Кампазітар, які першы здаў партбілет
🥳 25 ліпеня 1937 — нарадзіўся Зьміцер Смольскі (Менск) - адзін з самых вядомых беларускіх кампазітараў.
⚡️ Зь імем Зьміцера Смольскага зьвязаны найярчэйшыя адкрыцьці ў музыцы ХХ-XXI стст. Да гэтых адкрыцьцяў можна аднесьці кожную з яго 15-ці сімфоній, дзе ў драматычным, трагічным альбо саркастычным асьпекце адбілася ўся складанасьць перажываньняў асобы ў яе ўзаемадзеяньні з агрэсіўнасьцю альбо абыякавасьцю навакольнага сьвету.
⚡️ Акрамя сімфоній безумоўнымі падзеямі музычнай гісторыі Беларусі сталі опэры Зьм. Смольскага «Сівая легенда» і «Францыск Скарына»; манументальныя араторыі «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў і «Паэт» пра творчасьць і жыцьцё Янкі Купалы; інструментальныя канцэрты (для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, цымбалаў); камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненьні. Музыка Зьм. Смольскага з посьпехам гучала ў многіх краінах сьвету (Германія, Францыя, Італія, Расея, Паўднёвая Карэя, ЗША і інш.), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992.
⚡️ Кампазітар стаў першым, хто падаў заяву на выхад з партыі ды здаў партбілет:
"Я атрымаў ад савецкай улады ўсе ўзнагароды, якія толькі ёсць у Беларусі: народнага артыста, ордэны і медалі. Я ніколі агрэсіўна не выступаў, але затое ў 1990 годзе, як мне паведамілі, я быў першым ў Беларусі, хто падаў заяву на выхад з партыі. На тытульным аркушы маёй апошняй 15-й сімфоніі словы Рэйгана: «Імперыя зла»."
⚡️ Зьміцер Смольскі сябраваў зь беларускімі пісьменьнікамі, У. Караткевіч напісаў лібрэта да яго опэры "Сівая легенда". Сардэчным сябрам кампазітара быў Ніл Гілевіч. Зьм. Смольскі ўзгадвае:
"Мы аднадумцы зь ім былі поўнасьцю, і ў адносінах да ўлады. Толькі з паэтамі я меў асалоду размаўляць на беларускай мове. З усіх маіх вучняў, а іх было каля 70, па-беларуску размаўлялі толькі Стома й Сімаковіч. Многія ведаюць мову, але не размаўляюць." Чытаць поўнасьцю.
🎵 Апошні твор Зьм. Смольскага "Настальгія" можна паслухаць тут.
#мова @supermova #музыка #кампазітар