STROJ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Мода и красота


Энцыклапедыя народнага адзення Беларусі ❤️
Падтрымаць нас: https://www.patreon.com/stroj_tradycyjny
Instagram: https://instagram.com/tradycyjny_stroj
TikTok: https://www.tiktok.com/@tradycyjny_stroj
Facebook: https://www.facebook.com/tradycyjny.stroj

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Мода и красота
Статистика
Фильтр публикаций


Спосаб завівання наміткі з вёскі Шыпілавічы Любанскага раёна

Майстар-клас па завіванні намітак Любаншчыны ад Сяргея Выскваркі глядзіце тут ❤️


ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ВЯНКІ: ГІСТОРЫЯ, СЕМАНТЫКА, КАНСТРУКЦЫЯ, МАТЭРЫЯЛЫ
лекцыя Ганны Сілівончык

05/09/2024, 19:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

У чарговай лекцыі будуць разглядацца абрадавыя і неабрадавыя беларускія вянкі, канструкцыя і матэрыялы найбольш старых этнаграфічных артэфактаў. Таксама можна будзе іх параўнаць з вянкамі іншых еўрапейскіх народаў. Гутарка пойдзе пра семантыку гэтага галаўнога ўбора і яго гісторыі.

Квіткі: 8 рублёў.

Без запісу. Усіх сардэчна запрашаем!
Тэл. для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.


Вёска Глыбаўка, Веткаўскі раён.

“Свяча - гэта ікона, свячу раней пераносілі штогод з хаты ў хату, трэба было тры разы прайсці пад ёй. Часам некаторыя не хацелі браць свячу, бо камуністы былі”.
Яўгенія Яфрэмава, 1947 г.н.

На ўсю вёску захавалася 3 пераносныя комплексы: ікона + падсвечнік, цяпер іх не пераносяць, захоўваюцца яны ў апошніх гаспадароў. Раней пераносілі на свята, да якога прымеркаваны сюжэт іконы, тады ж адбывалася калектыўнае набажэнства і застолле. У дадзеным выпадку на Благавешчанне і Іллю, на жаль, у трэццюю хату не атрымалася завітаць, таму трэццяя “свяча” застаецца таямніцай. Бонусам яшчэ і трапіўся св. Мікалай, які перадаецца ў спадчыну ў мясцовай сям’і.

Калі казаць агулам пра з’яву, то словам “свяча”, а недзе “свечка” называюць як ікону, уласна свячу, так і абрад яе пераносу.


Навіцкавічы, Камянецкі раён

Сёлета падчас экспедыцыі па Камянецкім раёне ў вёсцы Навіцкавічы трапіліся сарочка і андарак, якія здымаў Міхась Раманюк у 1981 годзе.


Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
🕊 Кабыльнік (суч. вёска Нарач). Беларускае вяселле, 1916 г.

Беларускае вяселле – унікальны абрад, які мае глыбокі сакральны сэнс. Ні адно дзеянне падчас вяселля не было выпадковым, усе этапы былі старанна прадуманы, як у добрым спектаклі. Шчыра кажучы, вяселле і было народным спектаклем, тэатралізаваным прадстаўленнем, закліканым прынесці шчасце, лад і дастатак у маладую сям'ю. Вядома, сучаснае вяселле моцна адрозніваецца ад традыцыйнага, але многія элементы выконваюцца і цяпер.

👰‍♀ На фотаздымку можна пабачыць вэлюм на жаночай галаве. На Мядзельшчыне гэты прыбор, дарэчы, зваўся волінам і з'яўляецца мясцовым дыялектызмам.

🖇 Крыніца фотаздымка: Уладзімір Ліхадзедаў. 17 верасня. Дзень народнага адзінства

✏️ Атмасфера Кабыльніка ў польскія часы
✏️ Кабыльнік, зіма 1916 года
✏️ Панарамны від Кабыльніка ў 1917 г.

💰 Падтрымаць нас матэрыяльна


Падчас свята вы пабачыце неглюбскія строі, зможаце пазнаёміцца з мясцовымі майстрамі і трошкі павучыцца ткаць!




Фота з артыкула Вольгі Лабачэўскай «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1929 г. у Семежава з ваколіцамі і Капыль».

Экспедыцыя выправілася з Менска 25 мая 1929 г. па маршруце, які ахопліваў Семежава і навакольныя вёскі: Падмажжа, Ляхі (вёска з такой назвай не выяўлена, магчыма, мелася на ўвазе вёска Лешня) і інш., Капыль, Вялешына, Пясочнае, Койданава (Дзяржынск), Узда.

У артыкуле можна знайсці ўнікальныя фотаздымкі, напрыклад, вышыўку для наўлечак - рошву, апошняга капыльскага ткача Юзэфа Шкадарэвіча, апісанне мясцовага адзення ды прычосак, аповеды пра побыт і кравецкія цэхі.

Артыкул далучаем ніжэй.



Показано 9 последних публикаций.