Заяц і Ліса
На сход лясныя жыхары
Збіраліся пад горкай.
Завочна Заяц у бары
Даваў Лісе «праборку».
— Пара Лісу нам правучыць,
Пара сказаць у вочы:
Чаму ты лазіш па харчы
У курасаднік ноччу?
Лісу Барсук перасцярог
Пра Зайцавы намеры.
I каб ён выступіць не мог,
Ліса прымае меры.
Таму ў прамове, ды не раз
(Зайцоў Лісіца знае!)
Як лепшага гаспадара
I Зайца адзначае.
— Ён краю нашага краса,
Да подзвігаў ахвочы...
У Зайца бліснула сляза.
Ён лапкай выцер вочы.
Калі ў праўленне вызначаў
Лісіцу Касалапы,
То, кажуць, Заяц падымаў
Усе чатыры лапы.
Другі начальніка свайго
Ў закутку крытыкуе,
А як да справы — за яго,
Што Заяц, галасуе.
Міхась Скрыпка
#байка_беларуская
#Станькаўская_базавая_школа
На сход лясныя жыхары
Збіраліся пад горкай.
Завочна Заяц у бары
Даваў Лісе «праборку».
— Пара Лісу нам правучыць,
Пара сказаць у вочы:
Чаму ты лазіш па харчы
У курасаднік ноччу?
Лісу Барсук перасцярог
Пра Зайцавы намеры.
I каб ён выступіць не мог,
Ліса прымае меры.
Таму ў прамове, ды не раз
(Зайцоў Лісіца знае!)
Як лепшага гаспадара
I Зайца адзначае.
— Ён краю нашага краса,
Да подзвігаў ахвочы...
У Зайца бліснула сляза.
Ён лапкай выцер вочы.
Калі ў праўленне вызначаў
Лісіцу Касалапы,
То, кажуць, Заяц падымаў
Усе чатыры лапы.
Другі начальніка свайго
Ў закутку крытыкуе,
А як да справы — за яго,
Што Заяц, галасуе.
Міхась Скрыпка
#байка_беларуская
#Станькаўская_базавая_школа