Станькаўская базавая школа


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Образование


Канал пра жыццё школы і яе навучэнцаў, іх дасягненнях і перамогах

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе

#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Ветлівы​ (прыметнік)

Ласкавы, далікатны, поўны прыязнасці, добразычлівасці.
| назоўнік:​ вётлівасць.

#Мовай_ганаруся


Дзень народнага адзінства.
Беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Навучэнцы 6 класа Станькаўскай базавай школы прынялі ўдзел у Адзіным уроку прысвечаным Дню народнага адзінства.
🇧🇾💯🇧🇾💯🇧🇾💯🇧🇾💯🇧🇾
#Станькаўская_базавая_школа


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
В День народного единства в Рогачевском районе состоялся XV районный форум лидеров детских и молодежных общественных объединений «Мы и наше завтра», организаторами которого выступили отдел образования Рогачевского райисполкома и Рогачевский районный центр творчества детей и молодежи.
❗В работе Форума приняли участие представители местной исполнительной власти, государственных организаций и предприятий.
С приветственным словом к ребятам обратилась заместитель председателя Рогачевского райисполкома Е.А.Рождаева, которая отметила важность проведения Форума, предложила направления, в которых могут взаимодействовать старшеклассники, представители местной власти и государственных структур.
✅В ходе открытого диалога ребята получили ориентиры на будущее, узнали больше о своих возможностях.


Інфармацыйная гадзіна ў 1 класе Станькаўскай базавай школы "Дзень народнага адзінства".
Навучэнцы пашырылі веды аб сваёй Радзіме, усвядомілі сваю прыналежнасць да беларускага народа, раскрылі паняцце "адзінства" праз паняцці "Радзіма", "сяброўства", паглядзелі відэа-ролік пра Беларусь.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾
#Станькаўская_базавая_школа


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206 кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾
Прэзідэнт Беларусі: асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі
Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз'яднаўся.
#Станькаўская_базавая_школа




Тэматычная інфармацыйная гадзіна "Сіла краіны - у адзінстве народа" у 3 класе Станькаўскай базавай школы.
Навучэнцы даведаліся пра важную гістарычную падзею 1939 года, пазнаёміліся з тэрыторыяй сучаснай дзяржавы, яе абласцямі, найбуйнейшымі гарадамі.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾
#Станькаўская_базавая_школа


Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾
У рамках 85-й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 17 верасня ў Станькаўскай базавай школе праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.
🇧🇾♥️🇧🇾♥️🇧🇾♥️🇧🇾♥️🇧🇾
#Станькаўская_базавая_школа


Репост из: Звонецкая базовая школа
Дзень народнага адзінства

Дзень адзінства народа майго –
Дзень прызнання ў любові краіне,
Дзе вышэй, даражэй усяго
Мір, і праца, і нашы святыні.

Гэта – свята маё і тваё!
Гэта – дружбы вялікае свята!
Марна дзесьці крычыць выраннё, –
Мы магутны народ і багаты!

Нашы сэрцы адкрыты для ўсіх,
Хто заўсёды з дабром прыязджае.
Мы, нібыта братоў дарагіх,
Шчырых, добрых людзей сустаракаем.

Наша моц – да Радзімы любоў!
Нам хапае азёр нашых чыстых,
Нашых шчодрых палёў і лясоў,
Нашых рэк і лугоў прамяністых.

Мы – як сёстры! Усе! Як браты! –
Беларус і паляк, украінец і рускі,
Армянін і яўрэй… Назаўжды
Нам найродны наш дом беларускі.

Будзем мы Беларусь шанаваць!
Берагчы ад пагроз і нягодаў.
Будзем згоду і мір мацаваць,
І братэрства краін і народаў!

Міхась Пазнякоў
#ДзеньНароднагаАдзінства
#ЗванецкаяБШ


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
❤️💚❤️💚❤️💚❤️💚❤️💚
Хай будзе кожны дзень выдатным, цяплом і пяшчотай сагрэты!

Добрай святочной раніцы💫

Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі якасцямі беларусаў здаўна былі салідарнасць, працавітасць, адказнасць, узаемаразуменне.

"Мы, беларусы - мірныя людзі" - гучыць першы радок дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, нас аб'ядноўваюць гісторыя, традыцыі, культура. Мы - адзіны народ.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾 🇧🇾

#ДзеньНароднагаАдзінства


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе

#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Аксаміт (назоўнік | м.​ род)

Шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам.
|| прыметнік:​ аксамітавы​ і​аксамітны.
Аксамітавая сукенка.
Аксамітная трава (перан. значэнне).

#Мовай_ганаруся


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У кожнае імгненне нашага жыцця мы адной нагой стаім у чароўнай казцы, а другой - слізгаем над безданню.

🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂

Добрага дня!




Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Известные песни в аранжировке дуэта «НеБа Sound» на празднике в Рогачеве

https://vm.tiktok.com/ZMh8xbRMp


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
❤️💚 Будзь у трэндзе

#родная_вышыванка


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Стыхія (назоўн.| ж.род)
▫️У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).
▫️Магутныя сілы прыроды, якія непадуладны чалавеку.
пераноснае значэнне:
▫️Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.
▫️пераноснае значэнне: Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

#Мовай_ганаруся


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Як агонь, як вада, як зямля, як паветра, час гэтаксама стыхія, але, у адрозненне ад іх, першастыхія: усё, што ёсць, у ёй змяшчаецца, усё, што было, у ёй застаецца.
Адзінае, што не змяшчаецца і што не застаецца, дык гэта дух: ён па-за часам і па-за мераю часу — пачаткам і канцом.
Жывучы ў часе, усё жывое скіроўваецца ў па-за час, і магчымасці ад духа.

🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂

Добрага дня!


Репост из: ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
👪❤️👨‍👩‍👦❤️👨‍👩‍👧‍👦❤️👨‍👩‍👧‍👦❤️👨‍👩‍👧‍👧

4️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ подписчиков
КТО станет 5️⃣0️⃣0️⃣0️⃣⁉️⁉️⁉️

https://www.tiktok.com/@education.rogachev?_t=8pjiElG6yuL&_r=1

Показано 20 последних публикаций.