Press Club Belarus


Гео и язык канала: Беларусь, Русский


Полезный контент, возможности и события для медийщиков.
Пресс-клуб — место для развития профессионального медиасообщества Беларуси.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Статистика
Фильтр публикаций


🏆КОНКУРСЫ🏆

Конкурс DIG Awards для журналістаў-расследавальнікаў
Дэдлайн для завершаных праектаў: 2 чэрвеня 2024 года
⏰ Дэдлайн заявак у катэгорыі «Пітч»: 16 чэрвеня 2024 года

DIG Awards ўзнагароджвае журналісцкія расследаванні і рэпартажы ў відэа- і аўдыёфармаце. Пераможцаў абвесцяць на фестывалі DIG, які будзе праходзіць з 19 па 22 верасня ў Модене (Італія). Удзел у конкурсе платны, 50 еўра.
У катэгорыі «Пітч» запрашаюць прадставіць работы на стадыі падрыхтоўкі да здымкаў, узнагарода — 15 000 еўра на завяршэнне праекта.

Kurt Schork Awards 2024 — у галіне міжнароднай журналістыкі
⏰Дэдлайн заяўкі: 31 траўня 2024 года

👥Для каго: журналісты-фрылансеры, мясцовыя рэпарцёры і вядучыя навін з усяго свету.
За выдатныя дасягненні і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем правоў чалавека. Прэмія для прафесіяналаў СМІ, рэпарцёраў_ак друкаваных і анлайн-выданняў.
💰Пераможцы атрымліваюць грашовы прыз у памеры 5000 долараў ЗША.

Конкурс для маладых журналістаў ад One Young World
⏰Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года

👥Для журналістаў_ак ад 18 да 35 гадоў.
Пераможца атрымае паездку на саміт арганізацыі, які пройдзе з 18 па 21 верасня 2024 года ў Манрэалі, Канада.

Конкурс на ўдзел у Летніку разнастайнасці (Сакартвэла)
Дзе і калі: з 1 па 5 траўня 2024 года бліз Кутаісі, яго ладзіць ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».
⏰Дэдлайн заявак: 4 красавіка 2024 года
👥Для: журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі.

iPhone Photography Awards
⏰Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года

👥 Для каго: фатографаў_к усяго свету
Тры пераможцы атрымаюць найноўшую прадукцыю Apple, а пераможцы ў кожнай з 14 катэгорый — залатыя зліткі. Удзел платны: ад 5,5 долараў.

Конкурс «Вольнае слова»
⏰Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года

Праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, каб уганараваць прафесіяналізм аўтараў_ак беларускіх медыя і падтрымаць іх намаганні ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


🦾Гранты і фінансавая падтрымка

Для СМІ ў выгнанні — фінансавая падтрымка ад JX Fund
⏰Дэдлайн заяўкі: 31 сакавіка 2024 года

Для забеспячэння ўстойлівай працы СМІ ў выгнанні.
Перыяд фінансавання: з 1 мая па 30 верасня 2024 года (магчымы больш кароткі тэрмін).
💰Максімальная сума гранта 50 000 еўра.

Праграма Young Creators для беларускіх медыямэйкераў
— ад Democratic Media Institute (DMI)
⏰Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года
Каб дапамагчы распрацаваць і запусціць свае медыяпраекты на відэаплатформах.
👥Для каго: беларусы ад 18 да 26 гадоў, незалежна ад актуальнага грамадзянства. Досвед не абавязковы. Галоўная ўмова — кантэнт павінен быць актуальны для маладой беларускай аўдыторыі як унутры краіны, так і за яе межамі.
💰Навучанне, ментарства, фінансаванне (не менш за 9 серый відэакантэнту).

Гранты ад National Geographic
⏰Дэдлайн заяўкі: 11 красавіка 2024 года

👥Для: даследчыкаў, фатографаў і журналістаў, якія працуюць над праектамі ў галіне навукі, аховы прыроды, сторытэлінга, адукацыі і тэхналогій.
💰 Два ўзроўні грантаў: да 20 000 і да 100 000 долараў.

PLUPRO: гранты, стыпендыі для транснацыянальных расследаванняў у Еўропе
⏰Дэдлайн заяўкі: 25 красавіка 2024 года

👥 Для каго: каманды журналістаў і/ці незалежных СМІ, пажадана з дзвюх еўрапейскіх краін. Не менш за 80% запытанага бюджэту павінна быць накіравана журналістам ці СМІ з краін ЕС.
💰Бюджэт праекта 2 230 000 еўра ў выглядзе грантаў.

Вышаградскія гранты на праекты
⏰Дэдлайн заявак: 1 чэрвеня 2024 года

Заяўленыя праекты павінны забяспечваць актыўны ўдзел як мінімум трох краін V4 (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія) і аднаго суб’екта з рэгіёна Усходняга партнёрства (у тым ліку Беларусь). Гранты павінны быць рэалізаваны ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан.
💰Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекту з максімум 15% ад запытанай сумы на накладныя выдаткі.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Вэбінары і навучанне 🤓 Пра ШІ — не прапусціце сёння!

ИИ в журналистике. Вебинар в рамках международного саммита по продвижению правды от ICFJ
⏰СЕГОДНЯ! 28 марта, 14:00
по всемирному координированному времени
Кто: Виталий Ругайн, руководитель по инновациям Free Press for Eastern Europe.

Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне (вэбінар ад Медыя Хаб Батумі)
⏰Калі: 3 красавіка 2024 года,
18:00 Мінск / 17:00 Варшава / 19:00 Тбілісі
👥Для каго: кантэнт-мэйкеры/кі, блогеры/кі, медыя актывісты/кі, журналісты/кі і інш.
Хто: Аляксей Картыннік (YouTube АйТиБорода і Цёмны Лёс)

Аўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў»
⏰Калі: 9 красавіка 2024 года
ў 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)
Хто: Сайлас Джонатан (Цэнтры інавацый і развіцця журналістыкі), Шаян Сардарызадэ (BBC Verify), Вольга Юркова (StopFake.org).

Школа журналістыкі IFAE MediaLab
⏰Калі: 11-14 красавіка 2024 года
⏰Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года

Чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў афлайн.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Як спланаваць інтэрв’ю з ахвярай. Дзесяць важных пунктаў

1. Выдзеліце дастаткова часу.
Людзям трэба больш прасторы, каб расказаць пра складаныя эмацыйныя перажыванні, не варта іх прыспешваць. Калі доўга размаўляць небяспечна, загадзя адзначце гэта і засяродзьце размову на павярхоўных фактах.

2. Будзьце гатовыя адчуць пакуты суразмоўцы, а таксама эмоцыі, якія яны выклічуць у вас.
Падобна таму, як мы бярэм дажджавік на выпадак дрэннага надвор’я, варта прысвяціць некалькі хвілін абдумванню такога сцэнарыя і сваіх дзеянняў.

3. Вывучыце кантэкст.
Людзі розных культур маюць рознае стаўленне да кантакта вачыма, фізічнай блізкасці, гендэрных узаемаадносін і г.д. Азнаёмцеся з базавым гістарычным і культурным кантэкстам, а таксама апошнімі палітычнымі падзеямі.

4. Разглядайце кожную гісторыю як унікальную.

Калі бярэш шмат амаль ідэнтычных інтэрв’ю, міжволі пачынаеш лічыць, што дакладна ведаеш, што скажа наступны суразмоўца. У гэту пастку лёгка папасці, але яна вельмі небяспечная і можа сапсаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне.

5. Шукайце чалавека пасярод лютасці.
Апісанні жахлівых падзей моцна зацягваюць і адначасова перашкаджаюць убачыць больш пазітыўны аспект жыцця. Намагайцеся не бачыць чалавека выключна праз прызму бяды, якая з ім здарылася. На гэтым рэсурсе пералічваюцца вашыя абавязкі падчас апісання зверстваў і маляўнічых падрабязнасцей злачынстваў.

6. Старайцеся не змешваць свой досвед з досведам суразмоўцы.
Праз падобны асабісты досвед або псіхалагічную траўму журналіст можа атрымаць каштоўныя спасціжэнні, але варта асцерагацца контрпрадуктыўных праекцый. Асноўную ўвагу ў размове трэба засяродзіць у першую чаргу на суразмоўцы — таму дзяліцеся асабістым досведам умерана і толькі калі гэта дарэчы.

7. Разумейце ролю псіхалагічнай траўмы ў функцыянаванні памяці.
Працэс стварэння ўспамінаў мозгам адбываецца па-іншаму падчас напружаных, небяспечных для жыцця падзей. Людзі могуць ненаўмысна змяніць паслядоўнасць падзей, пераблытаць, хто і што рабіў, або сутыкнуцца з прабеламі ў памяці. Неадпаведнасці не з’яўляюцца сведчаннем падману. Неабходна звярнуцца да некалькіх крыніц для пабудовы адпаведнай храналогіі падзей і далікатнай праверкі фактаў.

8. Падумайце, як крыніцы могуць паўдзельнічаць ў выбары ілюстрацый іх жыцця.
Пацярпелыя часта выказваюць незадаволенасць тым, што журналісты без дазволу бяруць іх фотаздымкі або сваякоў з сацсетак. Гэта ўспрымаецца як парушэнне прыватнасці. Здымка і выкарыстанне фота- і відэа — уразлівая зона, гэта лепш планаваць загадзя і па магчымасці атрымліваць згоду на любыя дзеянні.

9. Складзіце план забеспячэння фізічнай бяспекі суразмоўцы.
У крызісных зонах вы несяце адказнасць за ацэнку рызыкі фізічнай бяспекі — сваёй і сваіх суразмоўцаў.

10. Будзьце ўважлівыя пры атрыманні згоды.
Суразмоўца мусіць дакладна разумець, на што згаджаецца, размаўляючы з журналістам, — гэта можа быць для яго невідавочна. Важна давесці, што вы не можаце гарантаваць, што размова дапаможа прыцягнуць злачынцаў да адказнасці. А апублікаванае аказваецца даступным любой асобе, у тым ліку членам супольнасці пацярпелага. І можа выклікаць нападкі інтэрнэт-троляў.

👉Тэкст цалкам чытайце тут. Аўтар Гэвін Рыс, GIJN

👉Таксама паглядзіце падборку


Пра каштоўнасны падмурак, пра нацыянальны брэнд, пра дыпламатыю Новай Беларусі — ужо тры выпускі праекта «Наша Візія» @NashaVisia/videos' rel='nofollow'>даступныя на адмысловым Youtube-канале. А іх тэкставыя версіі — канспекты і тэзісы — вы можаце пачытаць на гэтым сайце.

Удзельнікамі першых дыскусій сталі Зміцер Крук і Кацярына Дзяйкала, Павел Слюнькін і Павел Мацукевіч, Леся Руднік, Павел Лібер і Раман Касціцын.

Каардынатар «Нашай Візіі» Вадзім Мажэйка:
Мы збіраем візіянераў, каб разам абмеркаваць вобраз будучыні Новай Беларусі, да якой нам усім хацелася б імкнуцца. Якія рэформы для гэтага патрэбна будзе зрабіць, каму і якім чынам. А таксама як ужо зараз набліжаць гэтую будучыню праз інстытуцыі і праекты.


Мадэратар дыскусій Цімох Акудовіч:
Нам важна вывесці тэарэтычную дыскусію пра будучыню Беларусі да практычных ідэй і амбітных праектаў, якія будуць заахвочваць да супольнага дзеяння.

Наступныя дыскусіі
будуць прысвечаныя абмяркаванню адукацыі, навукі і бяспекі Новай Беларусі. Сярод удзельнікаў – Андрэй Казакевіч, Алена Кудзько, Аляксандр Мілінкевіч і іншыя візіянеры.

Падпішыцеся @NashaVisia/videos' rel='nofollow'>на YouTube-канал «Наша Візія», каб не прапусціць новыя выпускі.

👀Што ёсць паглядзець:

1️⃣Якім павінен быць каштоўнасны падмурак Новай Беларусі? Правы чалавека? Негвалтоўнасць? Беларусізацыя і дэкаланізацыя? Фемінізм? Хрысціянства? Нешта яшчэ? І галоўнае – як мы можам пачаць уплываць на развіццё "правільных" каштоўнасцяў у цяперашніх умовах.

2️⃣Якой мусіць быць дыпламатыя Новай Беларусі? Як надаць устойлівасці дыпламатычнай структуры, якая базуецца на статусе Святланы Ціханоўскай? Ці зменіцца сітуацыя пасля 2025 года?

3️⃣Якім павінен быць брэнд Беларусі? Як прэзентаваць Беларусь у новай рэальнасці перад светам і самімі сабой? Якімі інструментамі, праектамі і акцыямі мы можам уплываць на фармаванне беларускага вобраза? Якія мэсэджы мусім закладаць у самапрэзентацыю нацыі?

☀️Майстэрня думак «Наша Візія»— эвалюцыя экспертна-аналітычнага клуба, які ладзілі з 2018 года ініцыятыва Belarus in Focus, беларуская экспертная сетка «Наше мнение» і Прэс-клуб Беларусь.

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


З Днём Волі і плённай працы, дарагія!
Лавіце колькі дэдлайнаў на сёння —

👉Кінапаказ "Беларусь: кароткі сон пра волю" і дыскусія

Фільм LichtFilm пра падзеі ў Беларусі і па-за яе межамі ў чэрвені 2020-сакавіку 2022. Рэжысерка Ірэнэ Лангерманн.
⏰Калі: 25 сакавіка, 19:00
Дзе: SCENA CHMIELNA, Warszawa, Nowy Świat 27a
Рэгістрацыя — Insta: @mediabitchey, Telegram: @mediabitche

👉Media festival Mixer-2024 у Варшаве
11-14 красавіка 2024 года пройдуць дыскусійныя панэлі, выставы, майстар-класы, кінапрагляды, нэтворк. Тэмы: VR/комікс/360-градусны сторытэлінг; YouTube і падкастынг; арт і журналістыка; GenAI у журналістыцы.
🔥Беларускім журналістам, якія жадаюць далучыцца да фестывалю Mixer, арганізатары могуць аплаціць праезд і пражыванне.
⏰Дэдлайн рэгістрацыі: сёння, 25 сакавіка 2024
года. Запоўніце форму.

👉 Калі вы яшчэ не атрымліваеце рассылку Прэс-клуба па аўторках — падпісвайцеся, каб ведаць пра самыя актуальныя магчымасці і падзеі.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Гранты ад National Geographic
⏰Дэдлайн заяўкі: 11 красавіка 2024 года


Падаваць заяўку могуць як даследчыкі, фатографы і журналісты з досведам, так і пачаткоўцы, якія жадаюць далучыцца да глабальнай супольнасці National Geographic.

Прыярытэтныя напрамкі даследаванняў, якія фінансуюцца National Geographic:
✔️Ocean
✔️Land
✔️Wildlife
✔️Human Histories and Cultures
✔️Human Ingenuity

Гранты І ўзроўня: да 20 000 долараў ЗША і магчымасці наладжвання сувязей, коучінга і ментарства. Праекты могуць доўжыцца да года, акрамя праектаў у галіне Human Ingenuity, якія могуць доўжыцца да двух гадоў.

Гранты ІІ ўзроўня: іх могуць атрымаць больш дасведчаныя ў сваёй галіне прафесіяналы. Праекты могуць працягвацца да двух гадоў. Фінансаванне ў памеры ад 50 000 да 60 000 долараў ЗША, але магчымы гранты да 100 000 долараў.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне. Вэбінар ад Медыя Хаба Батумі.

⏰Калі: 3 красавіка 2024 года, 18:00 Мінск / 17:00 Варшава / 19:00 Тбілісі

👥Для каго: кантэнт-мэйкеры/кі, блогеры/кі, медыя актывісты/кі, журналісты/кі ды ўсе, хто прагне ўдасканальвання сваіх прафесійных навыкаў. Працягласць вэбінара: 90 хвілін.

Вядоўца: Аляксей Картыннік, YouTube канал АйТиБорода і Цёмны Лёс, а таксама вядоўца AIA Podcasts.

Што будзеце абмяркоўваць: перавагі і выклікі беларускага YouTube; уплыў беларускай мовы на манетызацыю і распаўсюд; платформы для прасоўвання кантэнту; штучны інтэлект як дапаможнік у манетызацыі, ды шмат іншай карыснай інфармацыі.

👉РЭГІСТРАЦЫЯ

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Як збіраць інфармацыю, каб яна стала доказам падчас судовых працэсаў па ваенных злачынствах?

Для збору лічбавых доказаў масавых злачынстваў падчас расследаванняў з выкарыстаннем лічбавай інфармацыі з адкрытым зыходным кодам карыстайцеся Пратаколам Берклі

Скончыўшы збор інфармацыі, звярніцеся да праграм аналізу дадзеных, напрыклад, ATLAS.ti або Excel, якія дапамогуць выявіць шаблон паводзін. Паводле эксперта, каб даказаць ваенныя злачынствы або злачынствы супраць чалавечнасці, неабходныя сотні паслядоўных доказаў, таму падобныя інструменты дапамагаюць прасеяць масу дадзеных, каб устанавіць, ці носяць напады метадычны і сістэматычны характар.

Чытаць цалкам

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


ВАКАНСІЯ. Прэс-клуб Беларусь шукае праектнага менеджара ў каманду
Лакацыя: Варшава, Польша. Занятасць: поўная.

🔸Асноўныя абавязкі:

— Распрацоўка праектаў і бюджэтаў для іх пад кіраўніцтвам аперацыйнага дырэктара.
— Падрыхтоўка прэзентацыйных і маркетынгавых матэрыялаў для прэзентацыі праектаў.
— Кантроль рэалізацыі праектаў, камунікацыя з камандамі праектаў па іх рэалізацыі, вырашэнне паўсталых праблем і ініцыяванне адпаведных карэктавальных дзеянняў.
— Ацэнка эфектыўнасці праектаў, вядзенне дакументацыі і справаздачнасці па праектах.
— Разглядаць, аналізаваць і першапачаткова сцвярджаць выдаткі па праекце; правяраць поўнасць і дакладнасць дакументацыі, правяраць адпаведнасць бюджэтным лімітам і крытэрам дапушчальнасці (пад кіраўніцтвам фінансавага дырэктара).
— Усталяванне і падтрыманне адносін з партнёрамі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрайзінгу для праектаў.
— Выяўленне магчымасцяў супрацы з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення максімальных вынікаў і ўсталявання стратэгічных партнёрскіх адносін.
— Пошук новых магчымасцяў і ўсталяванне новых партнёрскіх адносін.

🔸Патрэбныя адукацыя і досвед:

✔️Ступень бакалаўра ці магістра ў вобласці камунікацый, менеджменту, міжнародных адносін ці ў іншай сумежнай вобласці.
✔️Не меней за 2 гады досведу ў кіраванні грантамі, праектамі з некалькімі партнёрамі ў прыватных ці некамерцыйных арганізацыях.
✔️Веданне сітуацыі ў Беларусі, асаблівасцяў развіцця медыясектара ў нестабільных умовах, досвед працы з медыя і/ці арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні і/ці ўнутры Беларусі.
✔️Разуменне і ўжыванне патрэбных мер бяспекі пры распрацоўцы і рэалізацыі актыўнасцяў.
✔️Досвед у падрыхтоўцы справаздач і прэзентацый.
✔️Досвед працы ў вобласці фандрайзінгу будзе перавагай.

🔸Патрэбныя навыкі:


📍Уменне расстаўляць прыярытэты і працаваць у рэжыме шматзадачнасці.
📍Здольнасць знаходзіць, аналізаваць і структураваць інфармацыю.
📍Выдатныя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі.
📍Здольнасць быць максімальна асцярожнымі і захоўваць канфедынцыйнасць падчас выканання сваіх абавязкаў.
📍Добрыя арганізатарскія здольнасці, уменне працаваць індывідуальна і ў камандзе.
📍Увага да дэталяў і накіраванасць на вынік.
📍Свабоднае валоданне англійскай, рускай і беларускай мовамі. Дадатковае валоданне польскай мовай будзе перавагай.

🔸Што мы прапануем:

Магчымасць легалізацыі пры неабходнасці, гнуткі графік працы анлайн і афлайн, офіс у цэнтры Варшавы, дружная і дасведчаная каманда.
Цікавыя задачы і магчымасць ажыццявіць свае ідэі, вонкавае і ўнутранае навучанне, абмен ведамі ўнутры арганізацыі.

📨Калі вы зацікаўлены, адпраўце сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст па адрасе office@solidarityby.eu з пазначэннем: “PCB Project Manager”. У суправаджальным лісце напішыце, як вашы навыкі і папярэдні/бягучы прафесійны досвед адпавядаюць абавязкам і навыкам, пазначаным для дадзенай ролі.

👉У лісце да нас таксама падайце кантакты двух чалавек, якія могуць даць вам рэкамендацыі і інфармацыю пра ваш прафесійны досвед. Мы звяжамся толькі з кандыдатамі, якія прайшлі адбор.

❗️Важна. У суправаджальным лісце ці ў рэзюмэ, калі ласка, дадайце тэкст пра вашу згоду на апрацоўку асабістых дадзеных: «Я пагаджаюся на апрацоўку маіх асабістых дадзеных з мэтай працаўладкавання ў адпаведнасці з арт. 6 падзел 1 літара A Рэгламент (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і пра вольнае перасоўванне такіх дадзеных, а таксама пра скасаванне Дырэктывы 95/46/ ЕЗ (Агульны рэгламент па абароне дадзеных)».

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Свежыя магчымасці — лавіце!

Media festival Mixer-2024 у Варшаве
⏰Калі: 11-14 красавіка 2024 года.
Дыскусійныя панэлі, выставы, майстар-класы, кінапрагляды, нэтворк. Тэмы: VR/комікс/360-градусны сторытэлінг; YouTube і падкастынг; арт і журналістыка; GenAI у журналістыцы.
❗️Беларускім журналістам, якія жадаюць далучыцца да фестывалю Mixer, арганізатары могуць аплаціць праезд і пражыванне. Для гэтага трэба запоўніць форму да 25 сакавіка 2024 года.

Фінансавая падтрымка СМІ ў выгнанні ад JX Fund
⏰Дэдлайн заяўкі: 31 сакавіка 2024 года

Перыяд фінансавання: з 1 мая па 30 верасня 2024 года. На што можна атрымаць грант: заробак, ганарары (уключаючы падаткі); аплата арэнды офіса; тэхнічнае абсталяванне, ліцэнзіі на ПЗ; развіццё каналаў камунікацыі, кансалтынг, камандзіровачныя і адміністрацыйныя выдаткі. Максімальная сума гранта 50000 еўра.

Праграма Young Creators для для беларускіх медыямэйкераў
⏰Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года

Праводзіць Democratic Media Institute (DMI) — літоўская няўрадавая арганізацыя, якая падтрымлівае незалежныя медыі. Мэта: дапамагчы маладым беларускім аўтарам запусціць медыяпраекты. Яны могуць ахопліваць розныя тэмы, уключаючы забаўляльны, адукацыйны кантэнт, застаючыся ў рамках сацыяльна значных для Беларусі тэм.

Конкурс для маладых журналістаў ад One Young World
⏰Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года
Для журналістаў/ак ад 18 да 35 гадоў. Пераможца атрымае аплачаную паездку на саміт арганізацыі, які пройдзе з 18 па 21 верасня 2024 года ў Манрэалі, Канада.

Стыпендыя Элізабэт Нойфэр 2025 для журналістак
⏰Дэдлайн заяўкі: 21 красавіка 2024 года

Стыпендыя для жанчын і небінарных журналістаў, якія маюць як мінімум трохгадовы прафесійны досвед працы ў журналістыцы. Падавацца могуць як штатныя журналісткі, так і фрылансеркі. Стыпендыят/ка пройдзе стажыроўку ў The Boston Globe і The New York Times.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Куды паспець? Пара вебінараў і піт-стоп у Празе

«Инновации для укрепления доверия». Вебинар в рамках Международного саммита по продвижению правды от ICFJ
⏰Когда: 21 марта, завтра в 15:00 (UTC)
Спикерка: Джамиля Маричева, журналистка-расследовательница и основательница @protenge.kz. В марте каждый четверг журналисты и фактчекеры из разных стран собираются онлайн, чтобы сосредоточится на поиске опережающих дезинформацию инновационных путей распространения заслуживающего доверия контента. Это третья встреча из четырех. Четвертая — 28 марта, тема — ИИ в журналистике.

Лічбавыя пагрозы. Навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN
⏰Дэдлайн заяўкі: 24 сакавіка 2024 года

Журналісты навучацца даследаваць лічбавае асяроддзе, каб разумець і выкрываць атакі і маніпуляцыі. Курс бясплатны, завочны і абмежаваны 20 удзельнікамі. Ён будзе праходзіць анлайн кожны панядзелак і чацвер на працягу шасці тыдняў, з 29 красавіка 2024 года.

Стыпендыяльная праграма Праскага грамадзянскага цэнтра
⏰Дэдлайн: 25 сакавіка 2024 года

Магчымасць для лідэраў грамадзянскай супольнасці і журналістаў правесці тры месяца ў Празе, каб без перашкод працаваць над уласным праектам, перазагрузіцца. Падавацца могуць спецыялісты, старэйшыя за 25 гадоў, якія маюць вялікі прафесійны досвед. Цэнтр пакрые дарогу, медстрахоўку, забяспечыць жыллём і сутачнымі. Аказваецца дапамога ў атрыманні візы.

Школа журналістыкі IFAE MediaLab
⏰Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года

Пройдзе 11-14 красавіка. Запрашаюць беларусаў з Польшчы і Літвы, якія маюць досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя да года, альбо плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Збор і архіваванне доказаў і інфармацыі падчас расследаванняў ваенных злачынстваў. Дапаможнік для журналістаў. Як атрымаць надзейныя доказы і правесці інтэрв’ю з пацярпелымі, каб потым гэтая інфармацыя стала доказам падчас судовых працэсаў па ваенных злачынствах?

Як збіраць доказы для выкарыстыння ў судах
:

🔸Неабходна пераканацца, што кожны сведка фізічна і псіхічна здаровы, каб даваць паказанні.
Адпаведна, інтэрв'юер мусіць прайсці комплексную падрыхтоўку па распазнаванні псіхалагічных траўм і належным абыходжанні з імі.

🔸Важна, каб суразмоўцы не паўтаралі завучаны аповед. Журналісту важна пераканацца, што сведчанні крыніцы не сказіліся пад уплывам рэпартажаў СМІ або сеансаў тэрапіі, якія могуць прыўнесці новыя элементы, відавочцамі якіх сведкі насамрэч не былі.

Інтэрв'ю расшыфроўваюцца ў тры этапы:

🔹Спачатку запішыце ўсё, што сказаў сведка, нават тыя сцверджанні, што падаюцца фантастычнымі ці падаюцца не ў храналагічным парадку.
🔹Затым запішыце эмпірычнае сцверджанне у храналагічным парадку, выдаліўшы ўсё лішняе. Трэба пакінуць толькі факты.
🔹Нарэшце, параўнайце гэта сведчанне з іншымі сабранымі сцверджаннямі, а таксама з рэчавымі доказамі. Гэта вызначае, якім элементам гісторыі можна давяраць, а якім — не.

Пасля грунтоўнай падрыхтоўкі кожнага сцверджання, сведкі падпісваюць форму інфармаванай згоды, якая дазваляе захоўваць інфармацыю і выкарыстоўваць яе пэўным чынам, у тым ліку для публікацыі і перадачы дзяржаўным абвінаваўцам.

❗️Але каб суд прыняў у якасці доказаў відэа, фатаграфіі, дакументы і іншыя сведчанні, іх неабходна праверыць і зафіксаваць іх шлях ад паходжання да збору.

Цалкам тэкст чытайце на нашым сайце. Там карысныя спасылкі і інтэрв'ю з Раджы Абдул Саламам — галоўным аналітыкам архіва юрыдычных дадзных у The Reckoning Project, які дакументуе ваенныя злачынствы ва Украіне. Ён мае шырокі досвед дакументавання ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Чытайце таксама па тэме:
👉Як размаўляць з ахвярамі і пацярпелымі ад ваенных злачынстваў
👉Расследаванне ваенных злачынстваў: камбатанты і іншыя ўдзельнікі баявых дзеянняў

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


☀️11 — 14 красавіка 2024 года ў Варшаве пройдзе медыяфестываль Mixer. Дыскусійныя панэлі, выставы, майстар-класы, кінапрагляды, сустрэчы.

🔥Беларускім журналістам могуць аплаціць дарогу і пражыванне. Для гэтага трэба запоўніць форму рэгістрацыі да 25 сакавіка 2024 года.

🔥Тэмы: VR/комікс/360-градусны сторытэлінг; YouTube і падкастынг; мастацтва і журналістыка; GenAI у журналістыцы.

👉Праграма тут

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


А вы пользуетесь ИИ?
Опрос
  •   генерю картинки
  •   использую в работе с субтитрами, переводами
  •   пробую генерить тексты и заги
  •   ищу данные в больших документах
  •   пишу коды
  •   не пользуюсь, но хочу попробовать
  •   не доверяю я ИИ
  •   это нейросеть, доброго времени суток
  •   я как обычно — просто гляну, кто в большинстве
45 голосов


Великолепная семёрка: полезности про применение ИИ в редакциях

1️⃣ Как медиа не получить иск за контент, созданный нейросетью. Нейросети – как текстовые, вроде ChatGPT, так и графические, вроде Midjourney, – обучаются на массивах данных в интернете. А в широком доступе могут быть как изображения, защищенные авторским правом, так и текстовые эксклюзивы.

2️⃣ Про «ИИ-песочницу» — набор инструментов генеративного искусственного интеллекта для работы в ньюсрумах. И как это экономит силы редакции.

3️⃣ Как искусственный интеллект может помочь медиа. TechHub расскажет о полезных сервисах на базе ИИ для медийщиков, специалистов, работающих с графикой. В нашей подборке – не все имеющиеся инструменты. Мы сделали упор на наиболее качественных и удобных, тех, где пользователям для старта работы требуется минимум действий.

4️⃣ ЕС одобрил первый в мире закон об искусственном интеллекте. Использование генеративного ИИ также будет регулироваться. И почему это важно для медиа.

5️⃣ 10 прынцыпаў парыжскай хартыі аб выкарыстанні штучнага інтэлекту ў СМІ. ў склад камітэта ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў па нейрасетках, журналістаў і прадстаўнікоў арганізацый, якія падтрымліваюць медыі.

6️⃣ О ChatGPT, алгоритмах и новой технической революции — рассказывает Лев Манович (Lev Manovich) – исследователь цифровой культуры, профессор компьютерных наук университета Нью-Йорка, создатель Software Studies Initiative, которая визуализировала данные для Google и Публичной библиотеки Нью-Йорка; автор 15 книг.

7️⃣ Объясняем, кому ChatGPT может быть полезен и как его использовать журналистам. Какие есть ограничения. В тексте также примеры его работы и выводы о полезности (или бесполезности) как для журналистов, так и в целом.

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Исследование представляет результаты опроса, проведённого с целью выяснения предпочтений беларусов в области экономиче­ской политики.

Когда: среда, 20 марта, 11:00 (Варшава, СЕТ) / 12:00 (Вильнюс, Киев) / 13:00 (Минск) / 14:00 (Тбилиси)

🔹На презентации узнаете:
Какие экономические страхи беларусов подпитывают поддержку диктатуры в стране?
Каковы экономические предпочтения разных социальных групп?
Результаты эксперимента: как разные формы подачи информации влияют на восприятие экономической политики и отношение к ней.

🔹Спикеры:
Лев Львовский – автор исследования, академический директор BEROC;
Виолетта Панасевич – автор исследования, исследователь BEROC;
Кристофер Форст – представитель по Беларуси Фонда имени Фридриха Эберта.

Рабочие языки: русский/беларусский, английский (синхронный перевод).

👉РЕГИСТРАЦИЯ



Показано 18 последних публикаций.