🇱🇹 «Я вораг Белоруссии, я вораг Расіі, але хто я для Літвы?» — з такім плакатам ветэран-каліновец Аляксандр Клачко выйшаў на адзіночны пікет да будынку Дэпартамента міграцыі ў Вільні 18 снежня.
Аляксандр ужо 11 месяцаў чакае рашэння па легалізацыі ў Літве і ўвесь гэты час знаходзіцца «ў падвешаным стане», бо без гэтага ён не можа мець медстрахоўкі, хоць і мае інваліднасць, таксама не можа абнавіць сваё пасведчанне кіроўцы і ня ведае, ці варта пачынаць вучыць літоўскую мову.
Беларускім медыя мужчына патлумачыў акцыю: «Не кажу, каб мне далі легалізацыю, але прашу: прыміце рашэнне, хто я для вас — нацыянальная пагроза ці палітычны ўцякач».
🇧🇬 А вось з Балгарыі ёсць добрая навіна, датычная беларусаў-эмігрантаў.
Аднаму з палітычных уцекачоў (хлопец пажадаў не раскываць імя) дзяржаўная Агенцыя па справах бежанцаў адмовіла ў легалізацыі праз статус уцекача і беларус пайшоў у Суд, які стаў на бок беларуса і запатрабаваў ад Агенцыі перагляду справы.✌️