WarsawŠpacyr (гід Варшава)


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Бадзёрыя шпацыры па польскай сталіцы зь беларускім акцэнтам;)
Спасьцігаем цудоўную Варшаву разам!
Замовіць: +48780792440
@spacyrujma
Instagram: https://www.instagram.com/warsawspacyr_gid_warsaw?igsh=bnR5aHR2bzZ6dm83

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Cudoŭny miedavik na Aleje Jeruzalimskie🥞


Крымінальны бок прыгожай варшаўскай камяніцы Гершэўскіх на Lwowskiej...


ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ВАРШАЎСКАЯ МАНІФЭСТАЦЫЯ Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТАДЭВУША КАСЬЦЮШКІ

15 кастрычніка на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай адзначаецца Дзень памяці змагара за вольнасьць і героя чатырох народаў - Тадэвуша Касьцюшкі. 15 кастрычніка 1817 г. Касьцюшка пайшоў з жыцьця ў Швайцарыі..

У неспакойны для расейскіх уладаў 1861 г., варшавяне рыхтаваліся да патрыятычнай дэманстрацыі. Каб супакоіць Царства Польскае, рускі губэрнатар граф Караль Ламбэрь увёў ваеннае становішча 14 кастрычніка 1861 года, акурат напярэдадні дэманстрацыі.

15 кастрычніка, нягледзячы на ​​забароны, жыхары Варшавы ўзялі ўдзел у святкаваньні гадавіны сьмерці Касьцюшкі, якое скончылася разгонам дэманстрацыі расейскім войскам і выкраданьнем людзей з касьцёлаў. Расейскія войскі пад камандаваньнем варшаўскага ваеннага генерал-губэрнатара Аляксандра Герствэнцэйга жорстка разагналі мірных жыхароў, якія сабраліся ў катэдры Сьвятога Яна.

Для радыкальна настроеных актывістаў, масавыя пакараньні й забойствы сталі адпраўным пунктам для стварэньня таемнай "чырвонай" арганізацыі і наступнага вядомага Паўстаньня 1863 г.




Трагічны лёс вядомай варшаўскай акторкі☝️


20.10 - ШПАЦЫРУЕМ ПА ЛАЗЕНКАХ!

Запрашаю ўсіх на восеньскі шпацыр у маляўнічыя і вельмі атмасфэрныя мясьціны польскае сталіцы - Каралеўскія Лазенкі!

Падчас экскурсіі вельмі лёгка апынуцца ў атмасфэры XVII-XIX ст, і на ўласныя вочы ўбачыць улюбёныя мясьціны апошняга караля Рэчы Паспалітай
Аранжарэі, альтанкі, скульптуры й помнікі выбітным ураджэнцам Польшчы, са сваёй, часам вельмі драматычнай гісторыяй чакаюць на агляд!
Убачым і галоўную перліну ўсяго ансамбля - палац на вадзе, згадаем гісторыю пераўтварэньня гроту ва ўлюбёны палац Станіслава Панятоўскага
Таксама гэта магчымасьць прайсьціся сьцежкамі праз сапраўднае атачэньне прыроды фактычна ў цэнтры Варшавы!
І ўбачыць ейных насельнікаў;)

Чакаю ўсіх у нядзелю ля помніка Юзэфу Пілсудзкаму ля Бэльвэдэрскага палацу, Belwederska 54 .(https://maps.app.goo.gl/Np1nQX2UtLMEtCon9) а 13 гадзіне.

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя!☝️

Да сустрэчы!


19.10 - СКАРЫШЭЎСКІ ПАРК І САКСОНСКАЯ ВЫСПА (SASKA KĘPA)

У гэтую суботу запрашаю разам зладзіць шпацыр па зялёнаму кутку правабярэжжа й прайсьціся вулачкамі ціхага, маляўнічага раёну, які калісьці быў выспай☝️

Мы ўбачым прыгожы парк, з сажалкамі, вадаспадам, мэмарыяльнымі камянямі і вытанчанымі скульптурамі , якія прыцягваюць увагу мінакоў. У кожнай зь іх маецца свая гісторыя і свой акцэнт

Даведаемся аб суіснаваньні дзьвюх назваў парку: народнай і афіцыйнай

Убачым месца, дзе калісьці стаяў помнік савецкім ваярам

Ну й пройдземся ўтульнымі вулачкамі Саскай Кэнпы, адчуўшы ўсю стракатасьць і калярыт іх назваў

Згадаем гісторыю пэўных адрасоў, а таксама асоб, якія зьвязваюць Кэнпу зь Беларусьсю☝️

Зьбіраемся а 14.30 на aleja Zieleniecka 6/8 (https://maps.app.goo.gl/nHneiVZMqDD3YfxV8), з боку рэстарану Ormiańska Petarda.

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя☝️

Да сустрэчы!


18.10 - ШПАЦЫР ПА САКСОНСКАЙ ВОСІ

Шчыра запрашаю ўсіх зацікаўленых прайсьціся разам маляўнічым і цікавым шляхам Варшаўскага Сьрудмесьця🚶‍♂️

Саксонская Вось - гэта фрагмэнт гарадзкой пляніроўкі Варшавы XVIII ст. , зьвязаны з будаўніцтвам каралеўскай рэзідэнцыі Аўгуста ІІ Моцнага. Па розных прычынах многія аб'екты не былі збудаваныя, або не захаваліся праз ваенныя разбурэньні...

Але гэтыя мясьціны ўсё адно ня могуць не прыцягваць увагу!
Падчас шпацыру мы наведаем адзін зь найвядомейшых варшаўскіх рынкаў - Міроўскія холы. Даведаемся гісторыю ўзьнікненьня, паходжаньне назвы й сучаснае жыцьцё вядомых павільёнаў
Пройдзем Міроўскім паркам да палацу Любамірскіх, дзе згадаем цікавыя пасьляваенныя прыгоды гэтага будынку
Ну й вядома наведаем прыгожы й маляўнічы Саксонскі сад, дзе згадаем гісторыю ўзьнікненьня, існыя і ня існыя аб'екты і зьмены

Зьбіраемся ў пятніцу а 17.30 ля касьцёлу Сьв. Барамэя, Chołdna 21 (https://maps.app.goo.gl/xiLDHiCigm9PtxKW9)

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя☝️

Да сустрэчы!


ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ЗАСНАВАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ І ДЗЕНЬ АДУКАЦЫІ Ў ПОЛЬШЧЫ

14 кастрычніка 1773 г. рашэньнем Сэйму была ў Варшаве была заснавана Нацыянальная адукацыйная камісія - першае міністэрства адукацыі ў Эўропе, якое адказвала за адукацыйную рэформу ў Рэчы Паспалітай.

Камісія стварыла сучасную арганізацыйную структуру адукацыі - ад пачатковай школы,праз гімназію да унівэрсытэтаў. Рэформа ахоплівала навучальныя праграмы, у якія ўводзіліся элемэнты прыродазнаўства, гісторыі й геаграфіі Рэчы Паспалітай, вывучэння моваў, грамадзянскага выхаваньня.

Былі таксама рэарганізаваны акадэміі ў Кракаве й Вільні. Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве, быў перайменаваны ў Галоўную каронную школу і стаў паўнавартасным унівэрсытэтам. Высокага рангу дасягнуў Віленскі унівэрсытэт. Перайменаваны ў Галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага, ён стаў важным цэнтрам прыродазнаўчых навук і астраноміі. Камісія таксама мела намер заснаваць Каралеўскі ўнівэрсытэт у Варшаве - яго ядром была створаная ў 1789 г. Школа анатоміі і хірургіі.

Дзейнасьць Камісіі нацыянальнай адукацыі была спынена стратай незалежнасьці Рэчы Паспалітай, але многія з уведзеных ёю рашэньняў былі працягнуты.

14 кастрычніка ў Польшчы адзначаецца як Дзень нацыянальнай адукацыі☝️

На другой выяве адзін са стваральнікаў Камісіі і распрацоўнікаў Травеньскай Канстытуцыі 1791 г. - Гуга Калянтай.




СЛАВУТЫ Й ШЧЫРЫ ДАСЬЛЕДЧЫК БЕЛАРУСКАГА ДОЙЛІДЗТВА

13 кастрычніка 1896 г. у Маскве нарадзіўся Мікола Шчакаціхін - выбітны беларускі мастацтвазнавец, гісторык ды пэдагог.
Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, працаваў ва Ўкраіне, дзе быў у праўленьні Ўсеўкраінскага Зьвязу пісьменьнікаў.
З 1922 г. Шчакаціхін у Менску. Быўшы чальцом Інбелкульта, стварае ў ім Камісію па гісторыі мастацтва.
Мікола Шчакаціхін адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Дасьледваў беларускую архітэктуру і выяўленчае мастацтва ад старажытных часоў да сучаснасьці. Мае непасрэднае дачыненьне да ўводу ва ўжытак тэрміна "віленскае" ці "беларускае" барока. Цікавіўся і вывучаў беларускую мову.
Трапіў пад рэпрэсіі 1930х, цяжка хварэў на сухоты. Памёр у высылцы ў Башкірыі ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
На вуліцы Кірава на былым даходным доме Ядзьвігі Кастравіцкай маецца памятная шыльда ў гонар навукоўца.

SŁAVUTY J ŠČYRY DAŚLEDČYK BIEŁARUSKAHA DOJLIDZTVA

13 kastryčnika 1896 h. u Maskvie naradziūsia Mikołz Ščakacichin - vybitny biełaruski mastactvaznaviec, historyk dy pedahoh.
Zakončyū historyka-filalahičny fakultet Maskoūskaha ūniversytetu, pracavaū va Ūkrainie, dzie byū u praūleńni Ūsieūkrainskaha źviazu piśmieńnikaū.
Z 1922 h. Ščakacichin u Miensku. Byūsy čalcom Inbiełkulta, stvaraje ū im Kamisiju pa historyi mastactva.
Mikoła Ščakacichin adzin z zasnavalnikaū biełaruskaha mastactvaznaūstva. Daśledvaū biełaruskuju architekturu j vyjaūlenčaje mastactva ad staražytnych časoū da sučasnaści. Maje niepasrednaje dačynieńnie da ūvodu va ūžytak termina "vilenskaje" ci "biełaruskaje" baroka.
Cikaviūsia i vyvučaū biełaruskuju movu.
Trapiū pad represii 1930ch, ciažka chvareū na suchoty. Pamior y vysyłcy ū Baškiryi ū 1940 h. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Na vulicy Kirava na byłym dachodnym domie Jadźvihi Kastravickaj majecca pamiatnaja šylda ū honar navukoūca.




МАСТАК-ЛЕТУЦЕНЬНІК

13 кастрычніка 1888 г. на хутары Пунькі Глыбоцкага раёну нарадзіўся славуты беларускі мастак, пісьменьнік, этнограф ды археоляг - Язэп Драздовіч.
Постаць, што стаяла ля вытокаў нацыянальнага гістарычнага малярства. Першы адкрыў касьмічную тэматыку ў сваіх работах. Па-мастацку аздабляў гісторыю:замкі, палацы, гістарычныя постаці ў Драздовіча набывалі непаўторны калярыт. Адным з улюбёных гістарычных пэрсанажаў у мастака быў Усяслаў Чарадзей. Які напэўна неяк перадаў сваю чароўную сілу майстру:) Бо задоўга да адкрыцьця й раскопак Менскага замчышча, Драздовіч стварыў выяву старажытнага гораду з драўлянымі вежамі, якія вельмі нагадваюць менскія👆
У Траецкім прадмесьці, дзе калісьці працаваў Драздовіч, стаіць помнік мастаку, выкананы ў выглядзе вандроўніка пад кронай дрэва, у якім пераплятаюцца вядомыя творы слаўнага сына беларушчыны.

MASTAK-LETUCIEŃNIK

13 kastryčnika 1888 h. na chutary Puńki Hłybockaha rajonu słavuty biełaruski mastak, piśmieńnik, etnohraf dy archeolah - Jazep Drazdovič.
Postać, što stajała la vytokaū nacyjanalnaha histaryčnaha žyvapisu.
Pieršy adkryū kaśmičnuju tematyku ū svaich rabotach. Pa-mastacku azdablaū historyju: zamki, pałacy, histaryčnyja postaci ū Drazdoviča nabyvali niepaūtorny kalaryt. Adnym z ulubionych histaryčnych persanažaū u mastaka byū Usiasłaū Čaradziej. Jaki napeūna niejak pieradaū svaju čaroūnuju siłu majstru:) Bo zadoūha da adkryćcia j raskopak Mienskaha zamčyšča, Drazdovič stvaryū vyjavu staražytnaha horadu z draūlanymi viežami, jakija vielmi nahadvajuć mienskija👆
U Trajeckim pradmieści, dzie kaliści pracavaū Drazdovič, staić pomnik mastaky, vykanany ū vyhladzie vandroūnika pad kronaj dreva, u jakim pieraplatajucca viadomyja tvory słaūnaha syna biełaruščyny.




ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АПОШНІ КАНЦЭРТ ШАПЭНА Ў ПОЛЬШЧЫ

11 кастрычніка 1830 года Фрыдэрык Шапэн адыграў свой разьвітальны канцэрт у Варшаве - гэта быў апошні выступ славутага піяніста на польскай зямлі. Неўзабаве ён назаўсёды пакінуў Польшчу.

Канцэрт адбываўся у Нацыянальным тэатры, дзе сабралася каля 700 чалавек. Усе чакалі дзіўнага музычнага сьвята, якое зьбіраўся падрыхтаваць малады, але ўжо шырока прызнаны піяніст і кампазытар.

Спэктакль быў сустрэты з энтузіязмам і бурнымі аплядысмэнтамі. На наступны дзень прэса пісала: «Учорашні вечар быў вельмі прыемны для мэляманаў. Новы канцэрт Э. Мола, напісаны і ўпершыню публічна выкананы Шапэнам, спэцыялісты лічаць адным з самых высакародных музычных твораў".

2 лістапада 1830 года Фрыдэрык Шапэн разам з Тытусам Вайцяхоўскім выехаў у Вену (праз Уроцлаў і Дрэздэн). Там ён павінен быў умацоўваць свой талент і даваць канцэрты. Ён хацеў атрымаць вядомасьць, пазнаёміцца ​​са знакамітымі людзьмі і разьвівацца ў музычным пляне.

На Вольскім выезьдзе. Юзэф Эльснэр (настаўнік Шапэна з Варшаўскай школы музыкі, які даўно пісаў пра яго як пра «музычнага генія») разьвітаўся з Шапэнам з групай студэнтаў, якія выканалі кантату на тэкст Людвіка Дмушэўскага: « Народжаны на польскай зямлі, хай усюды славіцца талент твой». Яшчэ яму праспявалі: «Хоць ты на чужыну едзеш, а сэрцам з намі», што аказалася прароцкім.☝️

У Вене Шапэн атрымаў вестку аб пачатку лістападаўскага паўстаньня. Усе яго думкі былі з Польшчай і сваімі змагарнымі суайчыньнікамі. Навіна аб правале паўстаньня вельмі засмуціла яго пазьней, што адбілася ў створаных ім у той час творах...

Нягледзячы на тое, што Шапэн так і ня здолеў вярнуцца на радзіму, ягоная сястра Людовіка здолела таемна перавесьці сэрца кампазытара, якое захоўваецца ў касьцёле Сьвятога Крыжа на Кракаўскім прадмесьці.




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Nadzvyčaj atmasfernaja kaviarnia z ducham Polščy 1980ch hh., na Aleje Solidarności 66A🚶‍♂️‍➡️🚶🏻‍♀️‍➡️


Репост из: UrbanLegend
Мінск у фарбах: новы маршрут! ✨🏙️
Сябры, запрашаем вас на новую вандроўку па самай крэатыўнай вуліцы Мінска — Кастрычніцкай! 🎨

Гэта не проста вуліца, а сапраўдная арт-прастора пад адкрытым небам, якая сабрала больш за 30 муралаў ад мастакоў з усяго свету. На экскурсіі вы даведаецеся:
🖌️ як фестываль “Vulica Brasil” зрабіў вуліцу цэнтрам вулічнага мастацтва;
🖌️ хто такія Ос Жэмеос і чаму яны так закахаліся ў Менск;
🖌️ дзе на Кастрычніцкай можна знайсці самы вялікі мурал у горадзе.

Далучыцца можна:
📍праз мабільны дадатак для Андроід
📍праз Telegram-bot з вандроўкамі

Прагуляйцеся разам з нашым аўдыягідам і адкрыйце для сябе вуліцу Кастрычніцкую нанова! 🖼️


Instagram | @ulegendapp' rel='nofollow'>Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект



Показано 19 последних публикаций.