Падчас паўстання Касцюшкі Вільня мела стратэгічную значнасць як сталіца.
19-20 ліпеня 1794 года пачаўся штурм Вільні войскам Кнорынга, Бенінгсэна і Ланскога. Бой ішоў некалькі гадзін. Маскавіты адцяснілі шляхецкае войска з умацаванняў у горад. Пра далейшыя падзеі пакінуў успаміны Адам Міцкевіч:
«Пасля паўстання Ясінскага, калі літоўскія войскі адступалі пад Варшаву, маскалі набліжаліся да пакінутай Вільні. Генерал Дэеў* на чале штаба ўязджаў праз Вострую браму. Вуліцы былі пустыя, жыхары пазамыкаліся ў дамах. Адзін мешчанін, заўважыўшы гармату, пакінутую ў завулку і набітую карцеччу, накіраваў яе на браму і выстраліў. Гэты адзін стрэл выратаваў тады Вільню: генерал Дэеў з некалькімі афіцэрамі загінуў, а рэшта, баючыся засады, адступіла ад горада».
Пасля адступлення і адмовы літвінаў ад перамоў Кнорынг загадаў падвесці гарматы на вышыні і бамбардаваць горад да начы. Пасля другой няўдалай атакі маскавіты адступілі да мястэчка Нямеж.
*камандваў Тамбоўскім пехотным палком