Варкшоп «Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць» (Вільнюс)
⏰ Дэдлайн заявак: 20 лістапада 2024 года
🕰Калі пройдзе варкшоп: 6 снежня 10:00–17:00, 7 снежня 10:00–14:00.
Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.
📍Што вас чакае?
✔️Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з унікальнага даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ.
✔️Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
✔️Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць журналісцкіх матэрыялаў.
✔️Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.
🔗Рэгістрацыя тут
🫶Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне.
🫶Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць карысна!
Варкшоп ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба