Жыў у Вільні дзядзька Янка
🥳 17 лістапада 1906 — нарадзіўся Янка Багдановіч (в. Гірбінята, Валожынскі раён) — беларускі пісьменьнік, мэмуарыст.
Янка Багдановіч пражыў доўгае, вельмі няпростае, насычанае падзеямі таго бурлівага часу жыцьцё, але ён не зламаўся, не здрадзіў ідэалам сваёй маладосьці і да скону захаваў пачуцьцё ўласнай годнасьці і любоў да людзей.
Пасьля сьмерці бацькоў у 1918 Янка Багдановіч жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусьветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у Друкарні імя Францішка Скарыны. Там-жа і жыў.
Янка Багдановіч выдаваў часопіс «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусьветнай вайны навучаўся ў Віленскай настаўніцкай сэмінарыі; адначасова і пасьля заканчэньня яе настаўнічаў. У 1952 быў арыштаваны, адпраўлены ў сылку, але ў 1956 рэабілітаваны. Па вяртаньні ў Вільню працаваў настаўнікам.
📝 Чытайце артыкул — Згадка. Жыў у Вільні дзядзька Янка
Янка Багдановіч пакінуў свае ўспаміны пра беларускую міжваенную Вільню, пра знакамітых беларусаў, якіх ён ведаў і сябраваў, і, вядома ж, пра сталінскія лагеры, якія прыйшлося прайсьці:
"У 1915 годзе, пад канец лета, з кожным днём усё часьцей і часьцей праязджалі праз нашу вёску рускія казакі і цэлыя роты жаўнераў, якія часта спыняліся ў нас на адпачынак і раскладалі свае лагеры па хатах, агародах, садах. Быў я тады яшчэ зусім малы, не разумеў, што такое вайна, і часта ў бацькі пытаўся, чаго гэтыя жаўнеры па нашай вёсцы лазяць. Ад бацькі можна было пачуць толькі адно слова «вайна», і на гэтым наша гутарка канчалася. Потым я ў бацькі не пытаўся, бо ён і так выглядаў перапалоханым, пабялеў, вочы яго павялічыліся, а твар асунуўся...
Сумны час! Ад усяго адпалі рукі, ніхто не хацеў брацца за работу, бо сам не ведаў, хто будзе з яе карыстаць. У нас якраз у гэты год надта ўрадзіў лён, усе вяскоўцы зайздросцілі маёй маці, але яна казала, што першы раз у жыцці нарвала такога харошага лёну і што, здаецца, не прыйдзецца ім карыстацца."
📕 Чытайце Янка Багдановіч — "На жыцьцёвым шляху":
@supermova #мова #успаміны #вільня