Пахавальны ручнік з вёскі Харужанцы Ваўкавыскага раёна
Падчас Восеньскі Дзядоў захацелася пагутарыць пра рэч, якая суправаджала памерлых – пахавальны ручнік.
Раней кожная гаспадыня мела такі ручнік, ён адрозніваўся аздабленнем, а таксама даўжынёй. Пахавальныя ручнікі ткаліся гаспадынямі, як казалі, “на смерць”, часам перадаваліся ад бабулі. На такіх ручніках апускалі труну ў магілу.
Пасля пахавання, у залежнасці ад мясцовых традыцый, ручнік разрывалі і раздавалі ўсім прысутным. Гэтыя кавалкі маглі выкарыстоўваць у народнай медыцыне. Больш пашыраны варыянт, калі дадзеным ручніком перавязвалі крыж.
Фотаздымкі пахавальнага ручніка мы пабачылі ў Доме Рамёстваў мястэчка Рось, што на Ваўкавышчыне. Ён належыў Скаскевіч Праскоўі, 1916 г.н., якая жыла ў вёсцы Харужанцы.
Вельмі раім наведаць Дом Рамёстваў у Росі. Там сапраўды ёсць на што паглядзець, што паслухаць і з кім пазнаёміцца!