«Кожная нацыя, якая ўздымаецца да самастойнага культурнага жыцця, мусiць мець сваю «нацыянальную» фiласофiю.А. Лягчылін «Нацыя і яе філасофія»
[...] Улiчваючы тапалогiю месца, у прасторы якога фарміруецца беларуская нацыя, яе этнас, мы мусiм адзначыць падвоенасць вытокаў яе фiласофскай думкi. Гэта вiзантыйская культура з яе iдэяй разумення жыцця i заходнееўрапейская культура з iдэяй разумення свету. Нацыянальная філасофская iдэя Беларусi дваiстая, у яе быццам два твары. Тут вiдавочна знаходзiць сабе месца любоў да велiчы i сiлы заходнееўрапейскага «cogito», але ёсць i пылкая любоў да «sum». У кантэксце вытокаў фiласофскай думкi Беларусi прасвятляецца i праблема яе ўзаемасувязi i ўзаемазалежнасцi ад сусветнай унiверсальнай фiласофii. Тэрмiн «сусветная фiласофiя» выступае тут у якасцi чыстай абстракцыi без факта сваёй гiстарычнай рэалiзацыi. У гэтым сэнсе можна казаць пра наяўнасць «беларускай фiласофii» як тэарэтычнага асэнсавання нацыянальнай рэальнасцi, яе праблем i актуальных запатрабаванняў.»
#філасофія