Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі" ваўкавыскай калоніі
51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна асудзілі летась да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі".
Паводле версіі абвінавачвання, мужчына ў падпітку ў службовым аўтамабілі ў прысутнасці супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі.
У кастрычніку мінулага году тэрмін мужчыну адправілі адбываць у калонію № 11 у Ваўкавыску.
27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.