📚Загадныя хормы дзеясловаў на -еце (-эце)
Адважна, брацьця, наперад ідзе́це
Цьвёрдай і правай ступою!
Кожнаму сьмела ў вочы глядзе́це,
Праўду нясе́це з сабою!
К.Каганец
„Наш сымболь“, 1893г.
„У 1910–20-я гады была агульная думка, што ў літаратурнай мове трэба адназначна аддаваць перавагу адмысловым беларускім загадным хормам з канчаткам -е́це (-э́це): бярэ́це, глядзе́це, нясе́це, пішэ́це.
Савецкія рэфарматары 1933-га зрабілі абавязковымі толькі хормы дзеясловаў на -і-це (-ы-це): нясіце, рабіце. Гэта таксама хормы беларускія — толькі што менш адметныя, агульныя з расейскімі.
Таму ў несавецкім літаратурным ужытку на працягу паваенных дзесяцігодзьдзяў хормаў на -і-це (-ы-це) стараліся высьцерагацца. Пераважна гаварылі й пісалі: вазьме́це, жыве́це, ле́це, пе́це, скажэ́це.
Хормы з канчаткам -еце (-эце) у паўднёва-заходнім беларускім дыялекце жывуць да сёньняшняга дня.✨
Прыклады ўжываньня:
• Хадзе́це сюды.
• Глядзе́це пільна.
• Зрабе́це нам ласку.
• Кажэ́це толькі праўду.
• Вазьме́це — гэта ад сэрца.
• Прынясе́це, як вам ня цяжка.
• Калі будзе час, напішэ́це нам.
• Будзьце ласкавыя, нале́це кавы.“
(Ю. Бушлякоў „Жывая мова“)
❗️Важна быць пільнымі й сачыць за націскамі. Калі ў 2-й асобе адзіночнага ліку націск падае на аснову, то й у множным ліку націск будзе на аснове:
• ня кры́ўдзі йіх — ня кры́ўдзеце йіх;
• нацíсьні мацней — нацíсьнеце мацней.
Дадатак
🎬 Моўнік. Загадны лад (4:05)
📎 'https://t.me/salaviejka/56?comment=168' rel='nofollow'>Выявы старонак з „Дыялекталягічнага атласу беларускае мовы“(1963г.), дзе пазначана, у якіх мясцовасьцях ужывалі адметную хорму на -эце/-еце ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя.
📎 Прыклад ужываньня хормы на -эце/-еце ў кнізе „Беларуская правапісь з практыкаваньнямі“ (Ян Станкевіч, 1921).
#тэорыя #адметы #дзеяслоў