Шрайбман: «Зьліў аўдыё — праява вельмі сур'ёзнага віраваньня ў сыстэме»
"Уявіць, што гэта робіць нейкі маёр-дысыдэнт, я не магу. Вылічыць яго для кіраўніцтва — паўдня працы. Значыць, рашэньне прымалася на ўзроўні кіраўніцтва нейкай спэцслужбы. Вэрсіяў тры: КДБ, ААЦ або прэзыдэнцкая Служба бясьпекі. Усе яны маюць права на апэратыўна-вышуковую дзейнасьць, уключаючы праслухоўваньне, — камэнтуе запіс тэлефоннай размовы, які зьявіўся на ТГ-канале, палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Калі мая вэрсія слушная, то гэта праява вельмі сурʼёзнага віраваньня ў сыстэме. Усярэдзіне назапасілася куча ўзаемнага недаверу і канкурэнцыі. Пратэсты абвастрылі гэтыя нелады. Пасьля зьліваў аўдыё будуць яшчэ больш адзін аднаго падазраваць і баяцца".