Вясна: Палітвязні Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Право


Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Право
Статистика
Фильтр публикаций


📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ

Гродзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо роўна чатыры гады. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

Пра тое, што Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у найбольш жорсткіх умовах зняволення ў памяшканні камернага тыпу, паведаміў  сёння тг-канал «Право имеют».

Журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся. Пра гэта вядома ад былых зняволеных, якія адбывалі тэрмін прысуду разам з ім у калоніі.

💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8


Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў. 

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671


Віцебскаму лекару, асуджанаму да 4 гадоў калоніі, панікулі прысуд без зменаў

У Віцебскім абласным судзе 23 снежня быў вынесены прысуд 38-гадоваму лекару Аляксандру Рандарэнку — чатыры гады калоніі. Яго абвінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" (ч. 1 арт. 130-1 КК) і "распальванні варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў. Таксама суд прыняў рашэнне канфіскаваць яго тэлефон.

Аляксандра затрымалі ў красавіку 2024 года разам з сябрам — падчас анлайн-стрыма з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у «Крокус Сіці Холе». На апублікаваным "пакаяльным" відэа бачна, як яго моцна збілі. Пасля затрымання яго мінімум пяць разоў судзіл па адміністрацыйных справах.

Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Таццяны Васілевіч пакінула прысуд Аляксандру без зменаў, а скаргу — без задавальнення, паведамляе Генеральная пракуратура.


📍Пагаршэнне здароўя, новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА: агляд навінаў пра палітвязняў за апошні месяц

Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 48 чалавек.

🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹У палітзняволенай Вольга Маёрава выявілі катаракту — яна можа страціць зрок.

🔹Палітвязняў Эдуарда Бабарыку і Аляксандра Францкевіча другі раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

🔹Журналіста Дзяніса Івашына змяшчалі ў ШІЗА на 15 сутак.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.


У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі

У Мінскім гарадскім судзе напачатку лютага асудзілі 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. Палітзняволеную асудзілі да калоніі, але дакладны тэрмін зняволення пакуль невядомы.

Сёння Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу стаматалагіні. Рашэнне прымала судая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова. Вынік невядомы.

Нагадаем, 4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена. Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo


📍Сёння разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня Елісея Кузняцова

21-гадовага хлопца ўжо тройчы судзілі па палітычных матывах. У 2020 годзе яго асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" паводле двух артыкулаў Крымінальнага годэкса. Пазней за "парушэнні" яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі. 17 снежня 2022 года Елісей адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.

23 траўня 2023 года стала вядома, што Елісея зноў паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы. У жніўні 2023 года яго асудзілі да 2,5 годоў калоніі за тры сарваных дзяржаўных сцяга. Палітвязень адбываў тэрмін у барысаўскай калоніі № 14. 

У снежні ў Барысаве адбыўся ўжо трэці суд. Тады Елісея абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу вяла суддзя Людміла Зінкевіч, але вынік невядомы.

Сёння Мінскім абласны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Елісея. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.


📍У Мінску хутка пачнуць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю

Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка пачне разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.


📍У Мінску на гэтым тыдні будуць судзіць гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў Тамару Патоцкую

Тамару затрымалі 5 снежня 2024 года ў Баранавічах. Пазней стала вядома, што жанчыну перавялі ў Мінск у СІЗА № 1. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Судзіць Тамару пачнуць 5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Ляйкоўская.

Паводле яе знаёмых, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе яна была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, была арыштавана на 15 сутак. А ў 2022 годзе атрымала штраф за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).


Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі» ваўкавыскай калоніі

51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна асудзілі летась да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі».

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі.

У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску.

27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.


Аляксандра Францкевіча другі раз за год пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле.

Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117434


Палітзняволеная Вольга Маёрава з-за кратаў пра беларускую мову

У Дзень роднай мовы ўзгадваем ліст асуджанай да 20 гадоў калоніі Вольгі Маёравай, які яна даслала на волю з гарадзенскай турмы ў 2021 годзе.

«Я разумею, як цяжка перайсці ад пісьма па-беларуску да размовы па-беларуску. Я таксама знаходжуся зараз у выключна рускамоўным атачэнні, бо сітуацыя моўная вельмі аптымістычна для мяне змянілася — мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва, а да гэтых тутэйшых сацыяльных нізоў яна яшчэ не дабралася. Думаю, што такога становішча не было на Беларусі з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі ўсё справаводства дзяржавы было на беларускай мове, а значыць, гэта была мова інтэлектуальнай эліты».

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд у кастрычніку 2022 года асудзіў Вольгу да 20 гадоў калоніі. Пазней яе асудзілі паводле арт. 411 КК да аднаго год і шасці месяцаў калоніі. 

Адрас утрымання: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць


💔Палітзняволены Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам

Паводле крыніцы, з магілёўскага СІЗА палітвязня прывозілі на некалькі дзён у СІЗА КДБ у Мінску, адкуль вярнулі ў Магілёў.

«Пісаў, што ў СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр’янкі. Яшчэ напісаў, што пасля шклоўскай калоніі палягчэў на 15 кг, зараз трохі ад’ядаецца ў Магілёве».


Паводле крыніцы, на ўмовы ў камеры ён не скардзіцца, шмат чытае і размаўляе з сукамернікамі. З ім няма тэлефоннай сувязі, але лісты даходзяць. Адзін з апошніх адрасаваны дочкам, якіх у Ігара чатыры:

«Самае вялікае маё жаданне вельмі простае: каб вас у самастойным жыцці любілі, цанілі і паважалі — гэтак жа, як мы з мамай. Спадзяюся, што так і будзе, бо вы заслужылі толькі ўзнёслага стаўлення — прыгожыя, таленавітыя, спагадлівыя. Я, у сваю чаргу, за сваю „камандзіроўку“ па розных установах шматразова пераканаўся, што такой дружнай вялікай сям’ёй няма каму і пахваліцца».


Крыніца: Радыё Свабода


⁉️58-гадовая палітзняволеная Вольга Маёрава можа страціць зрок у зняволенні

Асуджаная да 20 гадоў калоніі Вольга Маёрава, якая ўтрымліваецца ў гомельскай калоніі № 24, рызыкуе цалкам страціць зрок. Пра гэта паведаміла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская:

"У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных".

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд 12 фігурантам "справы Аўтуховіча". Вольгу асудзілі да 20 гадоў калоніі. Віну яна не прызнала віну.

У сакавіку 2024 года палітзняволеную асудзілі паводле арт. 411 КК (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі) да аднаго год і шасці месяцаў калоніі. 

Адрас утрымання: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць


Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі" ваўкавыскай калоніі

51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна асудзілі летась да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі".

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына ў падпітку ў службовым аўтамабілі ў прысутнасці супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

У кастрычніку мінулага году тэрмін мужчыну адправілі адбываць у калонію № 11 у Ваўкавыску.

27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.


❗️Аляксандра Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення. Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада. 

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117434


❗️72-гадовага Васіля Дземідовіча напрыканцы лютага будуць судзіць дзявяты раз

У судзе Смалявіцкага раёна 20 лютага будуць разглядаць ужо дзявятую крымінальную справу супраць пенсіянера. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу будзе весці суддзя Аляксандр Казлоўскі.

Агулам Васіля асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Цяпер Дземідовіч адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Адзначым, што за апошнія гады пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў


💔Палітзняволеных Алену Гнаук і Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла апошнія навіны пра жанчын:

"Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны
былі пераведзеныя ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".

Таксама Паліна дадала:

«У Вікторыі Кульшы ўжо, напэўна, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, яна адмаўлялася ад вады і піцця. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА – яна ў ШІЗА ўскрывала сабе вены. Яна ў ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў».


Нагадаем, Алена і Вікторыя адбываюць тэрміны ў жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, адкуль днямі выйшла Шарэнда-Панасюк. Жанчын раней асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Увесь час адміністрацыя ўстановы жорстка цісне на палітзняволеных.


📍Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 года яму дадалі да васьмі гадоў пазбаўлення волі яшчэ два гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Для адбыцця тэрміна палітвязня перавялі ў ваўкавыскую калонію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі супраць яго ўзбудзілі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд над ім распачнецца ўжо 20 лютага.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117389


❗️Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Нагадаем, пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.

Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.

Стала вядома, што Ігара абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Яго справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.


📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Уладзімірам Кнігай

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

5 лютага суд Барысаўскага раёна пачынае разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.

Показано 20 последних публикаций.