Восенню 1649 года полымя казацка-сялянскай вайны стала ярчэй дзякуючы тураўскім сялянам. Некалькі іх сотняў перайшло ў казацтва, у маёнтку Семагошчычы яны разбурылі двор шляхціца Янкоўскага, паразганялі ўсіх свецкіх войтаў і абралі паміж сябе новых. Затым каля 400 узброеных сялян разам з гараджанамі рабілі наскокі на Лахву і Давыд-Гарадок, але ў зуткім часе пацярпелі паражэнне ў сутычцы са шляхецкім войскам. Яўхім Бяжэйчык, селянін з-пад Лахвы, які трапіў у палон, паведамляў, што было з сялянамі каля 2000 тураўскіх гараджан.
У Тураве ўсе жыхары, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу казацка-сялянскага войска, былі перабіты па загаду Радзівіла.
У Тураве ўсе жыхары, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу казацка-сялянскага войска, былі перабіты па загаду Радзівіла.