Імем Горкага было забіта столькі беларусаў!
«...неабходна зьнішчыць усё, што, абцяжарваючы ў працоўным народзе рост усьведамленьня адзінства яго жыцьцёвых інтарэсаў, дазваляе капіталістам...»
І гэтак далей. Знакаміты тэкст, адкуль узяты прыведзены вышэй урывачак, выйшаў 15 лістапада 1930 году адразу ў дзьвюх газэтах, «Ізьвесьціях» і «Праўдзе», і назву меў пагрозьлівую: «Калі вораг не здаецца — яго зьнішчаюць». У арыгінале Горкі напісаў у назьве «істребляют», а ў самім тэксьце «унічтожают»; ён наагул любіў бескарысныя сынонімы, як іншыя любяць апэльсіны.
🙈 Што там дакладна пісаў клясык і з кім зводзіў рахункі, ягоныя ўдзячныя чытачы хутка забыліся, а вось назва ў памяці засталася — бо кідкая і зручная. Назва-заклік, назва-апраўданьне, назва-спроба змыць зь сябе кроў, стоячы ў перапоўненай лазьні. Да таго ж яна ўнівэрсальная, гэтая фраза, можна прысабачыць да любой нагоды — ворагі ёсьць ва ўсіх, часу бяз ворагаў не бывае, як і рэвалюцыі без крыві. Напэўна, на гэта Горкі і намякаў.
Між тым, зьмест артыкулу ня менш цікавы за загаловак. Горкі піша пра тое, што каб зьберагчы перамогі і будаваць далей новае жыцьцё, трэба быць гатовым да новых ахвяраў — трэба забіваць, бяз гэтага ніяк. Гэта тэкст-мандат.
Гэта тэкст для ахвяраў — ім папулярна тлумачыцца, чаму іх зараз будуць «крышачку забіваць». Паводле Горкага, гэта разумеюць нават дзеці-піянэры, а да некаторых дарослых усё ніяк не даходзіць. Калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць. Тэкст-санкцыя пракурора, каманда кáтам. Такая сабе індульгенцыя ад інтэлігенцыі...
❗️ Імем Горкага было забіта столькі беларусаў, што яго варта лічыць беларускім пісьменьнікам. Ніхто ня ведае, чым адгукнецца яго слова — а выбар невялікі: каму ордэнам, каму куляй у патыліцу, каму забыцьцём.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Блаславеньне ад Максімыча
🤯 А ў нас ў яго гонар названы Цэнтральны дзіцячы парк я яго творы вучаць у школе нашы дзеці...
Вочы ворагаў народу – пустога пусьцей.
Ворагі народу вучаць нашых дзяцей.
Ворагі народу раздаюць прысуды,
I ў газэтах публікуюць свой радок паскудны.
Ворагі народу – ня ты і ня я,
У ворагаў народу ёсьць таксама сям'я,
Яны ў выходны дзень выяжджаюць на прыроду,
Яны ліцаць, што народ – вораг народу
Гэта непазьбежна, як закон прыроды –
Жыць ня будуць вечна ворагі народу.
У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі –
На вагні пякельным, грэецца пательня!
🎧 Слухайце VOLSKI - ВОРАГІ НАРОДУ
@supermova #мова #каляндар