да незваротных неўралагічных пашкоджанняў. Свінец можа праходзіць праз плацэнту і негатыўна паўплываць на цяжарнасць, прыводзячы да выкідышаў або нараджэння неданошаных дзяцей.
Падчас стрэлаў мноства свінцовых кавалачкаў разлятаюцца воблакам, што павялічвае шанец патрапіць у жывёлу. У выніку паляўнічыя засыпаюць шротам усё наваколле, забруджваючы экасістэмы.
💧 Шрот, які трапіў у азёры і балоты, птушкі прымаюць за дробныя каменьчыкі і глытаюць, каб у страўніку пераціралася ежа. Солі свінцу парушаюць працу імуннай і нервовай сістэм. Нават драпежныя птушкі, якія ядуць аслабленых свінцовай інтаксікацыяй вадаплаўных птушак, нярэдка таксама атручваюцца і гінуць. Рыбаедныя птушкі часта атручваюцца праз паяданне рыбы, у якой быў свінцовы шрот. 🦅
Зараз Еўрапейская камісія працуе над прапановай поўнай забароны на выкарыстанне свінцу ў паляванні, спорце, рыбалцы, каб вырашыць праблему атруты свінцом.
📷 Інфаграфіка з сайтаў Ban Lead Now i World Health Organisation.