Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Религия


Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


- Знікненне людзей - адзін з самых жорсткіх метадаў ціску. Забіўшы аднаго чалавека, вы выракаеце іншых на вечныя маральныя пакуты”.

- Вы не мяркуеце, што пасля ўстанаўлення дэмакратыі ва ўраду ёсць больш тэрміновыя справы, чым выпраўляць памылкі мінулага?

- Не, я мяркую, што сем’ям неабходная кампенсацыя і - самае галоўнае - расследаваць і асудзіць усе злачынствы, учыненыя дыктатурай. Калі гэтага не зрабіць, злачынцы так і застануцца беспакаранымі.

“Я яшчэ тут” (Ainda Estou Aqui) - бразільскі фільм 2024 года пра вайсковую дыктатуру. Пра сям’ю былога дэпутата Рубэнса Пайвы, які быў забраны сілавікамі ў 1971 годзе, і пра ягоную жонку Юніс Пайву, якая, застаўшыся адна з пяццю дзецьмі, была вымушаная стацца праваабаронцай. На сёлетнім “Оскары” стужка, заснаваная на ўспамінах сына зніклага палітыка, выйграла ў намінацыі “Лепшы замежны фільм”.


Дапамагчы разумець, чаму адміністрацыя Трампа не бачыць праблемы ў “рэферэндумах” на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны, можа знаёмства з папярэднікамі, якімі захапляецца дзейны прэзідэнт ЗША.

Па-першае, гэта Уільям Мак-Кінлі, у гонар якога Трамп зноў назваў найвышэйшую кропку кантыненту. Менавіта пры ім ЗША ўступілі ў клуб імперыялістычных дзяржаваў, захапіўшы ў Іспаніі Кубу, Пуэрта-Рыка, Філіпіны і Гуам. А таксама былі анексаваныя Гаваі - краіна, дзе незадоўга да таго мясцовыя белыя пасяленцы прымусілі караля прыняць “канстытуцыю штыка”, а пасля з дапамогай амерыканскіх маракоў зрынулі манархію і абвясцілі марыянеткавую “Рэспубліку Гаваі”.

Па-другое, гэта Джэймз Полк, партрэт якога стары новы прэзідэнт вярнуў у Авальны кабінет. Пры ім за кароткі час 1845-1849 гадоў тэрыторыя ЗША шляхам куплі і вайсковай экспансіі павялічылася на дзве траціны. У тым ліку вялікія тэрыторыі былі захопленыя ў выніку вайны з Мексікай. Да таго там актыўна сяліліся белыя амерыканцы. У 1836 годзе яны абвясцілі сваю незалежную Рэспубліку Тэхас, за якую актыўна ехалі ваяваць добраахвотнікі ЗША. А затым у вайну ўступіў і сам Вашынгтон.

Так што, у светапоглядзе Трампа стварэнне “ЛДНР”, “рэферэндумы” і вайсковыя дзеянні ў іх “абарону” - гэта не нешта незвычайнае. Гэта ўхвалены ім прынцып дзеянняў, які ён лічыць прыкладам для самога сябе. А таму і да Пуціна прэтэнзіяў у гэтым плане быць не можа. Хутчэй да Украіны, якая ў яго, відаць, асацыюецца з Гаваямі і Мексікай.


Учора сталася вядома, што ўсе медыя-рэсурсы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі - сайт, старонкі ў сацсетках, Youtube - былі прызнаныя “экстрэмісцкімі” матэрыяламі. Апошняя легальная хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Беларусі была ліквідаваная ў 1999 годзе. З тых часоў усе спробы зарэгістраваць партыю БХД, яе адгалінаванні ў выглядзе ў грамадскіх арганізацыяў - а такіх спробаў былі дзясяткі - скончыліся з вядомым фіналам: нікога не зарэгістравалі. Пад самымі рознымі прычынамі. Цяпер вось яшчэ і “экстрэмістамі” абвясцілі. Лагічны фінал уладнага змагання за “традыцыйныя каштоўнасці”, якое да хрысціянства мае вельмі аддаленае дачыненне.


Ведаеце, навошта інаўгурацыю прызначылі на Дзень Волі? Каб хоць у якіхсьці беларусаў у гэты дзень быў святочны настрой.


“Нямецкі епіскапат рэкамендаваў пакутваць у цішыні, дамагаючыся адначасова захавання канкардату. ...Малады Ёзэф зрабіў з гэтага ўласныя высновы: «Мне ўжо тады стала зразумела, што, змагаючыся за інстытуцыі, біскупы не бачылі сутнасці справы. Бо самі інстытуцыйныя гарантыі не маюць значэння, калі няма людзей, якія іх падтрымліваюць з унутранага пераканання». Без іх «заклік да інстытуцыйна замацаванага хрысціянства трапляў у пустэчу»”.

Чытаючы біяграфію папы Бенедыкта XVI. Адзін з раздзелаў, прысвечаных нямецкаму Касцёлу пры нацыстах.


Доўга думалі, навошта ім тут два сцягі Буркіна-Фасо


Новым кіраўніком Нацбанку Беларусі стаўся былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Сваю кар’еру ён пачынаў у Савеце Бяспекі, працаваў у Генпракуратуры, Адміністрацыі Лукашэнкі, у дыпмісіях у Польшчы і Эміратах, быў кіраўніком Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.

З эканомікай яго звязвае заканчэнне ў 2003 годзе Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паводле спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вонкаваэканамічнай дзейнасцю».


Рэакцыя самаабвешчаных абаронцаў традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у тэлеграм-канале “Христиане против войны” на навіну пра тое, што ва Украіне расейскі дрон-камікадзэ падбіў цывільную машыну, у якой была сямейная пара пратэстанцкіх служыцеляў. Ні вайскоўцаў, ні капеланаў, проста муж з жонкай ехалі ў грамадзянскай машыне па-за лініяй фронту. У выніку мужчына загінуў, а жанчына - у рэанімацыі. То бок, гэта відавочна мірныя ахвяры.

Але 43 рэакцыяў мінімум 11 - гэта смех, лайкі, салюты, агонь, апладысменты і іншая радасць ад смерці людзей. З дна не перастаюць грукацца.


Цяжка сказаць, як мусіў паводзіць сябе Зяленскі на перамовах з Трампам. Ці былі ягоныя паводзіны правільнымі, каб адстаяць гонар і праўду, ці наадварот трэба было ліслівіць амерыканскай адміністрацыі, каб тым самым схіліць яе на свой бок.

Каб разумець, якія паводзіны ў такой сітуацыі адназначна правільныя, трэба ведаць, што ў галовах у амерыканскага кіраўніцтва. Трэба ведаць, ці там увогуле разглядаецца варыянт нейкіх гарантыяў Украіне ва ўмовах, ці іх план - даверыцца Пуціну і заключыць крывы-касы мір, а там што будзе - тое будзе?

Да Трампа за апошні тыдзень прыязджалі розныя еўрапейскія палітыкі, якія спрабавалі гуляцца ў ліслівасць - але ўсё марна. Як і ўчорашні скандал сітуацыю не палепшыў, а толькі завастрыў.

У любым разе пакуль у Вашынгтоне “лечаць раны народа Майго легкадумна, кажучы: «Мір! мір!», а міру няма” (Ер 6:14). Наадварот: “калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель” (1Фес 5:3).


Дарэчы, хто не ведае, герб Беластоку выглядае так. Ці будзе хто-небудзь патрабаваць і ад іх адмовіцца ад Пагоні?


70 грамадскіх дзеячоў у Літве: Трэба забараніць беларусам выкарыстоўваць Пагоню, вы ніхто і вашая спадчына не тут, а рыцар з крыжам - гэта сімвал нашага паганскага князя.

Універсітэт у польскім Беластоку: Мы ў 2025 годзе адкрываем беларускую этнафілалогію, там сярод іншага будзе выкладацца аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага - “былой польскай і беларускай дзяржавы”.


Репост из: Макар Мыш
Стан Папы Рымскага Францішка застаецца крытычным. Неафіцыйна паведамляецца, што ён можа не перажыць моцнага пагаршэння здароўя або адмовіцца ад выканання абавязкаў. У любым з гэтых выпадкаў Ватыкан і Каталіцкую царкву чакаюць выбары новага кіраўніка – падрабязнасці гэтага ў матэрыяле «Белсату».

https://belsat.eu/85258673/hto-mozha-stats-novym-papam-rymskim-i-yak-budze-prahodzits-galasavanne


Moscovia delenda est! Ужо трэцяя гадавіна нічым не справакаванай агрэсіі.


Падчас правага павароту галоўнае - не перастарацца і не ператварыць яго ў ультраправы. Віншуем народ ФРГ з перамогай хрысціянскіх дэмакратаў. Народ ГДР віншаваць няма з чым.

Мапа прагнозная. Чорныя - хадэкі, сінія - альтэрнатыўна адораныя.


Нешта апошнімі днямі часта даводзілася сустракаць думку ў сацсетках, часам ад, здаецца, разумных людзей, адносна таго, што Трампу праз ягоную палітыку хутка абвесцяць імпічмент. Людзі, падобна, зусім не разумеюць, як абвяшчаюць той імпічмент у ЗША. Для гэтага трэба падтрымка большасці галасоў у Палаце прадстаўнікоў і дзвюх трацін у Сенаце. У першай суадносіны 218 рэспубліканцаў на 215 дэмакратаў, у другім – 53 рэспубліканцы супраць 47 іншых. Пры гэтым сярод рэспубліканцаў там у большасці трампісты, якія не могуць адхіліць нават відавочных клоўнаў і як мінімум карысных ідыётаў, кшталту Хегсэта і Габард. Што ўжо там казаць пра імпічмент. Магчыма, сітуацыя зменіцца пасля давыбараў 2026 года, але да гэтага яшчэ трэба дажыць.


Мы, вядома, супраць эйджызму. Тым больш, што адзін палітык прыйшоў да ўлады ў Беларусі калі яму яшчэ не было і 40 (пры гэтым сам жа нядаўна падняў гэтую планку да 40 - то бок сам бы яе не прайшоў у 1994-м). Але калі глядзіш, як асобы 70+ катуюць свае і чужыя народы, расказваюць, як ім трэба мірыцца з агрэсарам, на якога яны нібыта самі напалі, або як яны раяць палітвязням, як паводзіць сябе за кратамі, нявольна задумваешся пра тое, што пенсійны век для палітыкаў - не такая ўжо і благая ідэя.


Репост из: Рыцары Калумба KofC
🙏Рыцары Калумба заклікаюць да малітвы за Папу Францішка:

“Ойча Нябесны, даручаем Папу Францішка Тваёй апецы. Дай яму моц цела, спакой душы і стойкасць духу. Няхай ён будзе напоўнены Тваёй ласкай і кіраваны Тваёй мудрасцю, працягваючы служыць Твайму Касцёлу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн”.


Што само сабой просіцца на расфармаванне ў Беларусі, дык гэта розныя ідэалагічныя аддзелы на прадпрыемствах і ва ўстановах. Гэтыя структуры ёсць нічым іншым, як сродкам кантролю працаўнікоў і ціску на іх. З ідэалагічнымі аддзеламі ў выканкамах трохі складаней, бо там яны адказваюць таксама за спорт, культуру і таму падобнае. Таму там неабходнае перафарматаванне працы са скасаваннем ідэалагічнага функцыяналу і вызваленнем сілаў для большай эфектыўнай працы на іншых кірунках.

Таксама яшчэ з дзясятак гадоў таму, калі не больш, беларускія хрысціянскія дэмакраты распрацавалі план адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, які прадугледжвае пазбаўленне ад грувасткай савецкай спадчыны ў выглядзе шасці вобласцяў, 118 раёнаў і больш як 1100 сельсаветаў. У прыватнасці, 124 вобласці і раёны прапануецца перафарматаваць у плюс-мінус 20 паветаў з улікам эканамічных, дэмаграфічных і іншых фактараў. Як і ўзбуйніць сельсаветы, скараціўшы іх колькасць і зрабіўшы больш эфектыўнымі ва ўмовах дэпапуляцыі сельскай мясцовасці.

Патрэбная рэвізія таксама і вышэйшых органаў краіны, у тым ліку на ўзроўні міністэрстваў. Ці патрэбнае Беларусі Міністэрства інфармацыі, галоўная дзейнасць якога заключаецца ў кантролі і складанні спісу “экстрэмісцкіх” матэрыялаў? Ці патрэбнае асобна Міністэрства лясной гаспадаркі пры наяўнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ды яшчэ шэрагу эканамічных ведамстваў? І ці так неабходнае асобна Міністэрства спорту і турызму, або яго можна аб’яднаць з Міністэрствам культуры, напрыклад?

Ну і вядома патрэбны перагляд беларускіх аўгіевых стайняў - сілавой кампаненты, дзе ў горшых традыцыях дыктатуры кожны кантралюе кожнага і ўсіх навокал.


Гэта было б смешна, калі б не было так сумна.

Милиция проведет рейды в Минске для поиска «тунеядцев». Отдельное внимание будет уделено беларусам, работающим за границей. Планируется усилить контроль за «тунеядцами» и работниками, получающими зарплату «в конвертах», расширить программы по трудоустройству, направить в ЛТП неработающих с алкогольной или наркотической зависимостью. «В Минске эта категория будет отработана на 100%. Трудиться должны все, кто пользуется социальными благами, которые предоставляет государство», — заявил Кубраков.

Паводле службовай біяграфіі, Кубракоў - гэта чалавек, які з 50-і сваіх гадоў 30 гадоў служыць у міліцыі. То бок, гэты чалавек пераважную большасць свайго жыцця сядзіць на шыі беларускіх падаткаплатнікаў, б’е іх, катуе і камандуе, каб яны на яго працавалі, яго кармілі ды апраналі.

Як ужо казалі не раз, самыя вялікія беларускія дармаеды - гэта непамерны штат чыноўнікаў і сілавікоў. Людзей, якія не ствараюць ніякага прадукту, а толькі праядаюць нажытае іншымі грамадзянамі. І пры гэтым лічаць сябе нейкай вышэйшай кастай, якая мала таго што жыве за кошт заробленага іншымі, дык яшчэ і не дае іншым самім абіраць сваю будучыню.


Нагадваем, што пры жаданні падтрымаць канал зрабіць гэта можна тут.

Показано 20 последних публикаций.