🔥Рэдкая госця: першыя фатаграфіі птушкі, якую калісьці занеслі ў фаўну Беларусі па знойдзеным кольцы.
У кастрычніку двойчы - пад Мінскам і пад Брэстам - адзначана палярная крычка.
Спачатку ўбачыла і сфатаграфавала на Смалявіцкім вадасховішчы Іна Субоціна. Птушка лятала і рыбачыла з паўгадзіны, а потым знікла. Але Іна вызначыла яе як звычайную рачную крычку, бо гэтыя віды вельмі падобныя.
Праз некалькі дзён Іна даведалася, што палярную крычку адзначылі пад Масквой. Гэтыя птушкі з Арктыкі ляцяць на поўдзень звычайна над морам, таму над сушай рэдка трапляюцца птушкарам і арнітолагам.
Пад Брэстам палярную крычку першымі назіралі Алег Аляксевіч, Кацярына Крупянкова і Таццяна Навачук.
Спачатку яны пабачылі, як шуляк-галубятнік лётае над шэрымі гусямі, потым паляцеў убок і з-за трыснягу сагнаў нешта светлае, амаль белае.
На наступны дзень Алег паехаў туды зноў, каб пераканацца, што гэта палярная крычка і зрабіць лепшыя фота. Птушка была ўсё яшчэ там. Па гэтых фотаздымках ужо можна было адказаць напэўна, што гэта палярная крычка.
У Беларусі гэты від дагэтуль быў адзначаны толькі адзін раз: у 1990 годзе ў Віцебскай вобласці знайшлі мёртвую птушку з фінскім кольцам.
Палярная крычка гняздуецца ў асноўным у арктычнай тундры Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. А зімаваць ляціць не ў цёплыя краіны, а ў Антарктыку і Субантарктыку. Гэта адзіная ў свеце птушка, якая кожны год мігруе з мораў аднаго полюса да другога. За год яна пралятае ў сярэднім падчас міграцый 70 тысяч кіламетраў – гэта самая працяглая вядомая міграцыя ў жывёльным свеце.😲
#дзікіфакт Палярныя крычкі жывуць 20-25 гадоў і за жыццё пралятаюць тры адлегласці ад Зямлі да месяца!
Восеньская міграцыя птушак працягваецца. Фатаграфуй усіх крычак, можа й табе трапіцца рэдкі від?
Дзякуем за фота Іне Субоцінай, t.me/ptushkafota

“Тут я прызадумалася, пераглядзела фота і зразумела, што сфатаграфавала сапраўдную рэдкасць”, - расказала Іна.
Пад Брэстам палярную крычку першымі назіралі Алег Аляксевіч, Кацярына Крупянкова і Таццяна Навачук.
Спачатку яны пабачылі, як шуляк-галубятнік лётае над шэрымі гусямі, потым паляцеў убок і з-за трыснягу сагнаў нешта светлае, амаль белае.
“Праз некалькі секунд я зразумела, што гэта крычка. Але яна была вельмі далёка, адразу было незразумела, якая. Потым дома, калі глядзелі фотаздымкі, Алег скінуў, што ў яго атрымалася. Я адразу адправіла Іне яго фота, і яна напісала, што гэта таксама палярная!” - расказала Кацярына.