#піонэрархнагляд
Люблю архітэктурныя паралелі.
Сёння даведаўся пра існаванне будынка клуба былога рудаўпраўлення імя Дзяржынскага ў Крывым Рогу (Украіна). Ягоны выгляд паказаўся мне да болі знаёмым і доўга гадаць не прыйшлося - былы палац піянераў у Мінску, мае амаль такія ж абрысы толькі вышэйшы на адзін паверх.
Цікава, што лёсы ў будынкаў таксама падобныя: абодва будаваліся спачатку ў стылі канструктывізма, і абодва былі перабудаваныя пад неакласіцызм - мінскі палац да вайны, клуб у Крывым Рогу - пасля вайны.
Яшчэ я падумаў, што можа ў будынкаў адзін праект, але напэўна не - у плане ёсць адрозненні і мінскі палац больш масіўны, хаця канешне планіроўка у пабудоў даволе блізкая.