Чалавек-скандал, чалавек-драма, чалавек-монаідэя.
Даўненька хацелася напісаць пра некаторыя тыпажы людзей, ад якіх варта трымацца далей.
Чалавек-скандал. Будзе пераконваць, што за нешта змагаецца, за нейкую прыдуманую “праўду” і “справядлівасьць”. На самой справе – нярэдка гэта проста звядзеньне асабістых рахункаў ці праява нематываванай нянавісьці да пэўных асобаў ці структураў. На самой справе -- гэта проста псіхічна няўстойлівыя людзі.. (нярэдка – з рэальным дыягназам).
Па шчырасьці, я доўгія гады па дабраце сваёй душэўнай (я сапраўды заўсёды веру ў лепшае) лічыў, што людзі-скандалы атрымліваюцца ў выніку складаных абставінаў нашага жыцьця, калі даводзіцца змагацца за посьпех, рэсурсы, увагу і гэтак далей. Маўляў, “у верблюда два горба, потому что жізнь борьба”. Але – не. З гадамі я пераканаўся, што для такіх людзей скандалы і срачы зьяўляюцца самамэтай, патрэбны як паветра, як укол наркаману.
Вынік (тая самая “справядлівасьць”) іх не цікавіць, ім важны “сам працэс” – сваркі, плёткі, скандалы, барацьба. Калі іх накіруеш у рай – яны там знойдуць недахопы і пачнуць пісаць Богу скаргі на якасьць яблык.
Чалавек-драма. Такія людзі хочуць, каб усе ведалі, якія яны незаслужана недаацененыя і няшчасныя. Эгацэнтрызм і інфантылізм, самазацыкленасьць. Здаецца, галоўны сэнс іхняга жыцьця -- ствараць САБЕ праблемы ў жыцьці і потым з радасьцю пра гэта тройчы на дзень усім распавядаць. Такі чалавек будзе мець добрую працу – але акажацца, што начальнік коса глянуў, альбо калега нешта пакрытыкаваў, альбо проста гэтая фірма недастаткова ідэальная. Чалавек звальняецца, скандаліць, бразгае дзьвярыма. І так раз за разам, губляючы працоўную рэпутацыю і апускаючыся ўніз. Бо яму ў нястачы, праблемах і нядолі больш камфортна, чым у спакоі і дабрабыце. Можна ж сябе зноў публічна пашкадаваць, і папрасіць, каб пашкадавалі іншыя. Бінга!
Чалавек-монаідэя. Тут нібыта ўсё зразумела. Але варта ня мець ілюзіі, нібыта ўся справа ў няправільнай ідэі. Не. Ідэя можа цалкам сабе прымальнай. Справа ў мона-чалавеку, які любую неаднаазначную ідэю – лібералізм, нацыяналізм, фемінізм, рэлігія, дабрачыннасьць, веганства -- пераўтворыць у падзел людзей на правільных і не, у бізун пакараньня нязгодных, у працэдуру адфрэнда і “скасаваньня” (cancel).
Бо ўвесь навакольны сьвет, усе праявы жыцьця ацэньваюцца ім з гледзішча адпаведнасьці сваёй тэорыі. Нярэдка такія людзі пачынаюць лічыць, што іхняе монаідэйнае перакананьне, зацятасьць -- адзіна правільны шлях жыцьця, і ўсе вакол павінны стаць такімі, як яны. Вось тады такія людзі становяцца непрыемнымі ў зносінах і нават небясьпечнымі.