Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Мяне завуць Уладзь. Я вучуся на мастака ды люблю падкасты. У маім падкасьце я запрашаю сваіх сябраў ды проста цікавых людзей, каб расказаць адно аднаму пра выбітныя гістарычныя фэномэны ды падзеі
Сувязь: @wohumana
Слухайце падкаст: pc.st/be/1687759826

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Доўгі час я сюды нічога не пісаў. Але часам яны вяртаюцца, і павяртаўся й я. Што тут у нас. Нагадаю, што мяне завуць Уладзь і я галоўны рэдактар «Забі зяпу», а яшчэ цяпер вядучы шоу «не мае думкі», дзе расказваю пра ўсё цікавае што чытаю, гляджу, слухаю й бачу ў сеціве. Пра беларускіх савецкіх дысыдэнтаў, Білі Айліш і канцэпцыю эфэктыўнага альтруізму

У пілоце расказваю пра адбор Бʼянкі на Эўравізьзе ад Беларусі ў 2004, пра трох забітых амэрыканскіх прэзыдэнтаў і тое, чаму карткі таро — гэта частка дэкаляніяльнага й фэмэнісцкага руху. Тэмы вельмі розныя, але ў гэтым і канцэпцыя. У мяне самога СДУГ, таму й структура такая ж

Дзяліцеся, камэнтуйце й вядома глядзіце. Спадзяюся, што спадабаецца
https://youtu.be/sf5sjUTaDa4?si=A4iLnlciARENlv7a


Репост из: Беларускі піонэр
Здзейснілася!
Нарэшце ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'явілася свая электронная бібліятэка са сканамі кніг розных перыядаў, даступнымі праз інтэрнэт.
Праўда, пакуль што, электронная бібліятэка працуе ў тэставым рэжыме і далёка не ўсе выданні даступныя анлайн (даступныя пазначаны зялёным замочкам). Таксама няма там міжваеннай газетнай перыёдыкі (часопісы даступныя на іншай старонцы), масіў каторай даўно адсканены але даступны толькі ў будынку бібліятэкі.
Спадзяюся, з часам большасць адсканаваных кніг будзе даступная анлайн.
Спасылка: Электронная бібліятэка НББ.

754 0 8 12 26

Што значыць «бываюць добрыя выпускі»?


Нікога не хацеў абразіць, але...

764 0 7 13 21

Репост из: Вёскі Беларусі
29. Зіма ў Лунінецкім раёне (ідэнтыфікавана вёска Бараўцы і горад Лунінец)

1-3 — Падрыхтаваныя сямейныя фота. Такія санкі не ва ўсіх захаваліся)

4-7 — Адпачынак ў Баравецкім клубе, "Партвейн" добра чытаецца)

8 — Дзіцячыя гонкі на лыжах

9-10 — Лунінецкі вакзал зімой і вясной для параўнання.

Фота пракладна 60-70-я гады.


Сябры, глядзіце што знайшоў! Анталёгію беларускага джазу! Яшчэ і з гісторыямі пра аўтараў на беларускай мове. Цяпер слухаю замест NTS Radio


Так, я лічу, што гэта сьмешна

418 0 10 2 30

Такі агрэсыўна маркетынг мне падабаецца, без маніпуляцый ды ўльтыматумаў у Забі зяпу было б у два разы менш падпісачоў

С. Дымшыц-Талстая, Вокладка-плакат часопіса «Рабочая и крестьянка», 1929, № 17


Зьбіраю матар'ялы для новага відэафармату. Паглядзіце, як зьмяняліся вокладкі часопісу «Работница» з 1923 да 1935 году


Допісаў няма, бо цяпер актыўна займаюся перазапускам Забі зяпу. Цяпер будзем займацца перакладамі лепшых замежных артыкулаў пра самыя актуальныя тэмы. Вось тэкст допісу, які сёньня апублікую ў інстаграме праекту:

Забі зяпу вяртаецца
Цяпер мы будзем перакладаць і пераказваць лепшыя артыкулы з усяго сьвету. Каб рабіць сусьветнае беларускім.

Чаму мы гэта робім?
На беларускай мове ўжо ёсьць процьма кантэнту пра беларускую палітыку, беларускую гісторыю, беларускую культуру ды пра ўсю астатнюю беларускасьць. Артыкулы пра эканоміку Кітая, новыя дасьледваньні ў біялёгіі альбо надыходзячую прэмію Grammy — пра гэта для беларусаў часьцей пішуць расейскія СМІ. Мы хочам гэта зьмяніць.

А яшчэ!
У абставінах культурнай ды палітычнай ізаляцыі Беларусі мы лічым вартым будаваць каналы ўзаемадзеяньня зь міжнароднымі СМІ для тых, хто дрэнна валодае мовамі, каму нестае часу ды хто хоча чытаць пра тое, як жыве сьвет па-за Беларусьсю.

А якія мэдыя будуць?
Будзем перакладаць усе якасныя артыкулы мэдыйных праектаў, якія гатовыя даць нам на гэта_ дазвол. Пачнем зь перакладаў артыкулаў з вольным аўтарскім правам. Там шмат крутога.

А як жа Vanity Fair і The Wall Street Journal?
Цяпер, мы ня можам перакладаць артыкулы The Economist, The New Yorker, BBC ды іншых, але можам іх пераказваць. Але ў гэтым ёсьць і свае плюсы. Час цяпер хуткі, таму мы будзем публікаваць самае цікавае.

Дзе нас чытаць?
На нашым сайце. Так, цяпер мы ствараем вельмі прыгожы сайт, які пакажам вам у студзені 2024 году. У інстаграме будуць і сьціслыя вэрсіі артыкулаў, і забаўляльныя допісы, што былі раней.

Гэта ўсё?
Не, чакайце яшчэ ютуб — з прыгожымі адукацыйна-забаўляльнымі відэаэсэ, тыкток — зь лёгкім кантэнтам і патрэон — з унікальнымі перакладамі для падпісачоў, якія нас падтрымліваюць грашыма.

Як я магу дапамагчы?
Распаўсюд — лепшая падтрымка. Дашліце гэты допіс у сторыз ці сябрам, каб яны зналі, якую крутую штуку мы зьбіраемся рабіць. Калі вы робіце мэдыя, раскажыце пра наш новы круты канцэпт. Калі вы дызайнэр:ка, перакладні:ца, карэктар:ка ці хочаце папрацаваць у SMM, пішыце нам у дырэкт.


Репост из: Беларускі піонэр
#фотабсср
Вось яшчэ непарадная фотка з менскім трамваем 1930-х - забітыя бітком вагоны і чарга на пасадку на прыпынку.
Справа на фота - уваход ў Аляксандраўскі сквер, а злева шчыльная забудова на месцы дзе цяпер знаходзіцца Кастрычніцкая плошча.

Показано 11 последних публикаций.