ПАЧАТАК БУДАЎНІЦТВА КАСЬЦЁЛА ПЕРАЎТВАРЭНЬНЯ ГАСПОДНЯГА (КАСЬЦЁЛ КАПУЦЫНАЎ)
23 ліпеня 1683 г. у Варшаве на вуліцы Мядовай (Miadowa) быў закладзены першы камень у падмурак будучага касьцёлу манахаў-капуцынаў.
Гэты вельмі аскетычны й строгі манаскі ордэн атрымалася прывезьці ў Варшаву высілкамі караля Яна Сабескага. Да Сабескага гэта спрабаваў зрабіць яшчэ Жыгімонт Ваза і ягоныя сыны, але безьпясьпяхова.
Паводле Я. Барташэвіча, "Сабескі, зьвязаны зарокам, хочучы адзьдзячыць небу за перамогі, атрыманыя над туркамі і татарамі, вырашыў пераадолець непрыязьнь Рыму да нашага клімату, і гэта яму ўдалося.."
На цырымоніі закладкі падмурку прысутнічалі Ян ІІІ Сабескі з каралевай Марыяй, сьвятары, сэнатары, гетманы, міністры і натоўп варшавян. На нарожным камяні кароль загадаў выгравіраваць словы Christo Triumphatori Joannes III. Polonii. Rex. (Трыюмфатар Ян ІІІ Сабескі, кароль польскі).
У касьцёле пахаванае сэрца галоўнага фундатара - караля Яна ІІІ Сабескага.