🌍
Хочаце стаць часткай глабальных зменаў і спрыяць гендэрнай роўнасці? UN Women — гэта міжнародная арганізацыя, якая працуе для паляпшэння жыцця жанчын і дзяўчат па ўсім свеце. Калі вы зацікаўленыя ў роўнасці, правох чалавека і стварэнні лепшай будучыні, гэтая пляцоўка для вас.
📍
Якія магчымасці чакаюць? На сайце
UN Women прадстаўлены шырокі выбар вакансій для тых, хто:
• Працуе ў сферы правоў жанчын і гендэрнай роўнасці.
• Мае досвед у кіраванні праектамі, аналізе палітык або камунікацыях.
• Хоча працаваць над праектамі, якія змяншаюць гендэрныя разрывы і падтрымліваюць уразлівыя групы.
💡
Чаму гэта важна?Гендэрныя разрывы і няроўнасць застаюцца аднымі з асноўных выклікаў у сучасным свеце. Работа ў UN Women — гэта магчымасць спрыяць пераадоленню гэтых праблем, змяняць сітуацыю і дапамагаць жанчынам і дзяўчатам рэалізоўваць свой патэнцыял.
Хто можа падаць заяўку?• Прафесіяналы і прафесіяналкі з розных сфер: ад права і эканомікі да камунікацый і адукацыі.
• Тыя, хто гатовы працаваць у міжнародным калектыве і падзяляе каштоўнасці роўнасці і справядлівасці.
➡️
Што далей?Загляніце на сайт
UN Women, вывучыце вакансіі і знайдзіце тую, якая дапаможа вам унесці свой унёсак у глабальныя змены. 💛