📝
Практыка. Памякчэньне зычных перад Е, Ё, Ю, Я, І
📚 Тэорыя.
❓
Адкажэце на пытаньні:
1. Якія гукі называюцца
ётавымі й чаму?
2. Якія зычныя гукі зьмякчаюцца перад ётавымі?
3. Якія зычныя гукі не зьмякчаюцца перад ётавымі?
4. Калі зьмякчаецца
З перад
І?
5. Калі не зьмякчаецца
З перад
І?
🔸Практыкаваньні. Прачытайце ўголас. Зьвярне́це ўвагу на націскі. Патлумачце самі сабе, чаму вы вымаўляеце акурат так, а ня йначай. Перапішэце прыклады паводле клясычнага правапісу, падчыркне́це ягоныя асаблівасьці.
📍Каб убачыць усе адказы, націсьніце на тэкст, схаваны пасьля працяжнікаў.
❗️[
ы] — толькі вымаўляем, а пішам заўсёды празь
і.
• з ёй — зь ёй;
• без яе — безь яе;
• з'есці — зьесьці;
• з'ехаць — зьехаць;
• без ёгурту — бязь
ёгурту;
• бяз'ядзерны — бязья́дзерны;
• пад'яжджае — пад'яжджае;
• з'яўляецца — зьяўляецца;
• без языка — безь языка́;
• без е́жы — бязь е́жы;
• з Ігнатам — з [Ы]гна́там;
• з Íнаю — зь
йÍнаю;
• без ілюзіяў — без [ы]лю́зіяў;
• з ім — зь
йíм;
• без інею — бязь
йíнею;
• цераз Індыю — церазь
йÍндыю;
• з інжынэрам — з [ы]нжынэ́рам;
• з існасцю — зь
йíснасьцю;
• з інструмэнтам — з [ы]нструмэ́нтам;
• без інтрыгі — без [ы]нтры́гі;
• цякуць слёзы з ягоных вачэй — цякуць сьлёзы зь ягоных вачэй;
• з яскравымі зменамі — зь яскравымі зьменамі;
• без імя́ — без [ы]мя́;
• цытата з інтэрвію — цытата з [ы]нтэрвію́;
• з юнацкім імпэтам — зь юнацкім [ы]мпэ́там;
• мост цераз
Ясельду — мост церазь
Ясельду;
• ехаў з Ярэмічаў — ехаў зь Ярэмічаў;
• раз'юшаны звер — разьюшаны зьвер;
• сыплюцца іголкі з ялінкі — сыплюцца йголкі зь ялíнкі.
#практыка #клясычны_правапіс #тарашкевіца #вымаўленьне