The Village Беларусь ❤️🇺🇦


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Новости и СМИ


Жыццё беларусаў па абодва бакі ад мяжы

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


«Там заўсёды не было мыла» 👀

Чаго няма ў беларускай школе, але знайшлося ў польскай — заўважыла дзяўчына. Відэа — prakopeva (Tiktok)


Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка цяпер яшчэ трапіў і ў спіс экстрэмістаў.

Акрамя яго туды дадалі яшчэ два дзясяткі чалавек, а агулам у спісе значацца тысячы імёнаў. Таксама ў спісе пазначана, што Камісаранка знаходзіцца ў вышуку. Нагадаем, што 30 снежня над комікам прайшоў завочны суд, дзе яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразы лукашэнкі. У жартах са сцэны ён называў таго Чык-чырыкам і вусатай какеткай.


Сення стала вядома пра памілаванне яшчэ васьмі палітзняволеных 🕊

Гэта пяць жанчын і трое мужчын, асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Большаасць з іх маюць дзяцей, а адна жанчына нават цяжарная. Апроч палітвязняў памілавалі і асуджаных за наркотыкі — сем чалавек. Адзін з іх мае анкалагічнае захворванне, а астатнія ўчынілі злачынства яшчэ ў непаўнагадовым узросце.


Ілюстратарка Вераніка Талецкая ужо даўно стварае найпрыгажэйшыя працы з дапамогай акварэлі, а нядаўна ў сваім профілі дзяўчына зрабіла пост з цэлай серыяй скетчаў Мінска. Вось як атрымаліся знаёмыя многім сталічныя лакацыі.🤩

Прыгажосць знайшлі ў _nikaveron_ (Instagram)


Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, ў якой заклікае краіны ЕС не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі.

Беларускія «выбары» назвалі фіктыўнымі і не адпавядаючымі нават мінімальным міжнародным стандартам. Дакумент падтрыманы абсалютнай большасцю еўрадэпутатаў. МЗС Беларусі, чакана, назвалі гэты праект рэзалюцыі "грубейшым умяшальніцтвам" у электаральныя справы краіны.


Вядомы мемны жарт пра хлопчыка Габрыеля і шушу, які мы абыгралі праз тэму выбараў у нашым інстаграм, сабраў больш за паўмільёна праглядаў.

Ад гэтага відэа адначасова і смешна, і балюча. Хлопчыку не шанцуе ў гульнях — яму пастаянна трапляецца шушу (мексіканскі агурок), як і беларусам, у якіх ёсць свой "шушу".🥴


Усё, у рускамоўнай рэдакцыі Вікіпедыі пры пошуковым запыце «Белоруссия» усё адно паказвае назву «Беларусь»


Брэнд адзення Mark Formelle прысвяціў сваю новую калекцыю прынтоў тэме прыроды. 🦊🦌

Калекцыю назвалі «Белавежская пушча» і на байках красуюцца выявы зуброў, лісіц, буслоў і іншых жывёлаў. «Мы з'яўляемся часткай прыроды, і наша задача — паважаць і берагчы яе», — адзначылі прадстаўнікі брэнда.

Як вам такая вопратка?


Надвор’е такое цёплае, што ў Браслаў у студзені прыляцелі буслы. Ці яны нават і не адляталі 🤔

Відэа пабачылі на канале Беларусь за МКАДом


Стала вядома, што COVID-19 насамрэч забраў больш за 90 тысяч жыццяў сярод беларусаў. Гэтая лічба значна большая, за агучаную дзяржавай.

З пачаткам эпідэміі ў 2020 годзе Белстат перастаў публікаваць статыстыку смяротнасці ў краіне, таму сапраўдная лічба памерлых ад віруса заставался невядомай. Але ж «Кіберпартызаны» атрымалі базы дадзеных па ўсіх памерлых грамадзянах з 2018 па 2023 год. З гэтых звестак бачна, што за час пандэміі COVID-19 залішняя смяротнасць склала больш за 90 тысяч чалавек!

Таксама з дадзеных бачна, што хваля залішняй смяротнасці зменьшылася толькі ў красавіку 2022 года, калі прайшла вакцынацыя і многія людзі ўжо адхварэлі. Афіцыйныя звесткі Мінздароўя іншыя — за час пандэміі COVID-19 памерлі 7 118 пацыентаў. Там не ўлічваліся смерці пацыентаў ад ускладненняў іншых хвароб, выкліканых каранавірусам.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Па-беларуску размаўлялі толькі негатыўныя героі 🤯

Працягваем кіношную тэматыку. Паступова з’яўляюцца водгукі гледачоў на новую стужку «Беларусфільма» па матывах твора Караткевіча — «Чорны замак». Вось знайшлі такі водгук ад блогеркі з Гродна.

Відэа — hosciechka (Tiktok)


У індэксе свабоды чалавека за 2024 год Беларусь апусцілася на сем пазіцый і заняла ганаровае 140-е месца, апынуўшыся між Расіяй і Конга. Ніжэй за гэтую пазіцыю няма ніводнай еўрапейскай краіны.


Хлопцу, які згвалціў і забіў беларуску Лізу ў цэнтры Варшавы прысудзілі пажыццёвае зняволенне.

17 студзеня прайшло апошняе судовае пасяджэнне па гэтай гучнай справе. 23-гадовага Дарыяна С. прызналі вінаватым і агучылі максімальна магчымы па жорсткасці прысуд, згодна з польскім правам. Таксама яго абавязалі выплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі хлопцу забітай дзяўчыны. Як пішуць польскія медыя, толькі падчас апошняга слухання перад самым вынясеннем прысуду мужчына ўпершыню выказаў раскаянне.

Нагадаем, што забойства адбылося ўначы 25 лютага ў цэнтры Варшавы. Лізе было 25 гадоў. Пасля шасці дзён рэанімацыі дзяўчына памерла.


🎬 На вядомым кінафестывалі Берлінале у конкурсную праграму трапіў беларускі мікрабюджэтны фільм.

Гаворка ідзе пра дэбютную стужку беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Азёрава». Сюжэт распавядае пра 25-гадовага музыку, які напярэдадні Новага года хоча паспець запісаць са сваім гуртом новую песню. Хоча паспець, бо ходзяць чуткі, што ўжо 1 студзеня пачнецца ІІІ сусветная вайна. Да таго ж галоўны герой не можа знайсці свой любімы швэдар з рамонкамі, дзякуючы магічным (як лічыць герой) якасцям якога Фёдар звычайна і выдумляў свае песні.

Будзем чакаць магчымасці ўбачыць гэты фільм!


У ютубе з’явіўся рэкламны ролік, які ўвосень здымалі ў розных лакацыях Беларусі з удзелам гоначных аўто і вядомых пілотаў.

Гэта той самы фільм, дзеля якога ў Беларусь прыязджаў вядомы нямецкі актор Тыль Швайгер, а потым выбачаўся за свой ўдзел у прэс-канферэнцыі з дзяржаўнымі медыямі. Сам фільм атрымаўся ня дрэнным — па-кіношнаму прыгожа знятыя сюжэты ў розных беларускіх гарадах.


Так выглядае Ігар Лосік праз чатыры с паловай гады зняволення ❤️‍🩹

Па дзяржтэлебачанні пачалі публікаваць цыкл інтэрвію з палітзняволенымі. У самым пачатку выпуска вядоўца «шоў» агучыў: «Мы ім прадаставілі свабоду слова». Як спалучаюцца свабода слова і турэмныя муры вядома хіба толькі ім.

Нагадаем, што Лосік атрымаў ад дзяржавы 15 гадоў зняволення і статус тэрарыста за блогерства, а с пачатку 2022 года яго трымаюць у рэжыме інкамунікада.


Выглядае, што пераход між карпусамі завода Гарызонт па вуліцы Куйбышава ці то рамантуюць, ці то ўвогуле будуць дэмантаваць.

Зараз бачна, як разбіраюць сцены перахода, на якіх захаваўся вядомы многім мінчанам мурал з цягніком за аўтарствам арт-групы «Хутка Смачна».

Заўважылі ў CityDog.


Усіх «экстрэмістаў» у Беларусі ужо даўно вылічылі — заявіў так званы генпракурор Андрэй Швед

Таксама ён запэўніў, што сотні беглых хочуць вярнуцца ў Беларусь, але баяцца не адказнасці, а заходніх куратараў! Чаму не спыняецца махавік рэпрэсій, калі ўсе «экстрэміста-тэрарысты» выяўленыя, Швед не ўдакладніў. 🤷‍♂️


Беларусаў абмяжоўваюць у выкарыстанні нацыянальнай цвёрдай валюты 💸

Улады Беларусі на заканадаўчым узроўні забараняюць аплату за арэнду жытла замежнай валютай, але гэта не тычыцца лізінгу. 10 студзеня былі ўнесеныя праўку ў Грамадзянскі кодэкс, а з 2022 году ўжо дзейнічае пастанова, згодна з якой у дамове арэнды трэба пазначаць суму толькі ў беларускіх рублях.



Показано 20 последних публикаций.