Учора сталася вядома, што ўсе медыя-рэсурсы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі - сайт, старонкі ў сацсетках, Youtube - былі прызнаныя “экстрэмісцкімі” матэрыяламі. Апошняя легальная хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Беларусі была ліквідаваная ў 1999 годзе. З тых часоў усе спробы зарэгістраваць партыю БХД, яе адгалінаванні ў выглядзе ў грамадскіх арганізацыяў - а такіх спробаў былі дзясяткі - скончыліся з вядомым фіналам: нікога не зарэгістравалі. Пад самымі рознымі прычынамі. Цяпер вось яшчэ і “экстрэмістамі” абвясцілі. Лагічны фінал уладнага змагання за “традыцыйныя каштоўнасці”, якое да хрысціянства мае вельмі аддаленае дачыненне.