STRYZHAK


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Персональный блог Андрея Стрижака.
Компетентно о важном и не без юмора :)
Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


МАЮ РАЗМОВУ ДА ЦЯБЕ, СЯБРА!

Па-першае, хацеў аддзячыць за ўсё тое, што ты асабіста робіш - падтрымліваеш лайкам, каментам, рэпостам і данатам. Не бывае малога дзеяння, затое бяздзеянне, заўсёды вялікае.

Па-другое, мы тут запусцілі ВЯЛІЗАРНУЮ кампанію дапамогі дзецям палітвязняў. Плануем сабраць за паўтара месяца EUR20k. Без цябе дакладна не атрымаецца, але ж ты з намі і таму я спакойны за рэзультат.

Па-трецяе, кожны раз калі я чытаю падзякі ад людзей, якім BYSOL змог аказаць дапамогу - эвакуіраваць, падтрымаць грашыма, ці яшчэ рознай безліччу малых і вялікіх спраў, я заўсёды думаю пра цябе, бо ты - галоўны элемент у гэтым працэсе, бо ты і ёсць беларускай салідарнасцю.

Дзякуючы табе дапамога трывае.
Далучайся да кампаніі дапамогі дзецям-палітвязняў (карта/paypal)

УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны!

Працуем далей! Баронім сваіх


Репост из: Наша Ніва
Жанчына чатыры гады дапамагала палітвязням, цяпер цудам уратавалася

«Маці Вольгі Такарчук у камеры падарыла мне свае шкарпэткі. Яны мяне выратавалі».

https://nashaniva.com/341002

Без VPN — па гэтай спасылцы.


КРЫСЦІНА ЧАРАНКОВА НА ВОЛІ І Ў БЯСПЕЦЫ

Актывістка адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуіравана з Беларусі, праз пагрозу паўторнага пераследу.

Мы можам ратаваць людзей толькі дзякуючы вашай падтрымцы!
Дапамажы адбыцца новым эвакуацыям (карта/paypal): https://bysol.org/be/bs/relocate/

УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны.

Працуем далей! Баронім сваіх


- Слухайце, а навошта яны зрабілі гэты сэрвіс? Ён жа абсалютна бескарысны!
- Ня толькі бескарысны, але яшчэ і бясплатны!


Ментамор, які няўмольна косіць маёрска-палкоўніч'і шэрагі навявае на цікавыя думкі. Ці мерлі яны раней так масава, ці гэта проста цяпер кожная такая смерць прыцягвае ўвагу і выклікае думкі пра тое, што савецкая міліцыя - нішто перад кармічнай паліцыяй?


Навіны нашага "плато"


7 СЦВЕРДЖАННЯЎ ПА АТАЦЫ ІРАНА ПА ІЗРАІЛІ

1) іранская зброя эфектыўная для вайны тэхналагічна адсталых у ваенным плане краін, ва ўмовах нармальнай супрацьпаветранай абароны, яна неэфектыўная;

2) для наймацнейшага за ўсю гісторыю і першага публічнага ўдара Ірана па ненавісным ворагу, была выкарыстаная сувымерная з рэгулярнымі атакамі па Украіне колькасць сродкаў нападу (окей, мапедаў накіравалі болей, але іх эфектыўнасць ва ўмовах нармальнай СПА нізкая);

3) у Ізраіля зараз на руках усе казыры для дзеяння па ўсіх кірунках - ад моцнага адказу па іранскай тэрыторыі, да зачысткі Лівана, ці моцнага ўдара па Сірыі. Ініцыятыва ў руках ізраільцян;

4) калектыўны Захад існуе і ў стане абараняцца і абараняць тых, каго лічыць сваімі саюзнікамі. Развітая дэмакратыя мае неаспрэчную тэхналагічную і ідэалагічную перавагу над развітой дыктатурай;

5) мусульманскі свет неаднародны і з часам усё змяняецца. Прасунутыя краіны Бліжняга Ўсходу хочуць міра, гандлю і развіцця стасункаў, а не вайны. Паводзіны Іярданіі, якая перахоплівала іранскія дроны - лепшая дэманстрацыя гэтага трэнда. А калісьці Іярданія была ў ліку краін якія ваявалі з Ізраілем;

6) за ўдарам па Ізраілі вельмі ўважліва сочаць у Пекіне і Маскве і карэгуюць свае планы па нападзе на Тайвань і краіны Балтыі. Чым слабей вынікі іранскай зброі і чым мацней адказ калектыўнага Захаду, тым больш ЕС і НАТА маюць часу на падрыхтоўку да Вялікай Вайны і на ўмацаванне абароназдольнасці. Планетарная гапата разумее толькі сілу;

7) ЦАХАЛ вывучыў досвед расейска-украінскай вайны і тактыку змяшаных ракетна-дронавых удараў. Паспяхова адбітая іранская атака аднаўляе рэпутацыю ізраільскага войска, пасля ганьбы 7 кастрычніка мінулага году.


Дзе глядзець/чытаць апдэйты па Ірана-Ізраільскай вайне:

- https://t.me/israel_9 буйнейшы рускамоўны ізраільскі канал. Вядзе наўпроставую трансляцыю і піша ў ТГ (дарэчы, там працуе наш Boris Stern);
- https://t.me/yigal_levin ваенны аналітык з добрымі апдэйтамі.

Безумоўна мае сімпатыі і падтрымка на баку Ізраіля, які ваюе з Воссю Зла 2.0, так жа як і Украіна.


Upd: а вось і пачалося

Падобна на тое, што ў бліжэйшы час Іран нанясе ўдар па Ізраілі. Вайна становіцца ўсё больш папулярным інструментам міжнародных стасункаў.

І Першая і Другая сусветныя пачыналіся са шматлікіх рэгіянальных канфліктаў, якія паступова ўцягнулі ў сябе ўвесь свет.

Важна памятаць што даты пачатку планетарных войнаў, гісторыкі звычайна даюць пасля іх заканчэння. Ніхто ня ведае сёння, якую дату будуць лічыць нашыя дзеці днём пачатку Трэцяй сусветнай.

Зразумела, калі будзе каму лічыць.


ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ПАХАВАННЕ АЛЯКСАНДРА ЦАРУКА

У траўні 2023 году лекары знайшлі ў беларускага дабраахвотніка і валантэра рак (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). Пасля 10-гадзіннай аперацыі пухліну выдалілі, і Аляксандр праходзіў курс радыё-прамянёвай тэрапіі.

Але ж у асабістай вайне Аляксандра пераможцай стала смерць. 55-гадовага мужчыны не стала днём 13 красавіка.

Старэйшая дачка збірае сродкі на пахаванне бацькі (карта/paypal): https://bysol.org/ru/private/volunteeralexandertsaruk/

УВАГА! Данат з BY/RU картак небяспечны.


UPD: збор на пахаванне Аляксандра https://bysol.org/ru/private/volunteeralexandertsaruk/

ПАМЁР ХВОРЫ НА РАК АЛЯКСАНДР ЦАРУК.

Беларускі дабраахвотнік і актывіст змагаўся з хваробай так сама мужна, як і з ворагам на фронце. Ён быў спакойным і разважлівым чалавекам, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. І вось, сёння яго ня стала.

У сваякоў Аляксандра вобмаль грошай на пахаванне. Пазначце ў каментарах хто гатовы дапамагчы, я скіну спасылку на збор, які будзе адкрыты цягам сённяшняга дня.


СЯМ’Я МІРСАЛІМАВЫХ ЯК ЗРЭЗ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСТВА І СЫМБАЛЬ ЭПОХІ

"Мы не сразу поняли, что есть проблема с Путиным. Скажем так, я точно этого не понимала. Когда он только пришел к власти, то выглядел очень респектабельно, в отличие от предыдущего президента. А потом наступил 2014 год, и что-то пошло не так. Эльвира и отец поддержали присоединение Крыма, а мы со старшей сестрой были на другой стороне.

Мне кажется, человек не сразу становится сторонником определенной идеи. Есть какая-то развилка, с которой ты начинаешь потихоньку идти в определенную сторону. Мы со старшей сестрой всегда делали больше шагов в беларусскость, в понимание того, что происходит с нашей страной, в том числе в принадлежности к России. Эльвира пошла другой тропой."


Поўны тэкст інтэрвію

Падтрымаць эвакуіраваную актывістку

УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны

Працуем далей! Баронім сваіх.


Крысціна Мірсалімава эвакуіравана

Чатыры гады надзеі і супраціву - актывістка з Віцебска была ў Беларусі да апошняга, пратэставала, валанцёрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову. Была актыўнай, негледзячы на пагрозы. Але ў апошні час рызыкі сталі максімальнымі і дзяўчына была эвакуіравана BYSOL.

Крысціна - родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, якая стала па іншы бок барыкад і цяпер бароніць "рускі мір" у Беларусі. Гэтае жыццё і нашая праца значна цікавейшыя за кіно.

Падтрымаць Крысціну і яе новае жыццё можна тут (карта/paypal)

УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны

Працуем далей! Абараняем сваіх.


13 ГОД ТАМУ КРАІНУ РАЗАРВАЛА НА ДА І ПАСЛЯ

Адбыўся тэракт, на пытанні пра замоўніка якога адказу няма дагэтуль. Мала хто верыць што два слесара з Віцебска маглі зрабіць яго ў адзіночку. Калі ўвогуле гэта былі яны.

Я праехаў "Кастрычніцкую" за паўгадзіны да выбуха - спяшаўся на цягнік да Гомеля, што ідзе а 17.15. Як і шмат хто з маіх знаёмых, хто праехаў да, ці адразу пасля выбуха. А нехта апынуўся на пероне станцыі роўна падчас выбуху.

Прыгадваю падзеі 13-гадовай даўніны і спрабую адказаць на пытанні "хто і чаму".

Далучайцеся па спасылцы


👆👆👆ДАЎ АДЗІН З САМЫХ ЖОРСТКІХ МАІХ КАМЕНТАРОЎ МЕДЫЯ👆👆👆

За апошні час чуў шмат розных ідэй і абмеркаванняў пра вызваленне палітвязняў. Мяркую што важна агучваць і маю пазіцыю, а яна далёкая ад аптымізму ў гэтым пытанні. Не таму што я не хачу каб нашыя выйшлі на волю, а таму што я не хачу даваць людзям хлуслівыя спадзяванні на хуткае пазітыўнае рашэнне праблемы. Хутка ня будзе. Проста таксама ня будзе.

Але мы не павінныя здавацца і пакідаць усё на волю лёсу. Увесь сектар дапамогі, у тым ліку і BYSOL будзе працягваць сваю справу: дапамагаць, ратаваць, падтрымліваць столькі, сколькі спатрэбіцца.


Репост из: Салідарнасць – главные новости Беларуси
Стрижак: Предпосылок к освобождению политзаключенных нет. Мы не можем их вытащить из-за решетки, но можем их поддержать

Что показала трагедия с Александром Кулиничем? И о чем можно судить по тому, как изменилось отношение к политзаключенным, по сравнению с 2010 годом?

Поговорили с правозащитником, сооснователем фонда BYSOL Андрем Стрижаком об еще одной смерти политзаключенного в СИЗО. А также обсудили, что же может остановить репрессии: https://d2xtp127735pun.cloudfront.net/post/strizhak-predposylok-k-osvobozhdeniyu-politzaklyuchennyx-net-my-ne-moz/199495/

Подписаться на телеграм «Салідарнасці»


+ EUR3000: ПАКУЛЬ ПІСАЎ ПАПЯРЭДНІ ПОСТ, САБРАЛІ ЯШЧЭ АДЗІН ЗБОР :)

Валянціна Міронава - пенсіянерка з Гомеля была вымушаная з'ехаць з Беларусі праз рэпрэсіі і апынулася ў Літве ў складанай сітуацыі, вымушаная пачынаць новае жыццё ў сталым узросце.

Дзякуй усім за дапамогу і салідарнасць! Далучайцеся да збора які мы пакуль не закрываем (карта/paypal)

Таксама вашая дапамога патрэбная цяжка хвораму журналісту Вадзіму Доўнару

Працуем далей! Баронім сваіх.


+EUR5000: ЗБОР ДЛЯ ВОЛЬГІ ФІЛАТЧАНКАВАЙ ПАСПЯХОВА САБРАНЫ!

Дзякуй усім за вашую салідарнасць, а Нашай Ніве і Зеркалу за інфармацыйную падтрымку. Меньш за тры дні і збор для сям'і эвакуіраванай фігуранткі "Справы студэнтаў" сабраны. Люблю такія навіны 🙂
Далучайцеся да збора, ён пакуль не закрыты (карта/paypal)

Таксама вашая дапамога патрэбная цяжка хвораму журналісту Вадзіму Доўнару

Працуем далей! Баронім сваіх 🙂


Репост из: Наша Ніва
«Падзельнікі? Класныя дзеці»

З Беларусі выехала апошняя фігурантка «справы студэнтаў» — былая выкладчыца БДУІРа Вольга Філатчанкава.

Жанчына расказала «Нашай Ніве» пра знаёмства з «падзельнікамі» ў турэмных засценках, неабыякавых студэнтаў БДУІРа і страх пасля вызвалення.

https://nashaniva.com/340446

Без VPN — па гэтай спасылцы.


Аляксандр Кулініч - шостая палітычная ахвяра лукашэнкаўскіх турмаў.
З тых, пра каго мы ведаем.

Показано 20 последних публикаций.