Вітаем сябры!
Два тыдня таму мы звярнуліся да вас за дапамогай нашым хлопцам ў Украіне. Прыйшоў момант распаведаць, што сталася за гэты час:
13.07-19.07 транзакцыямі праз Прагу і за дапамогай пражскай суполкі, якая вырашыла таксама далучыцца да збору фінансава, атрад Алеся атрымаў 1100€, якія ўжо пералічаны на рахунак атраду.
20.07 (канцэрт Вольскага) - гатоўкай за бчб-коцікаў мы атрымалі каля 450€, якія былі пералічаны Алесю ўжо на другі дзень.
20.07-27.07 (канцэрт Вольскага і тыдзень пасля няго) - транзакцыямі праз пражскую суполку прыйшло яшчэ 230€ (будуць пералічаны атраду у бліжэйшы час)
І дададковымі транзакцыямі ад ініцыятараў збору на рахунак камандзіра атраду пералічаны яшчэ 360€
Такім чынам разам, за два тыдня мы сабралі 2140€ для нашых хлопцаў.
Ў гэты самы момант нашы ваяры знаходзяца на перадавой, але ж не гледзячы на гэтае, іх камандзір знайшоў момант напісаць словы падзякі нашай суполце. Гэтыя грошы не толькі дапамаглі фінансаваму стану атрада, але ж і далі ім адчуць, што пра іх памятаюць і хвалюцца. Вялікі дзякуй ўсім, хто вырашыў удзельнічаць і дапамог.
Ўсе спасылкі працуюць, магчыма і патрэбна працягваць дапамагаць. Гэта найменьшае, што мы можам рабіць тут.
Мы на сувязі з Prague Support Team, спрабуем знайсьці шляхі для рэгулярная падтрымкі атраду.
А зараз апошнія навіны з фронту:
У той час, што мы збіраем грошы для медэвак атраду Алеся, группа развіваецца і зараз мы ўжо павіны размаўляць пра агнявую группу Алеся і группу медэвак Рэднек (або Рэд).
На здымках вы можаце пабачыць справаздачу афіцэра брыгады Богуна аб удалым адбіцці атакі рашыстаў на вёску Грыгораўка ў Данецкай вобласці Украіны. Вельмі прыемна бачыць у ім знаёмыя пазыўныя нашых сяброў: Алеся, Рэда ды іншых хлопцаў з палка “Пагоня”. Беларускія байцы ў складзе інтэрнацыянальнага падраздзялення з гонарам выканалі баявую задачу і заслужылі высокую адзнаку камандзіраў. На іншых здымках той самы агнявы гурт Алеся і баявы медык Рэд.
Так што памятаем пералічваць грошы тут
https://www.praguesupport.com/ І распавядаць сваім сябрам пра нашых ваяроў!