❕Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст❗️❕
🌟 7ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня.
✨ Дакастрычніцкі пэрыяд Янкі Купалы даў белліту аднаго з самых буйных і супярэчлівых паэтаў і скончыўся не ў кастрычніку 1917, а значна пазьней, у 1930, жахлівым кафкіянскім Verwandlung паэта ў драўлянага жаўнера, Каяна Лупаку. Але ён быў, гэты “дакастрычнік” – і паэт быў таксама.
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзьве валасы.
✨ Худыя плечы, рукі ў крыві, ногі ў лапцях, сьляпы, глухі. Пагарджаны век. Далей, пра сілу, чытаць ужо няма моцы. Ёсьць за што ўзьненавідзець сябе, і Купалу ў прыдачу. Як сталася, што вершы, прызначаныя быць заклікам да абуджэньня, праграмуюць, наадварот, пажыцьцёвае аўтсайдэрства? Але гэта папрок не паэту, пра гэта трэба спытаць аўтараў школьнай праграмы.
✨ Але асабіста для мяне той, сапраўдны паэт Купала пачынаецца тады, калі ў ягонай творчасьці зьяўляецца цудоўная недагаворанасьць. Уласна кажучы, недагаворанасьцю жыве любая добрая паэзія, і Купала тут не выключэньне. Мае ўлюбёныя вершы Купалы сканчаюцца… нічым.
✨ Яшчэ да перамогі калектывізацыі ў вершах Купалы словы “мы” і “народ” пасьпяхова канкуравалі зь “я”. Найлепшае сьведчаньне таго, што ён рана ўсьвядоміў сябе мэсіям. Тым, каму дазволена трымаць люстэрка, хто мае права і ноччу, і днём “рабіць агледзіны”. Ня толькі падлеткам – усім нам Купала расказаў і паказаў, хто мы. Тое, што Багушэвіч прамовіў калісьці напаўголасу, Купала выкрыкнуў – і яму спадабалася.
✨ Высьветлілася, што мы – беларусы, і нас не адзін мільён. Што мы люнатыкі – бо ўсё робім у сьне: “прачніся”, яшчэ адно папулярнае слова з Купалавага лексыкону, на нас ня дзейнічае. Што ўсім пакінулі спадчыну як спадчыну: каму млын, каму асла, каму ката ў ботах – а нам родную старонку, мову і – увага – вялікую, тоўстую, тлустую, пякучую, як мэдуза, крыўду.
✨ Крыўда – галоўная тэма Купалы. У творах Купалы крыўдзяцца ўсе: беларусы на маскалёў і ляхаў, чалавек на бога, прырода на людзей і людзі на прыроду, бацькі на дзяцей – за тое, што хочуць пазбавіцца крыўды, і дзеці на бацькоў – за тое, што ня хочуць раструшчыць гадзіну. Крыўдзіцца аўтар – бо ня чуюць, не прачынаюцца суайчыньнікі.
✨ Але крыўда – усё ж ня надта творчае пачуцьцё. Творчыя пачуцьці – любоў і нянавісьць. І калі зь любоўю ў Купалы ўсё як мае быць: “Яна і я” (а ня “Мы і яны”!) уражвае сваёй інтымнасьцю, то нянавісьць, сапраўдную гаючую нянавісьць замяняе якраз-такі крыўда. Купала шчыра спрабаваў ненавідзець. Але зноў спрацавала люстэрка, ён сам у ім адбіўся.
✨ Там, дзе крыўды няма – Купала, хутчэй, мяккі рамантык. Абсалютна закансэрваваны ў беларушчыне. Запозьнены беларускі нацыяналізм ня мог існаваць без такога ж запозьненага беларускага рамантызму.
✨ Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст. “Калісь амэрыканцы напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: “Амэрыка для амэрыканцаў”. І гэта памагло – сёньня Амэрыка вольная. Павінны і мы пайсьці па яе сьлядах і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: “Беларусь…”
© …Мне вось асабліва падабаецца, калі ў адсутнасьці патрыятызму мяне папракаюць людзі, якія баяцца гаварыць у Беларусі па-беларуску і гадуюць па-расейску дзяцей. Наўрад ці яны калісьці зразумеюць, што гэта насамрэч значыць:
“Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні…
Я ад вас далёка… Скажуць гэтак людзі…
Але хто заглянуў у чужыя грудзі?”
© Верш, які адгукаецца, ня можа не адгукацца. Часам сярод “чужакоў” яна, радзіма, ёсьць большай “ласкай”, чым сярод сваіх, спадары патрыёты.
✨ …Што й казаць, позьні Купала пакінуў неабмежаваныя магчымасьці для інтэрпрэтацыі яго твораў. Прыкмета вялікага паэта – ці гэта ад таго, што паэт сам ня ведаў, чаго хацеў? Спадзяюся, усё ж першае. “Тутэйшыя” на патрэбу паддаюцца якой заўгодна інтэрпрэтацыі.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Крыўда, праўда і брыда
Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам.
🎧 Слухайма Ляпіс Трубецкой — Не быць скотам
@supermova #мова #гонар #купала #белліт