Змагарныя дарогі
☀️ 16 лістапада 1925 году нарадзіўся Кастусь Акула (Алесь Качан) в. Верацеі Глыбоцкі раён, беларускі грамадзкі дзеяч эміграцыі, пісьменьнік.
Падчас вайны Кастусь паступіў у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны (БКА). Са школаю адступіў на Захад, пасьля далучэньня да нямецкіх вайсковых адзінак трапіў у Францыю. Там зь іншымі беларусамі перайшоў да партызанаў-макісаў, ваяваў супраць немцаў. Пасьля ў складзе брытанскай арміі.
✨ У 1946—1947 Кастусь Акула жыў у Англіі. Ён браў удзел у стварэньні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Потым пераехаў у Канаду, дзе быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, першым ягоным старшынём.
📰 Менавіта Кастусь Акула заснаваў першае ў Паўночнай Амэрыцы выданьне на беларускай мове газэту «Беларускі эмігрант», а пазьней выдаваў часопіс «Зважай».
📕 Змагарныя дарогі - раман прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды.
📚 Чытай ў інтэрнэт-бібліятэцы kamunikat кнігі Кастуся Акулы
На беларускіх дарогах паспаліты народ
Кагосьці цягне на захад нехта б’ецца на ўсход
Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт
Гэта зусім не распуцтва, гэта розніцца ў густах
🎧 Слухай N.R.M. - Беларускія дарогі
@supermova #мова #гонар #верацеі #проза