Репост из: Лёгкая Мова
Ці ведалі вы, што гэта дзьве розныя расьліны? Іх часта блытаюць з-за падобнага выгляду і водару кветак. Але ж па-беларуску не пераблытаеце ніколі, бо ў нашай мове гэта ўсё – язьмін!
А вось некаторыя адрозьненьні:
📖Прыналежнасьць:
1️⃣Язьмін (Jasminum, рас. «жасмин»): зь сям'і масьлінавых (Oleaceae).
2️⃣Язьмін (Philadelphus, рас. «чубушник»): зь сямʼі гартэнзіевых (Hydrangeaceae).
🌸Кветкі:
1️⃣Язьмін (Jasminum, рас. «жасмин»): кветкі звычайна дробныя, белыя ці жоўтыя, з моцным водарам.
2️⃣Язьмін (Philadelphus, рас. «чубушник»): кветкі буйнейшыя, белыя, часта з чатырма пялёсткамі, таксама духмяныя, але пах можа быць розным.
☘️Лісьце:
1️⃣Язьмін (Jasminum, рас. «жасмин»): лісьце складанае, перкаватае.
Язьмін (Philadelphus, рас. «чубушник»): лісьце простае, суцэльнае, яйкаватае.
🌿Сьцёблы:
1️⃣Язьмін (Jasminum, рас. «жасмин»): найчасьцей ліяны ці хмызьнякі з тонкімі, гнуткімі сьцёбламі.
2️⃣Язьмін (Philadelphus, рас. «чубушник»): хмызьняк з прастастойнымі, цьвярдзейшымі сьцёбламі.
🌍Паходжаньне:
1️⃣Язьмін (Jasminum, рас. «жасмин»): пашыраны ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах.
2️⃣Язьмін (Philadelphus, рас. «чубушник»): пашыраны ва ўмераных зонах, часта сустракаецца ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы.