Адкуль пайшоў Гэлаўін і што ён мае агульнага з Днём усіх сьвятых і Дзядамі?
Карані ж Гэлаўіну – у традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі, а менавіта – у кельцкім паганскім свяце Самайн, якое адзначалася 31 кастрычніка. Кельты дзялілі год на лета і зіму, светлую і цёмную паловы. Самайн святкаваўся напрыканцы збору ўраджаю і азначаў канец лета і пераход на цёмную палову года. Сама назва «самайн» азначае – «канец лета».
Сьвята, хоць і было сельскагаспадарчым, моцна зьвязанае з духоўным сьветам. Кельты верылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада сьвет мёртвых прыадчыняе дзьверы і на зямлю пранікаюць духі. Да распаўсюду хрысьціянства людзі імкнуліся ў гэты дзень залагодзіць злых духаў, абараніць сябе і сваю сямʼю. Мужчыны разводзілі вогнішчы і апраналіся ў зьвярыныя шкуры, каб адпужнуць нячыстую сілу. Вугельчыкі ад рытуальных вогнішчаў потым распальвалі дома, каб агонь ахоўваў хату. Жанчыны гатавалі пачастунак для душаў продкаў і пакідалі на парогах дамоў.
Чым падобныя Гэлаўін і Дзяды?
У беларускім народным календары ёсьць дзень, падобны да старажытнага ірляндзкага Самайну. Гэта Дзяды – дзень успаміну памерлых продкаў. Раней на працягу году такіх дзён было шмат, аднак паступова за Дзядамі замацавалася 2 лістапада.
Традыцыі Дзядоў падобныя да паганскіх звычаяў ірляндцаў. Беларусы таксама раней рабілі ў гэты дзень усё, каб залагодзіць душы сваіх продкаў, каб яны не наслалі на іх няшчасьці і нэўраджай на наступны год, і сьляды гэтых традыцыяў застаюцца і сёньня.
Спрадвеку ў гэты дзень беларусы ладзілі вячэру ў памяць аб памерлых сваяках. На стол ставілі дадатковую талерку для душаў продкаў, а на ноч пакідалі ежу. Таксама на Дзяды мыліся ў лазьні і пасьля пакідалі крыху вады і венік – таксама для памерлых блізкіх.
Пасьля таго, як душы продкаў памыліся і паелі, іх трэба было павесяліць, таму ладзілі танцы і сьпевы.
На Дзяды наведваюць могілкі, прыбіраюца на магілах памерлых сваякоў, пакідаюць на іх пачастункі і запальваюць лямпадкі.
📰 Чытайце артыкул — Адкуль пайшоў Гэлаўін...
Жыцьцё як жах, Жыцьцё як жах
Жыцьцё — прывід, У цемры шафы
Жыцьцё — сансара павукоў:
Нараджэньне, сьмерць. і зноў
⚫️ Слухайце Piatla Prychilnaści — Жах
@supermova #мова #гэлаўін