Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах – нават волатам.
Тут хоць маленькі свой лёс паспрабуй данясі…
Верасень б’е капытком і бясконцае золата
Сыпле на вуліцы... Хопіць нарэшце на ўсіх!
Хопіць на кожнага гэтае крохкасці горкае…
Памяць сціскае ў кішэні каштан-маячок.
Вецер нябачны спагадліва золатам шорхае,
Верасень – цёплы алень – ліжа соль з маіх шчок.
Наста Кудасава
#паэзія