Дык чый Адам Міцкевіч?
Заклікаў «Біся з маскалём да перамогі!»
📚24 сьнежня 1798 году у фальварку Завосьсе нарадзіўся Адам Міцкевіч, паэт, палітычны публіцыст, дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, сябра Таварыства філяматаў.
📜 Міцкевіч – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі. Памятаеце радкі з драмы “Дзяды”? А з паэтычнай эпапеі “Пан Тадэвуш”? Дарэчы, апошняя прызнана вялікім эпасам шляхецкай культуры.
⚔️ За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс».
У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам.
Памёр Міцкевіч у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.
❤️ Мова Міцкевіча - гэта ў адлюстраваньне тагачаснай мовы шляхты ў ВКЛітве, да якой належаў сам паэт і якая мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць.
📚 Чытайце ў перакладзе — творы Адама Міцкевіча.
🎬 Глядзіце ў беларускай агучцы— “Пан Тадэвуш”.
🗺 А яшчэ прапануем наведаць сядзібу Міцкевіча ў Завосьсі – зараз там утульны музэй.
▶️ Глядзіце А.Хадановіча «Біся з маскалём да перамогі!» - Вось чаму Міцкевіч менавіта беларускі выбітны паэт!
#мова @supermova #літаратура #гісторыя #міцкевіч