Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


❗️Цяжка параненаму беларускаму дабраахвотніку неабходна ваша дапамога❗️

На полі бою беларускі баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ўлетку 2023 года быў цяжка паранены. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.


Репост из: URBANOVICH
Падзяка ад камандавання і асабовага складу батальёна " ВОЛАТ " , Грамадскаму аб'яднанню " Пагоня ", за дапамогу ў агульнай нашай справе, таксама дзякуем спадара Гуркова , за дапамогу.
Шчыры дзякуй! Ўсім валанцёрам , і неабыякавым людзям.
Разам да перамогі!

Жыве Беларусь!
⚪️🔴⚪️
Слава Украіне!
🟡🔵

#батальёнволат
#беларусынавайне
#беларусь
#україна




Репост из: Tactical group ATHENA | АФІНА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Тактична група "Афіна" міжнародного легіону при ГУР МО оголосила збір коштів на придбання теплих речей та екіпірування.
Ми вирішили розіграти трофей здобутий у бою під Бахмутом – це "підорська" каска!
Допоможіть нам закрити наші потреби і той, чий донат виявиться найбільшим – отримає від нас цей трофей!


🥷 Банка для нашої підтримки:

https://send.monobank.ua/jar/4Ld4VMXFXk

Номер картки:

4441114442273023

PayPal:
o.navro@gmail.com

Слава Україні!

🦉 TG ATHENA


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Выказваем падзяку за дапамогу ў набыцці спецыяльнай гумы для нашых ваяроў!

Збор для хлопцаў быў хутка закрыты, і зараз байцы батальёну "Волат" працягваюць выконваць баявыя задачы на фронце!

Жыве Беларусь! ❤️
Слава Украіне! 🇺🇦


Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам і фонду BYSOL.

Дзякуючы вашай салідарнасці і падтрымке мы дапамаглі беларускім дабраахвотнікам батальёна “Волат” падрыхтавать пазашляхавікі да працы і зімы. Разам з вамі мы набылі 25 новенькіх колаў на працоўные аўто для нашых ваяроў!🔥

Хлопцы працягваюць выконваць баявыя задачы і час ад часу ім неабходна вашая падтрымка!

Падтрымаць беларускіх дабраахвотнікаў незалежна ад падраздзялення, ў якім яны праходзяць вайсковую службу, заўжды можна па спасылке на агульны збор 👈


Валанцёры Грамадскага аб’яднання "Пагоня" наведалі сваіх беларускіх сяброў, якія выконваюць баявыя задачы ў Данецкай вобласці ў складзе 79 АДШБ ЗСУ.

💬Мы ўдзячныя ўсім, хто ахвяраваў на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў і працягвае дапамагаць далей. Таксама дзякуй супрацоўнікам фонда BYSOL, якія дапамагаюць нам і працуюць на ўкраінскім накірунку.

Спальнікі, карыматы, зімовая форма і абутак, тэрмабялізна і флізкі — гэта толькі першапачатковыя рэчы, якія былі патрэбны хлопцам, каб быць падрыхтаванымі да зімовых умоваў.

Таксама мы атрымалі запыт на неабходнае на дадзены час абсталяване — прыборы начнога бачання.

Вайна трывае, і нашым ваярам неабходна ваша падтрымка. Наперадзе яшчэ шмат працы.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦


"Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць ва Украіну — не"

Беларускі дабраахвотнік, сузаснавальнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" даў разгорнутае інтэрв'ю выданню "Зеркало":

💬 Я да гэтага часу не звыкся на самай справе. Так, было вельмі страшна. Калі першы раз мяне прывезлі на пазіцыі, пайшоў абстрэл арты. Але яшчэ пакуль мы ехалі, мусіць, машыну дронам "спалілі" і побач пачалі крыць. Гэта страшна: ты сядзіш у гэтай машыне і не ведаеш, даедзеш ці не.

📢 Калі зімой казалі, што можа быць наступленне з Беларусі, вы верылі?

💬 Не. На той момант я быў на 100% упэўнены, што такога не здарыцца ні ў якім разе. Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць —-не. Упэўнены, што многія вайскоўцы не падтрымліваюць вайну. Так, раней усе на рф і іх войска глядзелі з такой зайздрасцю, бо ў тых і заробкі былі іншыя, і ўмовы, кватэры. Думаю, шмат хто з беларускага войска хацеў бы так жыць. Але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, мусіць, зразумелі, што жыццё даражэй. Ды і на каго нападаць? Думаю, большасць разумее, што ворага тут няма. Ну, і не было загаду далучацца, бо лукашэнка ведаў, што гэта можа прывесці да распаду арміі ці бунту там. А хто яго падтрымае, расейцы? Як? У іх амаль усе сілы сканцэнтраваны ва Украіне.

➡️ Чытаць інтэрв'ю цалкам ⬅️

4.5k 1 14 34 75

Перадайце нашым, што мы працуем!✊🏻

Жыве Беларусь!❤️
Слава Украіне!🇺🇦


🔥Беларускія дабраахвотнікі разам з амерыканскім вайсковым медыкам сіл спецыяльных аперацый🔥

Нашы хлопцы пераймаюць досвед, каб якастней працаваць для звальнення Украіны!

Слава Украіне!🇺🇦
Жыве Беларусь!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎥 Свет у зялёных колерах.

Нягледзячы на распаўсюджанне меркаванне аб дрэнным забеспячэнні войск акупантаў, рашысты актыўна выкарыстоўваюць як прылады начнога бачання, так і цеплавізары — як асобна, так і на дронах.

Менавіта з-за гэтага нашы байцы пад'яжджаюць да кропкі выгрузкі, пасля чаго ва ўмовах поўнай цішыні і светамаскіроўцы даходзяць пешшу да пазіцый, дзе працягваюць выконваць баявыя задачы.

Глядзіце відеа, якое даслалі сябры грамадскага аб'яднання "Пагоня", беларускія дабраахвотнікі 79 АДШБ ЗСУ ⬆️

Ні кроку назад✌️


Репост из: Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.


Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталь Гуркоў наведаў беларускіх ваяроў у складзе 79 асобнай дысантна-штурмавой брыгады:

💬 Учора павярнуўся з Данецкай вобласці, наведаў пазіцыі беларусаў з 79 асобнай дысантна-штурмавой брыгады, якія ў складзе Узброеных Сіл Украіны трымаюць баявыя пазіцыі ды штурмуюць ворага. Дарэчы, учора хлопцы ўзялі палоннага.

💬 Перадаў ім дапамогу, словы падтрымкі і ўдзячнасці ад дабрачыннага фонда Vataga Ukraine.

Глядзіце, як гэта было⬆️

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦


Беларускія дабраахвотнікі, сябры грамадскага аб’яднання “Пагоня”, распачынаюць праект па гуманітарнаму размінаванню.

Зараз мы хочам адправіць першую группу беларусаў для навучання, атрымання патрэбнай кваліфікацыі і дыплома спецыяліста па гуманітарнаму размінаванню.

Надалей мы бачым вялікую перспектыву ў развіцці гэтага праекта як магчымасць для беларусаў браць удзел у місіях і атрымліваць неабходны досвед. А таксама для ваяроў, якія па стану здароўя не могуць браць удзел у баявых дзеяннях, але хочуць працягваць несці карысць грамадству і рабіць свой унёсак да набліжэння мірнага ладу жыцця ва Украіне.

❗️Вы можаце дапамагчы нам у годнай справе!

Фонд салідарнасці BYSOL ладзіць вялікі збор для навучання группы дабраахвотнікаў і ўсе неабходныя сродкі.

Даведацца падрабязней і падтрымаць беларусаў можна па спасылцы ⬅️

Для нас, як для беларусаў, рэпутацыйна вельмі важна, каб ва Украіне і ва ўсім свеце ведалі, што беларусы супраць вайны і расейскага ўварвання на тэрыторыю ўкраінскай дзяржавы. Таму лічым неабходным не толькі дапамагаць Украіне са зброяй у руках, а таксама браць удзел у ачышчэнні вызваленных тэррыторый ад мінна-выбуховых прадметаў, спрыяючы павяртанню ўмоваў бяспечнага жыцця і працы.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦


🎖"Досвед вайны ва Украіне нам абавязкова спатрэбіцца ў Беларусі"

Беларускі дабраахвотнік, выведчык "Механік" распавёў пра вайну і знішчэнне дыктатарскага рэжыму ў РБ:

💬Мы не выключаем, што змена рэжыму ў Беларусі можа адбыцца праз рэвалюцыю, дзе нам спатрэбіцца ваенны досвед. Але лукашэнку можа замяніць яго сын, таму смерць лукашэнкі — гэта яшчэ не дакладная перамога.

💬Па-першае, патрэбна перамога Украіны ў гэтай вайне. Па-другое, напэўна, таксама нейкі вайсковы пераварот, які павінны зрабіць самі беларусы. Павінна быць комплекснае рашэнне. Трэба неяк пачынаць працаваць з ваеннымі, якія зараз у Беларусі і не падтрымліваюць дыктатуру.

➡️ Паглядзець інтэрв'ю цалкам можна ТУТ ⬅️

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦


Кароткі адказ хэйтарам, якія ўчора паднялі гвалт у каментарах😉

А ўсім, хто дапамагае нашым хлопцам, мы выказваем шчырую падзяку за падтрымку!

Збор на новы ровар для былога беларускага дабраахвотніка закрыты меньш, чым за суткі!

Дзякуй за салідарнасць, Беларусы!

3k 0 4 26 135

Збор сродкаў на дапамогу былому беларускаму дабраахвотніку

Шаноўныя сябры! Былому беларускаму дабраахвотніку з пазыўным Філ патрэбна ваша дапамога, каб вярнуцца да мірнага жыцця і працягнуць сваю працу.

💬Калі пачалася вайна, я запісаўся добраахвотнікам у ЗСУ. Я выконваў задачы ў атрадзе "Пагоня" і ў Другім Інтэрнацыянальным легіёне.

💬Пасля баёў пад Бахмутам я зразумеў, што больш не выводжу. Мне трэба было спраўляцца з псіхалагічнымі праблемамі, якія да гэтага часу даюць аб сабе ведаць. Я прыняў рашэнне скончыць службу і з'ехаў у Польшчу.

💬Цяпер я жыву ў Варшаве. Здымаю кватэру і працую ў дастаўцы ежы (працую ўжо 5 месяцаў, гэтая праца мяне задавальняе). Мне выпісваюць лекі, у тым ліку і антыдэпрэсанты.

Зараз Філу для працы патрэбен новы ровар — яго кошт €550.

Дапамагчы беларусу можна праз збор у фондзе BYSOL па спасылцы ⬅️

2.7k 1 18 21 102

Грамадскае аб’яднанее "Пагоня" віншуе ўсіх з днём незалежнасці Украіны!🇺🇦

Мы ўдзячныя ўсім, хто набліжае мір і свабоду, хто не застаецца абыякавым.

З вялікай павагай памятаем тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню і магчымасьці.

Жадаем падзяліцца відэа з момантамі выканання задач нашымі байцамі, якія сапраўды ведаюць, што такое незалежнасць і як шмат яна каштуе.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Афіцыйны зварот беларускіх дабраахвотнікаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны ў складзе 79 Асобнай дэсантна-штурмавой брыгады⚡️

Беларускія ваяры ва Украіне запрасілі кіраўніка грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталя Гуркова стаць іх прадстаўніком у медыяпрасторы.

Грамадскае аб'яднанне "Пагоня" неаднаразова падтрымлівала хлопцаў з 79 АДШБ, і зараз мы рады абвясціць, што працягнем дапамагаць смелым вайскоўцам афіцыйна!

Вось як каментуе падзею Віталь Гуркоў:

💬Я ганаруся сваімі землякамі, якія мужна выконваюць вайсковую працу супраць расейскіх акупантаў. Не першы год ведаю гэтых хлопцаў, раней таксама мы неаднаразова ўзаемадзейнічалі. Абяцаю добрасумленна выконваць усе пакладзеныя на мяне абавязкі і надалей.

Цяпер сачыць за навінамі 79 Асобнай дэсантна-штурмавой брыгады можна будзе ў афіцыйных сацсетках "Пагоні" — далучайцеся!

Разам да перамогі!❤️

Показано 19 последних публикаций.