«Гэта навіны не пра жыццё, а пра штодзённыя катаванні», – Святлана Ціханоўская – пра навіны з гомельскай жаночай калоніі
«Кожны раз, калі я дазнаюся пра тое, што адбываецца ў турмах, сэрца разбіваецца ўшчэнт. За кожнай навінай пра тое, як праходзіць «звычайны дзень» у жаночай калоніі, стаіць асабістая гісторыя выпрабаванняў і пакут беларускіх палітвязынак.
Раніцай я прачытала навіны пра Машу Калеснікаву, Насту Лойка і іншых зняволеных. На жаль, мы ўжо колькі год існуем у рэаліях, калі радуемся любой вестачцы – асабліва пра тых, хто, як і Маша – у рэжыме інкамунікада. Мая першая думка была – «Дзякуй богу, Маша жывая!». Але потым з жахам усведамляеш: гэта навіны не пра жыццё, а пра штодзённыя катаванні.
Амаль усе навіны, якія мы чытаем пра палітвязынак – пра здзекі і катаванні. Рэжым штодзённа і паступова намагаецца зламаць кожную: пазбаўляе сувязі з роднымі, цісне на сям’ю, пакідае без элементарных сродкаў гігіены, маніпулюе асабістымі звесткамі і робіць умовы зняволення невыноснымі.
Разрывае ад злосці нават уяўляць, што амаль месяц зняволеных кормяць гнілой бульбай. А прадукты ў перадачах, што маглі б падтрымаць здароўе і ўмацаваць сілы палітвязынак, падмяняюцца мяхамі гнілых яблыкаў. Раз’юшвае жорсткасць медыкаў у калоніі, якія здзекуюцца з жанчын замест аказання медычнай дапамогі. Наварочваюцца слёзы, калі чытаю, што нашыя лісты рвуць на Машыных вачах, бо там у кожным слове – мора цеплыні і падтрымкі. Але ведаеце, нават калі Маша не можа прачытаць ніводнага радка, яна ўсё роўна бачыць: сцверджанні рэжыму «вас усіх забылі, вы нікому не патрэбныя» – усяго толькі хлусня.
Дарагія! Я заклікаю вас: працягвайце пісаць і падтрымліваць палітзняволеных. Нават калі лісты не даходзяць. Нават калі іх рвуць перад вачыма нашых блізкіх. Нават калі здаецца, што сама гэтая задума не мае сэнсу. Бо кожны такі ліст – гэта іх надзея, гэта паказчык нашай салідарнасці. Гэта нашыя з вамі нягучныя, але такія патрэбныя словы: «Мы побач».