Праўда за намі, з намі свабода!
17 лістапада 1989 пачалася аксамітная рэвалюцыя ў Чэхаславаччыне
У Савецкім Саюзе часоў перабудовы любілі згадваць праславутыя «семдзесят гадоў» («семсят лет как жызьні нет»); летась беларусы, год за годам марачы пра рэвалюцыю, гаварылі пра «васямнаццаць мне ўжэ», намякаючы на паўналецьце сваёй дыктатуры. А вось Чэхія са Славаччынай сёньня ўступаюць ў дваццаць чацьвёрты год ад Раства Дэмакратыі. Зайздросна? Яшчэ як.
ў 1989-м і сталіністу было ясна: савецкія танкі сюды, у Прагу, ніхто пасылаць ужо ня будзе. Чэхам і славакам давядзецца вырашаць усё самім: што з аднаго, што з другога боку палітычных барыкадаў. На шчасьце, гэтая простая ісьціна дайшла да абодвух бакоў.
А далей усё было так імкліва: хітрае маўчаньне спэцслужбаў, разгублены твар генсека Якеша, сямсот тысяч на Лэтэнскім полі ў Празе, сьвечкі, «Грамадзянскі форум» — і яшчэ да надыходу Новага году Вацлаў Гавэл, сам, напэўна, ачмурэлы ад хуткасьці гэтага аксамітнага паветранага зьмея, за якім усе раптам пабеглі, робіцца прэзыдэнтам Чэхаславаччыны. Ён не пабаяўся: ні ўлады, ні часу, ні адказнасьці.
❗️ Некалі так будзе і тут. Імкліва і ачмуральна. Тут, дзе час таксама быў скрадзены — і калі ён вернецца, мы зноў трапім у каляндар.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Вернуты час
Голас народу яскравы і годны,
Памаранчовы ці васільковы.
Перапісаць нас ня хопіць паперы —
Нас мільёны, нас дахалеры!
Нас не разьвернеш з нашай дарогі,
Мы скажам „не” і дастаткова
Возьмем у рукі сьцяг перамогі,
Праўда за намі, з намі свабода.
🎧 Слухайце N.R.M. - Нас дахалеры
@supermova